[Дэпартамент Адукацыі] Дзе браць грошы, каб быць моцным?

Day 1,724, 17:06 Published in Belarus Belarus by Filezaf


Вітаю вас, шаноўнае спадарства!

Мінулы артыкул быў прысвечаны пытанням ідэі самой гульні і яе агульным прынцыпам. Калі хто не чытаў, дык чытайце ж!

Прыйшоў час разгледзіць пытанне "Што рабіць?"

Тут ёсць два пункты:
1. Якія кнопачкі націскаць, і што мне за гэта будзе? То бок, простая механіка гульні. Спадзяюся, вы ўжо знаёмыя з артыкулам Службы Падтрымкі Пачаткоўцаў. Зачытвайце яе да дзірак, абавязкова падпішыцеся! (Кнопка "Subscribe" у правым верхнім кутку артыкула).
2. У якой паслядоўнасці і што трэба будаваць, што ўвогуле рабіць, каб быць моцным, багатым і каб дзяўчынкі кахалі?

Вось гэтае пытанне сапраўды вельмі складанае! Паспрабуем вам дапамагчы.

1. Логіка.
Асноўная ваша мэта - стаць моцным воінам! Каб краіна была на мапе еСвету, а не каб сядзець і мерыцца даўжынёй рознымі там пакажчыкамі!
Вайна і эканоміка моцна звязаныя між сабой!
Каб стаць моцным, трэба мець шмат моцы і быць матэрыяльна забяспечаным.

ЗАПОМНІЦЕ! Пачаткоўцу вельмі важна як мага болей часу заствацца ў 1 дывізіёне!
То бок, ваш узровень не павінен хутка пераваліць за 24.
Чаму? Ды таму, што тут танныя медалі Героя Бітвы (але тут кажуць не ГБ, а ўсё ж такі БХ - ад Battle Hero). Кожны такі медаль прынясе вам 2 голда! Таму трэба развівацца так, каб браць іх як мага болей!


2. Што будаваць?
Ёсць некалькі варыянтаў развіцця, кожны шукае найлепшы. Прапаную вашай увазе артыкул украінскіх братоў, у якім яны прапануюць некалькі. Спадзяюся, праблем з перакладам не ўзнікне 😉

Тут жа я прапаную больш агрэсіўны спосаб развіцця!

Вельмі важна не пра змарнаваць грошы ў першыя дні! Яны нам спатрэбяцца, каб:
Мэта нумар 1: Зрабіць апгрэйд трэніровачнага цэнтру.
Мэта нумар 2: Пабудаваць вытворчасць ракет.
Добра. У вас ёсць бясплатны трэніровачны цэнтар. Трэба будзе палепшыць яго да другога ўзроўню.
Для першай мэты нам спатрэбіцца мець 20 голд (калі раптам будзе акцыя, дык 11,2 🙂 ). Гэтыя грошы будуць у вас, калі вы дасягнеце 20 узроўню (500 адзінак досведу). Тут вам трэба шмат ваяваць першыя дні.
Не заганяйцеся наконт зброі высокай якасці! Вам ад яе не так шмат карысці, як марнаванне вашых грошаў ці грошаў добрых старэйшых гульцоў. Набярыцеся цярпення! Прасіце ежу, яе да халеры ) І заходзьце ў гульню часцей)
Так, цяпер вы кожны дзень атрымліваеце тут 10 адзінак моцы! + 1 за "папрацаваць/патрэніравацца" + 5, калі 5 дзён запар рабілі гэта без перапынку) Гэткімі тэмпамі ў вас хутка будзе 150 адзінак моцы!!!
Увесь гэты час трэбы выконваць Штодзенны Загад (ДО) вашага Ваеннага Атрада (МЮ) - забіць 25 ворагаў, за што атрымаеце базуку (па частках) і энэргетычны батончык!
Не чапайце батоны! Няхай ляжаць!
Усё! Больш ваяваць у гэты дзень ня варта! Інакш вы будзеце хутчэй набіраць ачкі досведу, што цяпер не выгадна.

Маючы 150 моцы, можна збіраць гэтыя самыя базукі. Цяпер можна паспрабаваць узяць медаль БХ. Як гэта зрабіць з розумам і найменшымі стратамі, чытайце ўважліва тут! Гэты артыкул мусіць быць у вашых закладках!
Адсюль бачна, што карысна мець маленькі заводзік па вытворчасці ракет! Таму збіраем голд на яго будаўніцтва (у першую чаргу, гэта голд з БХ)!
Нагадваю, існуе праграмма дапамогі ў вытворчасці ракет! Вось яна! Аднак сачыце за абнаўленнямі ў прэсе, пэўна, хутка адрас зменіцца.

Такім чынам, што мы маем?

