Першыя крокі: Гід па ваенных дзеяннях

Day 1,720, 11:23 Published in Belarus Belarus by doktor-bo

Вітаем Вас, шаноўнае спадарства!
У ваенны модуль даволі часта дадаюць штосьці новае, у дадзеным артыкуле сабраная самая актуальная інфармацыя.

Першае. Падрыхтоўка да бітвы.

Зразумела, перад тым, як прыняць удзел у бітве, неабходна да яе падрыхтавацца!
Падчас бойкі вы будзеце губляць здароўе, таму трэба назапасіць ежы для его аднаўлення. Ежу можна вырабіць на сваім прадпрыемстве ці набыць на рынку. Што датычыцца зброі, можна, канешне, ваяваць і без яе, аднак пры гэтым вы будзеце наносіць менш урону, да таго ж атрымаеце меншы прырост да звання. Зброю, гэтак жа як і ежу, можна вырабіць на сваім прадпрыемстве ці набыць на рынку (Market –> Marketplace):

Магчымасці зброі вызначаюцца двума паказчыкамі:
Fire Power: вызначае ўрон, які вы наносіце ворагу;
Durability: колькасць выкарыстанняў.
На дадзены момант крыху больш выгадна па суадносінах кошт / якасць выкарыстоўваць зброю Q7 (семкі ў народзе), таксама можна карытсацца Q6 танкамі (кубы ў народзе). Адна семка дазваляе нанесці 10 удараў і пры гэтым нанесці 200% урону адносна ўдару з «голымі рукамі» (гэта значыць зусім без зброі).
Акрамя звычайнага ўзбраення існуюць яшчэ Базука і Ракеты. Базука - калекцыйнае зброя, яе часткі выпадаюць выпадковым чынам у бітвах, а таксама даюцца за выкананне штодзённых загадаў вашага Ваеннага Атрада (MU). Кожная Базука дазваляе нанесці 3 ўдары па 10000 уронут (здароўя страчваецца столькі ж, як і у выпадку са звычайнай зброяй, - 10 адзінак за ўдар ). Праглядзець знойдзеныя дэталі і сабраць іх вы можаце на старонцы свайго інвентару (My Places -> Storage):

Іншы дадатковы тып зброі - ракеты - вы можаце вырабіць самастойна на спецыяльным заводзе. Кожная ракета імгненна наносіць ад 50 тысяч да 1 мільёна ўрону ў залежнасці ад якасці (Q1-Q4). Больш падрабязна пра вытворчасць і выкарыстанне ракет чытайце ў гэтым артыкуле.

Іншае. Агульная інфармацыя пра бітвы.

У еСусьвеце існуюць бітвы двух тыпаў: звычайныя бітвы і паўстанні (Resistance War, або RW). Адрозненне між імі ў тым, што ў звычайным баі можна паўдзельнічаць, знаходзячыся на тэрыторыі любога з саюзнікаў непасрэдных удзельнікаў бітвы. Саюзнікам у дадзеным выпадку з’яўляюцца краіны, якія падпісалі МПП (Mutual Protection Pact). У сваю чаргу паўдзельнічаць у РВ можна толькі з тэррыторыі краіны, якая акупавала дадзены рэгіён. Да таго, тут можна выбіраць бок, на якім выяваць: ці то за акупантаў, ці то за паўстанцаў.

Ідзем далей. Вайна між краінамі непасрэдна складаецца з войнаў за асобныя рэгіёны. Адна такая лакальная бойка завецца кампаніяй (ад campaign) і у сваю чаргу падзяляецца на раўнды (battles), якія цягнуцца не больш за 2 гадзіны. Кожны з іх складаецца з баёў паміж чатырма дывізіёнамі супрацьлеглых бакоў (такім чынам, моцны баец з 4 дывізіёна ніяк не зможа паўплываць на баі ў іншых дывізіёнах).
Байцы размяркоўваюцца паміж дывізіёнамі ў залежнасці ад узроўню свайго досведу (experience): 1-й дывізіён складаецца з грамадзян 0-24 узроўняў, 2-й - 25-29, 3-ы - 30-37 і, нарэшце, 4-й дывізіён - гэта найбольш прапампаваныя байцы з узроўнем вышэй за 37. За перамогу сваіх дывізіёнаў у раўндзе краіна атрымлівае пэўную колькасць ачкоў кампаніі - 1 (за перамогу 1-га дывізіёна), 2 (за перамогу 2-га), 3 (за Перамогі 3-га) ці 5 (за перамогу 4-га). Усе атрыманыя краінай у раўндзе ачкі сумуюцца і дадаюцца да яе агульнага бала - Total points. Як толькі адзін з бакоў набірае 83 ачкі кампаніі (Total points), той бок лічыцца пераможцам і кампанія завяршаецца. Такім чынам, максімальная працягласць кампаніі - 15 раўндаў.

Подпіс пад скрынам:

Грэцыя выйграе ў Македоні з лікам 64-2. Вы заўсёды можаце паглядзець на стан спраў у бітве, націснуўшы на кнопку Campaign details уверсе экрана кампаніі.

Цяпер разгледзім механіку супрацьстаяння дывізіёнаў. У кожным раўндзе падлічваецца адсоткавыя суадносіны сіл паміж супернікамі. У залежнасці ад гэтага пакажчыку кожную хвіліну паміж бакамі размяркоўваюцца ачкі дамінавання. Яны дадаюцца ў скарбонку дывізіёну па наступнай схеме:

- На працягу першай паловы гадзіны кожная хвіліна перавагі дае 10 ачкоў (усяго 300 ачкоў);
- На працягу другой паловы гадзіны - 20 ачкоў (600);
- На працягу трэцяй - 30 ачкоў (900);
- На працягу апошняга трыццаціхвіліннага прамежку - 60 ачкоў (1800).
Перамагае дывізіён, які першы набірае 1800 ачкоў дамінавання.