[CP] Справаздача 1/2.

Day 2,285, 07:30 Published in Belarus Belarus by vadzimir

Дарагія сябры,

Падыйшоў да экватару мой прэзідэнцкі тэрмін, у сувязі з чым я хачу падвесці яго прамежкавыя вынікі.

Пачну з галоўнага.

Як вы, магчыма, ведаеце , у нас адбыўся невялікі бэбі-бум, арганізаваны сумеснымі намаганнямі сябраў Кабінета міністраў.

Па нашых падліках, грамадзянамі еБеларусі зрабілася каля 150 новых гульцоў.

Новыя гульцы - гэта гарантыя сілы і росквіту нашай з вамі краіны. Нашыя надзеі і будучыя магчымасці.

Давайце павітаем пачаткоўцаў і прыкладзем усе намаганні дзеля таго, каб дапамагчы ім зарыентавацца ў гэтай займальнай гульні, знайсці новых сяброў і пачаць плячом да пляча са сваімі суграмадзянамі змагацца за шчасце і росквіт еБеларусі.

Паважаныя пачаткоўцы!

Вы патрапілі ва ўнікальны свет. Свет, дзе будучыня вашай екраіны залежыць выключна ад вас саміх. Вы не адны ў гэтым свеце, побач з вамі заўсёды ёсць выдатныя людзі, якія гатовыя дапамагчы вам словам і справай.

Краіне патрэбныя актыўныя і дзейныя гульцы. Кожны можа знайсці сваё месца ў еБеларусі, займаючыся тым, што яму падабаецца болей за ўсё.

Калі вы валодаеце замежнымі мовамі, ідзе набор у амбасадарскі корпус Міністэрства замежных спраў.

Стартавала праграма інтэрнаў пры міністэрствах. Ваенныя атрады і партыі таксама чакаюць сваіх герояў.

Атрымлівайце задавальненне ад гульні, уключайцеся ў працэсы камунікацыі, не саромейцеся задаваць пытанні. Кожны з нас калісьці быў пачаткоўцам, вы - будучыня еБеларусі!



Знешняя палітыка


Адна з самых важных падзей, якія адбыліся ў самым пачатку бягучага тэрміну, - галасаванне па пытанні выбару знешнепалітычнага вектара для Беларусі.

Былі апублікаваныя ўмовы галасавання, кожны кангрэсмен аддаў свой ​​голас таму ці іншаму варыянту.

У адпаведнасці з вынікамі, наша краіна зрабіла выбар на карысць альянсу Астэрыя.

Па выніках прынятага рашэння ўрад краіны пачаў планамерную працу па рэалізацыі пастаўленых задач і па збліжэнні з краінамі адпаведнага блоку.

Былі падоўжаныя МПП з Аргенцінай і Венгрыяй. Падпісаныя аналагічныя пагадненні з Грэцыяй і Францыяй. Праз некалькі гадзін будзе таксама прынята МПП з Партугаліяй . Акрамя таго, па традыцыі было падоўжанае МПП з нашымі сябрамі Чэхіяй. Большасць МПП была падпісаная на прыватныя сродкі.

Будзе працягнутая праца па афармленні афіцыйных саюзных адносін з іншымі краінамі.

Па выніках перамоваў і кансультацый з саюзнікамі, былі дасягнутыя і іншыя поспехі на знешнепалітычным накірунку.

еБеларусі зроблена прапанова быць адной з краін - заснавальніц малога альянсу Астэрыі - ГАКУ. Больш падрабязна аб гэтым альянсе вы можаце прачытаць у беларускім перакладзе Статута альянсу Астэрыя, падрыхтаваным камандай МЗС .

У бліжэйшы час Міністэрства замежных спраў і прэзідэнт працягнуць кансультацыі з партнёрамі па пытаннях афіцыйнага стварэння ГАКУ і нашага ўступлення ў яго.

Акрамя таго прадоўжыцца праца, накіраваная на падтрыманне і паглыбленне супрацоўніцтва са старымі і новымі саюзнікамі і сябрамі.



Ваенныя дзеянні

Працягваецца нашая працяглая барацьба супраць латышскай агрэсіі.

Мы ў чарговы раз адбілі атаку і цяпер самі атакуем, вызваляючы свае рэгіёны.
Неацэнную дапамогу ў вызваленні краіны гуляюць нашыя саюзнікі.

У дадзены момант працягваецца бітва за Менск.

Заклікаю ўсіх беларусаў дапамагчы сваёй краіне ў гэтай святой вайне!

Міністэрства абароны сумесна з прэзідэнтам, МЗС і ваеннымі атрадамі прыкладае ўсе намаганні дзеля безумоўнай перамогі.

Прашу вас уважліва сачыць за загадамі Міністэрства абароны і ваяваць толькі ў тых бітвах, у якіх неабходна.



Эканоміка

Як ужо казалася, Міністэрства эканомікі і фінансаў працягвае працу па прыцягненні сродкаў у скарбніцу.

За перыяд працы было выдаткавана 60000 СС на падпісанне МПП. Гэта сродкі, прыцягнутыя МЭФ з розных крыніц, такіх як: прыватныя сродкі гульцоў, падаткавыя паступлення, дзейнасць арганізацый на рынку тавараў і валют.

Акрамя таго, было выдаткавана больш за 200 000 СС на баявыя дзеянні. Гэта асабістыя сродкі камандзіраў атрадаў La Fuerza, ДоВ, еGuards, Lisowczyki.

На дадзены момант мы маем 20000 СС на рахунку Беларусбанка і 26000 у казне.

Варта адзначыць, што на пачатак справаздачнага перыяду ў нас на рахунках быў поўны "0".



Грамадства

Прайшлі выбары прэзідэнтаў партый. Вядучыя партыі ўдала спынілі спробы ТО і выйшлі на фінішную прамую выбараў у кангрэс.

Заклікаю ўсіх грамадзян краіны ўважліва паставіцца да гэтай падзеі, вылучыць свае кандыдатуры ў кангрэс у адпаведнасці з рашэннямі партый і прагаласаваць на выбарах за тыя партыі, праграмы якіх адпавядаюць вашаму бачанню шчаслівай будучыні краіны.



Такім чынам, урад працягвае сваю працу, апраўдваючы ускладзены на яго давер.

Буду рады адказаць на любыя пытанні ў каментарах.

Жыве Беларусь!


З павагай,
vadzimir