1. Маем ку2 Трэньку;
2. Вырабляем ракеты;
3. Умеем браць БХ;

Добра ж! Працягваем назапашваць голд!
Тут нам дапамагаюць медалі за кожныя 250 моцы і 30 працоўных дзён, а таксама медалі Тру Патрыёта! А калі вы прывядзеце ў гульню сяброў па сваёй рэферальнай спасылцы (http://www.erepublik.com/en/referrer/ВАШ НІКНЭЙМ), будзеце атрымліваць 10% ад іх голду з медалёў і з узроўняў!

УВАГА!!! НЕЛЬГА РЭГІСТРАВАЦЬ НЕКАЛЬКІ АККАЎНТАЎ! ВАШЫМІ РЭФЕРАЛАМІ ПАВІННЫ БЫЦЬ САПРАЎДНЫЯ ЛЮДЗІ, ЯКІЯ МАЮЦЬ АСОБНЫ КАМПУТАР! ІНАКШ БАН (ПРЫМУСОВАЯ еСМЕРЦЬ)!

Назапашваем голд, бо наступны этап - апгрэйд бясплатнай трэнькі да ку3! А потым нам трэба будзе пабудаваць трэньку за 0,19 голда і таксама зрабіць апгрэйд да ку3. Тут нам у дапамогу акцыі (зніжкі на 44😵, падчас якіх дзяржава можа дапамагчы грашыма))

Пасля апгрэду качалак можна са спакойным сэрцам пераходзіць у 2 дывізіён)
Тут з'яўляецца магчымасць палепшыць вашу вытворчасць ракет да ку2!
Калі вашая моц дасягне 2,5-3 тысяч, вашыя звычайныя ўдары пачнуць дапамагаць браць БХ, таму на гэтым этапе мае сэнс укладаць грошы у апгрэйд Гарадскога Цэнру (ён дае магчымасць павялічыць ліміт аднаўлення здароўя).


Паўтаруся, гэты шлях падыходзіць не ўсім, а толькі самым фанатычным і энэргічным! ))
Прасцей карыстацца сцэнарам украінцаў, ці проста ісці па квэстах, якія прапаноўвае адміністрацыя гульні.


Падсумуем спосабы зарабіць грошы:

1. Медалі. Абавязкова працуйце і трэніруйцеся кожны дзень! Не палянуйцеся засвоіць, як браць БХ!
2. Усялякія раздачы. Чытайце прэссу, сачыце за артыкуламі!
3. Прасіць добрых і заможных людзей дапамагчы)
4. Удзел у конкурсах. Так! тут бываюць разнастайныя конкурсы з прыемнымі і карыснымі прызамі! )))
5. Саюз Прадпрымальнікаў. Хутка Эмперор, наш міністар эканомікі і фінансаў, адновіць сваю працу. Сачыце за навінамі.
6. Зарплата. Абавязкова ўладкуйцеся куды-небудзь. Можна паехаць у краіну з больш высокімі заробкамі, уладкавацца там, а потым лётаць хоць па ўсім Свеце, працу вы ад гэтага не згубіце, працаваць можна, седзячы і на процілеглым баку глобусу))
7. Дадатковыя квэсты ад дзяржавы!
8. Калі вы станеце дужым, вы зможаце прадаваць свой дамаг, стаўшы наймітам! Для гэтага заходзьце на IRC #mercenary
9. Грошы можна мяняць з валюты на голд і наадварот на Рынку Валют (ММ). Толькі лепей выстаўляць сваю прапанову, чым набываць грошы напрамую. Зразумела, як і на любым валютным рынку можна зарабляць на розніцы курсаў. Аднак у звычайны час вашымі прапановамі будуцб карыстацца не тк хутка. А вось у часы зменаў у гульні, калі рэзка ўзрастае партэба ў голдзе ці ў нацвалюце, можна добра падзарабіць!
10. Вотэрс-клаб. Можна атрымліваць грошы проста за тое, што вы вотаеце ці/і падпісваецеся на газеты. Зарэгістравацца можна тут.
11. Даход з рэфералаў. Пісаў аб гэтым вышэй. 10% ад іх золата ад узроўняў і медалёў - прыемны дадатак да асноўнага прыбытку)
12. Калі ў вас шмат грошаў у рэальным жыцці, вы можаце набыць голд у адміністрацыі гульні.
13. Вытворчасць з мэтай продажу зараз непрыбытковая, не марнуйце грошы і час)
14. "Піліць казну" я вам не рэкамендую 😉


На гэтым, здаецца, усё)

Падпісвайцеся на газеты, дадавайце ўсіх у сябры, уступайце ў МЮ і партыі!!! Тут паўсюль людзі!! А гэта значыць інфармацыя, дапамога ды й фан))))