Ambient on/off

Sign up

 

Continue

Continue By creating an account you agree to the Terms of Service & Privacy Policy

[SupportBY]★Артыкул для пачаткоўцаў + раздача ежы ★ + 1000хп

Day 1,826, 13:05 Published in Belarus Belarus by Ministry of Education BY


Вітаем вас, шаноўнае спадарства!
Гэта Служба Падтрымкі Пачаткоўцаў!

Версия на русском языке тут.

Калі Вы ўпершыню бачыце наш артыкул, прапануем Вашай увазе рубрыкі Нашы праэкты і Інфармацыю для пачаткоўцаў. Таксама абавязкова азнаёмцеся з Бібліятэкай пачаткоўца. Там Вы знойдзеце для сябе шмат цікавай і карыснай інфармацыі!
Нават калі Вы ўжо паспелі адчуць асалоду ад нашых артыкулаў, усё роўна паглядзіце, ці не з’явілася чаго новага ў Нашых праэктах! )

Змена дня адбываецца а 11.00 па Мінскім часе. Памятайце гэта, каб планаваць свой расклад. На заняткі ва ўніверсітэце ў гэты час можна не ісці, таксама ня варта прызначаць на 11 гадзін сустрэчу з заказчыкамі/пастаўшчыкамі/інвестарамі і г.д. ;)
Чаму? Ды таму, што амаль адразу пасля змены дня на рынках самыя танныя тавары!!!! ))



• Нашы праэкты.


Тут можна атрымаць ежу ў памеры 1000 HP (адзінак здароўя) кожгаму грамадзяніну еБеларусі ад 15 да 29 уроўня уключна. Проста націсніце на кнопку і пакінце заяўку!


еУніверсітэт – прыватная навучальная установа, у якой, кажуць, можна хутка прызвычаіцца да спецыфікі гульні зразумець яе механіку. Хутка скончацца заняткі групы папярэдняга набору, таму Вы маеце шанец паспець стаць студэнтам) Націскайце на кнопку!


Акрамя місій, прапанаваных Адміністрацый гульні, мы прапануем яшчэ і дадатковыя! За іх выкананне Вы атрымаеце неблагія ўзнагароды!(Прывітанне паважанае спадарства.
Як вы ведаеце паміж краінамі АБЦ і нашай дзяржавай заключана ўзаімнае пагадненне аб не нападзенні (НАП) да 9 снежня . У гэты момант наша краіна павінна аднавіць сваю эканоміку ,якая была зрушана адным з жыхароў нашай краіны. Было зкрадзена 95 тысяч нацыянальнай валюты . Таму урад быў вымушаны пайсці на скарачэння бюджэты саппарту а так сама і іншым дзярдаўным міністэрствам.
Я вырашыў часова зачыніць праект " Квесты" да поўнай аднаўлення эканомікі. Ён нясе вялікія страты грашыма . ( на гэтым можна і скончыць )
Аднак ёсць і добрая навіна . Вы не памрэце ) Жартую) Але на самой справе калі нам будзе пагражаць вайна то вы можаце прысылаць свае заяўкі 2 разы ў дзень і атрымоўваць два разы па 1000хп. )


Свае пытанні па гульні Вы можаце задаваць праз адмысловую форму! Калі хто-небудзь са спецыяльна падрыхтаваных людзей прыдумае, што Вам напісаць, Вы атрымаеце асабістае паведамленне з адказам)



• Інфармацыя для пачаткоўцаў.

1. Перш за ўсё...
...мы раім Вам уважліва прачытаць артыкул Першыя крокі: пачатак. У ім Вы знойдзецепершую неабходную інфармацыю.
Таксама раім адной з першых чытаць артыкул пра асноўныя прынцыпы гульні)

2. Аднаўленне здароўя.
Вы можаце аднавіць сваё здароўе (зараз гэта называецца энэргіяй) пры дапамозе ежы, аптэчак ці батончыкаў. Ежу можна атрымаць ад добрага сябра ці проста набыць яе на рынку і з’есці, націснуўшы на кнопку Recover Energy.

Аднак існуе ліміт на аднаўленне НР. За кароткі тэрмін вы можаце аднавіць абмежаваную колькасць здароўя. Каб убачыць канкрэтную лічбу, навядзіце курсорам на сінюю кнопку)

Акрамя гэтага, кожныя 6 хвілін з’яўляецца магчымасць аднавіць яшчэ 10 адзінак здароўя - 100 за гадзіну (да той пары, пакуль вы не дасягнеце вызначанага ліміту). Пры рэгістрацыі ў вас ліміт да 100 здароўя. З кожным новым узроўнем ліміт павялічваецца на 20 адзінак, пакуль Вы не атрымаеце 20 ўзровень. Ад 21 ўзроўня ліміт павялічваецца да 500. Такім чынам, за суткі (24 гадзіны) можна аднавіць да 2400 здароўя.
Акрамя ежы здароўе можна аднавіць пры дапамозе аптэчак (велнэс-пакаў) і батончыкаў. Апошнія Вы атрымліваеце за дасягненне новых званняў (рангаў) і за выкананне Daily Order (штодзённыга загаду). Батончык цалкам аднаўляе Вашае здароўе, таму найлепшым чынам яго можна скарыстаць, калі ў Вас 0 здароўя. Памятайце: батончыкі можна захоўваць «на чорны дзень», калі карыстацца выключна ежай =)

Аптэчкі Вы атрымліваеце магчымаць набываць пасля таго, як цалкам выкарысталі свой хлебны велнэс (здароўе, якое можна аднавіць пры дапамозе ежы). Адна аптэчка каштуе 0.5 голд і аднаўляе 10 здароўя. Аптэчкі жэстачайшэ не рэкамендуюцца пачаткоўцам, бо занадта ўжо яны дарагія! Яно Вам патрэбна??

