[MoI] Статут Астэрыi

Day 2,282, 23:51 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR


Дзень добры, паважанае спадарства еБеларусi.

Мiнiстэрства Iнфармацыi еБеларусi прадстаўляе вам пераклад Статута ваеннага альянсу Астэрыя.

Арыгінал знаходзіцца тут.



Шаноўныя грамадзяне Астэрыі, хаўруснікі і сябры.

Мы прайшлі доўгі шлях ад нявызначанасці да таго, каб у нас з'явіўся сапраўдны функцыйны звяз з развітымі інстытутамі, якія былі створаны ў апошнія паўтары месяцы. На гутарцы ўчора ўвечары мы прынялі два асноўных рашэнні, датычных не толькі будучага альянсу Астэрыя, але і ўсяго eRepublik.

Без доўгіх гутарак, мы хацелі б прэзентаваць вам штаб-кватэру Астэрыі і Статут Астэрыі.

Генеральны сакратар (Secretary General - SG)
Ektonosiakos
Намеснік Генеральнага сакратара (Deputy Secretary General - dSG)
Colonel Bruce
Вышэйшы вайсковы прадстаўнік (High Military Representative - HMR)
Marcus Nerva Traianus
Намеснік Вышэйшага вайсковага прадстаўніка (Deputy High Military Representative - dHMR)
elbandido
Вышэйшы палітычны прадстаўнік (High Political Representative - HPR)
FlorenciaC
Намеснік Вышэйшага Палітычнага прадстаўніка (Deputy High Political Representative - dHPR)
karaj22
АСТЭРЫЯ
ПРЭАМБУЛА

Зыходзячы з прынцыпаў сяброўства, братэрства і маральных каштоўнасцяў, што з'яўляюцца асноватворнымі для нашых народаў, мы фундуем АСТЭРЫЮ, якая будзе грунтам для будучай супрацы паміж нашымі вялікімі народамі. Хай АСТЭРЫЯ кіруецца не наноснымі правіламі, а сяброўствам, братэрствам, узаемным даверам і паразуменнем. Кожны дакумент, што сыходзіць з гэтых прынцыпаў, будзе толькі напамінам пра тое, што мы жывём у цывілізаваным грамадстве. Сказаўшы гэта, мы прэзентуем вам
СТАТУТ АСТЭРЫІ
I ЧАЛЕЦТВА
Артыкул 1.

Афіцыйная назва альянсу - АСТЭРЫЯ, далей у дакуменце “Альянс”, што мае нефармальны характар. Абрэвіятура АСТ.

Артыкул 2.

Удзельнікі-заснавальнікі, якія будуць лічыцца паўнапраўнымі чальцамі Альянсу (у алфавітным парадку):
- Аргенціна
- Грэцыя
- Вугоршчына
- Румынія
- Сербія
- Славенія

Артыкул 3.

Альянс мае тры магчымых тыпу чалецтва:

Паўнапраўныя чальцы
• Поўнае чалецтва ў Альянсе можа быць атрымана адназгодным галасаваннем краін, што з'яўляюцца паўнапраўнымі чальцамі, з прыняццем усіх правіл, прынцыпаў і дакументаў, зацверджаных Альянсам.
• Поўнае чалецтва можа быць згублена адназгодным галасаваннем усіх чальцоў, апроч чальца, па якім ідзе працэс галасавання пра выдаленне з Альянсу.
• Паўнапраўныя чальцы маюць права голасу, права вылучэння кандыдатаў у штаб-кватэру, права ўдзелу ў кожнай дзейнасці і прыняцці рашэнняў Альянсу.

Артыкул 4.

Група асацыяваных краін-удзельніц - ГАКУ (Group of Associate Member Countries - GAMC)

• Асацыяванае чалецтва ў Альянсе можа быць атрымана толькі 100% галасаваннем паўнапраўных краін-удзельніц. Выдаленне асацыяванай краіны-ўдзельніцы можа быць ажыццёўлена шляхам галасавання ⅔ (66😵 паўнапраўных краін-удзельніц, уключна з галасамі ГАКУ.

• Група асацыяваных краін-удзельніц, далей у тэксце “ГАКУ”, з'яўляецца арганізацыяй, якая ўяўляе сабою даччыную арганізацыю Альянсу. ГАКУ мае сваю ўласную штаб-кватэру і кіраванне. ГАКУ будзе дэлегаваць Генеральнага сакратара, намесніка Генеральнага сакратара, вайсковага прадстаўніка і дыпламатычнага прадстаўніка, якія будуць дзейнічаць ад імя ГАКУ.

• ГАКУ мае той жа статус, што і паўнапраўныя краіны-чальцы Альянсу, за выняткам права допуску і выдалення паўнапраўных краін-удзельніц, а таксама права быць абраным на пасаду ў штаб-кватэры.

• Кожны прэзідэнт краіны/ці прадстаўнік і яшчэ адзін прадстаўнік ад краіны ГАКУ будуць мець доступ да канала Альянсу і дакументаў, таксама, супольна з Генеральным сакратаром ГАКУ, яны будуць мець доступ у штаб-кватэру Альянсу ў якасці кансультантаў. Яны таксама могуць быць на ўсіх паседжаннях Альянсу, апроч выпадкаў, калі Генеральны сакратар не арганізуе зачыненае паседжанне з-за магчымага збегу інфармацыі, дзе могуць быць толькі прадстаўнікі штаб-кватэры з правам голасу.

