[Дэпартамент Адукацыі] Уступная частка

Day 1,721, 15:22 Published in Belarus Belarus by Filezaf


Вітаю вас, шаноўнае спадарства!

Гэты артыкул првсвечаны, зразумела ж, новай генерацыі гульцоў.
Улічваючы кантэкст вашай цікавасці да гульні, я вам вырашыў сказаць некалькі важных словаў, спадзяюся, яны дапамогуць вам Гуляць у яе з найбольшым задавальненнем і з плёнам для ўсёй суполкі еБеларусі.

Вось вы прыйшлі ў гульню, што вы пабачылі? Беларусь часткова акупаваная! Хутчэй у бой! Страціўшы усе грошы на зброю ды ежу, але ж не ўбачыўшы ніякага рэзультату, упадаеце ў фрустрацыю... Да таго ж не зразумела, чаму летувісы - нашыя ворагі, і палякі разам з імі.. Чаму ўсе такое дзіўнае? І што рабіць?

Прапаную пачаць разбірацца ва ўсім з самага галоўнага - з асноўных прынцыпаў гульні.

Па-першае, пра ідэю самой гульні.

Ерэпаблік дае прастору для альтэрнатыўнай гісторыі, дзе кожны грамадзянін можа паўплываць на тое, як будзе выглядаць Свет. Таму так шмат людзей імкнуцца рэалізаваць тут тое, пра што яны мараць у сваім рэальным жыцці.
Аднак тут варта зазначыць, што гэтая альтэрнатыўная рэальнасць часта становіцца такой падобнай да "арыгінала"(..
Дык вось, гэтая прастора - рэальная магчымасць здзейсніць свае мары, не адступаць ад сваіх ідэалаў!

Я кажу не ў апошнюю чаргу пра Павагу да Асобы, пра барацьбу ЗА, а не Супраць, пра свабодныя выбары без Лукашэнкі, у рэшце рэшт))

Тут можна проста так узяць, дый пайсці паходам на Ерусалім, ці "спаліці Маскву", ці пасябраваць з Індыяй, ці Македоніі быць адной з наймацнейшых дзяржаў...
Гэта магчыма, бо гэта Альтэрнатыўная Рэальнасць! Гэта магчыма, бо гэта ўсяго толькі пікселі..


Па-другое, як Ствараць Гісторыю?

Вы прыйшлі апантаныя ідэяй, поўныя энергіі, рашучыя!...
Гэта тое, чаго шмат каму тут не стае! Беражыце гэта, ды выкарыстайце належным чынам!
Што трэба зрабіць? Усё проста: знайсці тут (ці прывесці гвалтам)) ) цікавых вам людзей, а тут ёсць розныя, сабрацца разам дый пачаць ажыццяўляць нейкую цікавую ідэю!
Якую?
Ды якую заўгодна: стварыць радыё еРэпаблік, стварыць ваенны атрад мядзведзікаў-дэсантнікаў ды дапамагаць сяброўскім краінам у паўстаннях, стварыць фонд імя Сімона Балівара ды прадаваць лаціанамерыканцам танныя беларускія ку10 трактары....
Можна яшчэ ўвесь еСвет захапіць, але тут трэба будзе БРСМ у гульню зазываць))

Галоўнае - разам з сябрамі рабіць нейкую справу!


Трэцяе, апошняе на сёння, пра час.

Гульня патрабуе столькі часу, колькі вам патрэбна, каб толькі ціскаць некалькі кнопак, дастаткова 10 хвілін на дзень.. А можна размаўляць з сябрамі гадзінамі...
Але я не пра гэты час хацеў сказаць.

Каб разбурыць адносіны з кімсці, каб падарваць давер да сябе, трэба зусім няшмат часу, а вось каб пабудаваць моцную дзяржаву, каб стаць сапраўдным сябрам, трэба часу нашмат болей!


і яшчэ. калі вам штосьці не зразумела, ці яшчэ што, не спяшайцеся, спытайце ў сяброў - іх тут чалавек 300 недзе))