3. Ваенны модуль.
Пасля засваення азоў гульні можна прыняць удзел у бітвах. Перш-наперш прачытайце гэты артыкул: Першыя крокі: Гід па ваенных дзеяннях . Тут Вы знойдзеце інфармацыю адносна ваеннага модуля еРэпаблік.

Ахтунг!
Трацце ў баях здароўе з розумам! Да змены дня заўсёды неабходна мець мінімум 40 здароўя, каб адпрацаваць на фірме і набыць булак для аднаўлення.

4. Сацыяльная і палітычная сферы.
Сацыяльная сфера - гэта адзін з самых важных аспектаў eRepublik. Без яго вывучэння няма сэнсу гуляць, бо камунікацыя - аснова гульні. Азнаёміцца з сацыяльным модулем Вам дапаможа гэты мануал - Першыя крокі: сацыяльны модуль [RU].

Палітычная сфера таксама заўсёды прываблівала ўвагу пачаткоўцаў. Коратка і даступна “пра гэта вы можаце прачытаць тут: Першыя крокі: е-палітыка [RU].

5. Дзе ўзяць грошы, каб быць моцным?
Адным з галоўных для пачаткоўца з’яўляецца пытанне “Адкуль ўзяць гэтыя піксельныя грошы??” Праблема ўпіраецца ў разумную паслядоўнасть дзеянняў. Што і як трэба рабіць, як зарабіць і куды патраціць? Дапамагчы Вам можа вось гэты артыкул.

6. Некалькі парад.
• пасля таго, як Вы адпрацавалі ў наймальніка, не забывайцеся адпрацаваць і на сваіх уласных фірмах, якія Вы маеце ад самага пачатку - гэта забяспечыць Вас ежай на некалькі баёў;
• паляпшаце Вашы Трэніровачныя Пляцоўкі (Training Grounds) з бясплатнай трэніроўкай да ўзроўня Q3 падчас зніжак на апгрэйд;
• запрашайце ў гульню сяброў – разам нашмат цікавей!;
• уступайце ў адзін з ваенных атрадаў нашай краіны для атрымання актуальных загадаў і паскарэння прапампоўкі (за выкананне загадаў Вам будуць даваць 1 батончык і 1 базуку);
• не марнуйце голд на аптэчкі альбо іншыя бустэры прапампоўкі Моцы (большыя за 0.19 голда);
• апгрэйд будынкаў (павышэнне Q-шнасці) рабіце толькі падчас адмысловых акцый. Гэта дазволіць Вам зэканоміць 44% неабходнага голда. Акцыі праходзяць рэгулярна, прыкладна раз на 2 месяцы;
• памятайце: на большасць простых пытанняў па гульні ёсть адказы ў еВікіпедыі.



• Бібліятэка пачаткоўца [RU].

Не ўсе артыкулы актуальныя, аднак кожны можа быць карысны!

Пра правіла.
Пра законы нашага е-Свету

Пра эканоміку.
Экономический модуль.
еБиржа. Общение и обмен товаров.
Лучшее - детям. Все сразу и по чуть-чуть.
Новое лучшее детям.
Детки-конфетки или Не все йогурты одинаково полезны...
Ликбез по валютному рынку и макроэкономике.
Ку! Или что строить?
Новая экономическая система

Пра вайну і геапалітыку.

О геополитике. Мировые альянсы
Что дают войны?
Беларускія ваенныя падраздяленні
Карьера командира. Часть 1
Карьера командира. Часть 2
Какое оружие использовать?
Нужно ли начинающим оружие?
Профессия: медальхантер.
Як стаць Героем Бітвы

Пра журналістыку.
Как стать успешным журналистом и получить медаль МедиаМогула.
Общие рекомендации и стандарты для журналистов.
ББ-коды (действуют не все, но советуем просмотреть)
Образование ч.1 - Пресса.
Первые шаги в журналистике
Карьера журналиста. Ещё один шаг вперёд

Пра палітыку.
Образовательная программа о политике
Партия - структура и теория цикличности
Доступно о политике
Председатель Партии [Игровая Механика]
Выборы в Конгресс [Игровая Механика]
Как быть конгрессменом
Президенсткие шаги. Часть первая
Президенсткие шаги. Часть вторая
Образование ч.2 - Политика

Сацыяльныя.
У любым месцы весялей разам

Пра Беларусь.
История еБеларуси
Тамплиерова История



Не забывайцеся падпісвацца (Subscribe) на нашу газету і вотаць (Vote) усе яе выпускі, каб пачаткоўцы заўсёды мелі доступ да актуальнай і свежай інфармацыі!

!!! Таксама скора будзе абноўлена бібліятэка па-беларуску - сачыце за навінамы.

Свае пытанні па гульні (ды й проста) можаце задавать мне ў асабістых паведамленнях!
Аднак лепш праз адмысловую форму!
Усім дзякуй за ўвагу.

Міністар Адукацыі Antiryckii
Намеснік міністра адукацыі Alfaprime
 

Comments

Tadeush Kosciushko
Tadeush Kosciushko Day 1,826, 19:56

V

Poltavets Gennadiy
Poltavets Gennadiy Day 1,826, 21:25

V

justacoin
justacoin Day 1,826, 21:40

>>>сачыце за навінамы
исправьте

TuGuby
TuGuby Day 1,827, 01:40

V

Kyllminator
Kyllminator Day 1,827, 08:41

Ў

 
Post your comment

What is this?

You are reading an article written by a citizen of eRepublik, an immersive multiplayer strategy game based on real life countries. Create your own character and help your country achieve its glory while establishing yourself as a war hero, renowned publisher or finance guru.