[CP] Крыху пра падзеі + Галасаванне.

Day 2,275, 06:58 Published in Belarus Belarus by vadzimir


Паважаныя беларусы,

Дазвольце мне адняць некалькі хвілін вашага часу для таго, каб распавесці вам аб некалькіх важных момантах у жыцці нашай з вамі екраіны.



Вайна з Латвіяй.

Як вы ведаеце, у дадзены момант нашыя жаўнеры праліваюць кроў за еБеларусь ў бітве супраць агрэсараў і акупантаў.

Латвія, якая без тлумачэння падстаў праявіла агрэсію і атакавала нашыя рэгіёны ў такі складаны момант, працягвае пагражаць нашай краіне, адмаўляецца слухаць голасу розуму і не ідзе на перамовы ні з прадстаўнікамі нашай краіны, ні з міжнароднымі пасярэднікамі, з якімі ў іх заключаны МРР. Дарэчы, большасць саюзнікаў Латвіі не падтрымлівае яе дзеянні.

З дапамогай нашых МРР, падпісаных ужо пасля латышскай атакі папярэднім кабінетам, мы змаглі вызваліць сваю зямлю, і ў дадзены момант бітва ідзе на чужой тэрыторыі. Мы вымушаныя працягваць вайну толькі таму, што, як я ўжо казаў, правесці перамовы не ўяўляецца магчымым.

Ад Латвіі наша краіна чуе выключна абразы ці маўчанне.

Дадатковую складанасць у сітуацыю ўносіць той факт, што вайна адбываецца падчас фарміравання новых альянсаў, і любыя нашыя дзеянні недасведчанаму чалавеку могуць здацца падтрымкай таго ці іншага боку.

З гэтай нагоды хачу сказаць наступнае: мы аб'ектыўна не здольныя супрацьстаяць агрэсару самастойна, і мы зробім усё для абароны нашай краіны ад агрэсараў.

Аднак афіцыйна заяўляю, што, нягледзячы ні на што, беларусы яшчэ не зрабілі свой ​​выбар на карысць таго ці іншага альянсу.

Такім чынам у дадзены момант наша краіна нейтральная і дзеянні Латвіі можна расцэньваць толькі як неапраўданую агрэсію, незалежна ад таго, як яны самі спрабуюць апраўдаць распачатую імі вайну.



Галасаванне кангрэса.

З мэтай унясення яснасці ў сітуацыю прынята рашэнне правесці галасаванне датычна выбару еБеларуссю вектара, у якім кіраўніцтва краіны будзе выбудоўваць знешнепалітычную стратэгію.

Існуючая ў есвеце практыка паказвае, што падобныя рашэнні могуць прымацца і прэзідэнтам з кабінетам міністраў самастойна, але я буду прытрымлівацца сваіх перадвыбарных абяцанняў аб максімальным удзеле сябраў кангрэса як прадстаўнікоў народа ў вырашэнні прынцыповых пытанняў.

У мэтах значнага паскарэння працэсу, выключэння маніпуляцый з грамадскім меркаваннем і пазбягання правакацый апытанне будзе праводзіцца кангрэсам з дапамогай асабістых паведамленняў у гульні.

Кожнаму кангрэсмэну і прэзідэнту краіны будзе накіравана асабістае паведамленне з выкладаннем сутнасці пытання, варыянтамі выбару і апісаннем кожнага з варыянтаў.

Рассыланнем паведамленняў, прыёмам адказаў і фіксаваннем галасоў будзе займацца прэм'ер-міністр Chorny Wojna.

Вось тэкст паведамлення:



«Вітаю, кангрэсмэн! Прысьпеў час для нашай краіны вызначыць накірунак далейшага руху ў бок аднаго з цэнтраў сусьветнае моцы: Польшчы альбо Сэрбіі. Таксама мы можам заняць нэйтральную пазыцыю, але нэйтралітэт у гэтых умовах можа быць толькі часовым.

Урадам прынятае рашэньне сумесна з кангрэсам еБеларусі вызначыць, да якога з протаальянсаў далучыцца. Толькі разам мы можам абраць аптымальны напрамак разьвіцьця Айчыны. На існы момант склалілся наступныя протальянсы:

1. Польшча зь сяброўскімі ёй краінамі, а менавіта: Гішпанія, Баўгарыя, ЗША, Расея, Украіна. Магчыма, да іх далучацца некаторыя іншыя краіны, але найбуйнейшыя гульцы пералічаныя. Мы маем прыязныя стасункі з палякамі: у краіне функцыянуе філія польскага атраду Husaria. Па сутнасьці пад пратэкцыяй Польшчы маюць магчымасьць існаваць на мапе сьвету малыя нацыі, то бок такія, як нацыя е-беларуская. Аднак, у выпадку абраньння гэтага альянсу мы апынемся ў коле сяброўскіх краінаў, зь якімі немагчыма будзе распачаць вайну, і для еБеларусі застанецца толькі магчымасьць дужа каштоўнага паветранага ўдару па любой краіне е-сьвету, альбо змаганьне ў войнах сяброўскіх краінаў.

2. Сэрбія. Аднак разам з Сэрбіяй будзе ня толькі Аргентына, якая вызваліла нас ад баўгарскай акупацыі, калі бязьдзейнічала Польшча, але й Вугоршчына, што акупуе Ўкраіну. Аднак Румынія, Славенія і Грэцыяй таксама прыклалі нямала намаганьняў, каб вызваліць нашую краіну з палону Баўгарыі. Таксама ў краіне існуе атрад La Fuerza, складзены цалкам з сэрбскіх гульцоў. Падчас актыўнай вайны з Латвіяй яны заліваюць да 2/3 дамагу ўсёй еБеларусі, што дазваляе нам ня толькі заставацца на мапе, але й атрымліваць бонусы ад акупацыі латыскіх рэгіёнаў.

3. Нэйтралітэт. Ці варта абіраць, калі можна ўтрымлівацца на абедзьвюх пазыцыях? Зразумела, што ані Польшча, ані Сэрбія канчаткова не задаволяцца такім рашэньнем. Але ці могуць яны нешта ведаць пра беларускі мэнталітэт? Рашэньне за табой.
Вырашы які варыянт: першы, другі ці трэці найбольш адпавядае нацыянальным інтарэсам еБеларусі і дашлі свой адназначны адказ на гэтае паведамленьне "Польшча", "Сэрбія" ці "Нэйтралітэт". Хай жыве еБеларусь!
»




Выбар будзе зроблены простай большасцю галасоў.

Апытанне пачынаецца пасля апублікавання гэтага артыкула.

Адказы неабходна даць у тэрмін да 07:00 па часе еРепаблік, у дзень 2277.

У выпадку адсутнасці адказу/адмовы кангрэсмена ад адказу яго голас не ўлічваецца ў вызначэнні вынікаў галасавання.

Кожны адказ будзе фіксавацца з мэтай пацвярджэння голасу кожнага кангрэсмэна ў выпадку неабходнасці. Вынікі апытання будуць апублікаваныя асобным артыкулам на беларускай і ангельскай мовах.



Рэзюмэ.

Паважаныя старшыні і сябры партый!

Прашу вас максімальна сур'ёзна паставіцца да галасавання. У партый, якія маюць прадстаўнікоў у кангрэсе, ёсць час ўзгадніць сваю пазіцыю з усімі сябрамі і вызначыцца з варыянтамі адказаў да пачатку галасавання.

Мы разам вырашаем будучыню нашай краіны.



З павагай,

Прэзідэнт еБеларусі,
vadzimir