Артыкул 5.

Краіны-партнёры (Partner countries - PA)

• Краінамі-партнёрамі з'яўляюцца краіны, якія знаходзяцца ў сяброўскіх адносінах з дзейнымі чальцамі альянсу і з чальцамі ГАКУ, але не з'яўляюцца часткай гэтых дзвюх груп. Краіны-партнёры могуць быць прыняты толькі 100% галасаваннем паўнапраўных чальцоў. Выдаленне краіны-партнёра можа быць ажыццёўлена галасаваннем ⅔ (66😵 паўнапраўных чальцоў, уключна з галасамі ГАКУ.

• Краіны-партнёры знаходзяцца пад наўпроставай абаронай Альянсу і будуць разглядацца як частка тэрыторыі Альянсу.

• Кожны прэзідэнт краіны ці прадстаўнік дзяржавы-партнёра будзе мець доступ да канала Альянсу, але без права галасавання і без права ўступу ў штаб-кватэру Альянсу. Права быць на паседжаннях можа быць прынята Генеральным сакратаром Альянсу па яго меркаванні.

II ВОРГАНЫ АЛЬЯНСУ, ПРЫНЯЦЦЕ РАЗВЯЗКАЎ І СТРУКТУРА ГАЛАСАВАННЯ
Артыкул 6.

Альянс будзе мець адзін галоўны орган, які прымае рашэнні кіруючыся перавагай нацыянальнага галасавання, і два другасных дырэктыўных ворганы, а менавіта:

Вярхоўная Рада Альянсу

• Вярхоўная Рада Альянсу будзе галоўным ворганам, што прымае рашэнні ў Альянсе. Гэта галоўны палітычны і вайсковы ворган для прыняцця рашэнняў, які мае найвышэйшы аўтарытэт у Альянсе, ніводзін іншы ворган ці асоба не можа скасаваць яго рашэнні.

• Вярхоўная Рада будзе праводзіць галасаванні па:
• вайсковай і палітычнай стратэгіі
• галасаванне па выбары лідараў Альянсу,
• галасаванне па прыняцці новых краін у Альянс,
• па правілах пакарання краін-удзельніц, што не шануюць законы Альянсу ці ў любым іншым прапанаваным галасаванні Альянсу.

І па іншых пытаннях, калі вырашэнне не было прынята на ніжэйшых узроўнях.
• Вярхоўная Рада складаецца з Генеральнага сакратара, намесніка Генеральнага сакратара, прэзідэнта, прэм'ер-міністра ці міністра замежных спраў кожнай з краін-удзельніц. Кожная краіна, што з'яўляецца чальцом Альянсу, мае адзін голас. Пастановы прымаюцца простай большасцю галасоў. Калі няма перавагі, Генеральны сакратар мае права вырашальнага голасу. Каб вырашэнні лічыліся правамернымі, кворум усталёўваецца ў колькасці ⅔ краін-удзельніц.
• Права быць на паседжанні Вярхоўнай Рады Альянсу маюць прэзідэнт краіны, прэм'ер-міністр, міністр абароны і міністр замежных спраў кожнай з краін-удзельніц. Права быць таксама ёсць ў Генеральнага сакратара, вышэйшага вайсковага прадстаўніка і вышэйшага палітычнага прадстаўніка. Прэзідэнт кожнай з краін можа надзяляць міністра абароны, міністра замежных спраў ці дарадцу правам выступаць і галасаваць ад імя сваёй краіны.

Артыкул 7.

Рада міністраў абароны (МА Рада)

• Гэта вышэйшы другасны вайсковы орган, абавязак якога складаецца ў падрыхтоўцы вайсковай стратэгіі Альянсу, прыняцці тактычных планаў і дапамогі краінам у іх індывідуальных планах вайсковых дзеянняў, калі гэта патрэбна.

• Рада міністраў абароны будзе галасаваць па:

• Прапановам па вайсковай стратэгіі, якія будуць адпраўлены Вярхоўнай Радзе Альянсу
• Тактычным вайсковым планам
• Прапановам дзеянняў, што плануюцца для кожнай асобнай дзяржавы, калі гэта патрэбна.

• Рада Міністраў абароны складаецца з Вышэйшага вайсковага прадстаўніка, намесніка Вышэйшага вайсковага прадстаўніка, міністра абароны і намесніка міністра абароны кожнай краіны. Кожная краіна мае адзін голас. Вышэйшы вайсковы прадстаўнік мае адзін голас у выпадку, калі няма перавагі. Пастановы прымаюцца простай большасцю галасоў. Каб вырашэнні лічыліся правамернымі, кворум усталёўваецца ў памеры ⅔ краін-удзельніц.
• Права быць на МА Рады маюць Вышэйшы вайсковы прадстаўнік, намеснік Вышэйшага вайсковага прадстаўніка, міністр абароны, намеснік міністра абароны і міністр замежных спраў кожнай краіны. Калі спатрэбіцца, то Генеральны сакратар, намеснік Генеральнага сакратара, прэзідэнт краіны і прэм'ер-міністр могуць быць на афіцыйных паседжаннях Рады МА ці ў яго штодзённай дзейнасці.

• Рада міністраў абароны нясе адказнасць за:
• Каардынацыю паміж войскамі краін-удзельніц на паўсядзённай аснове.

Артыкул 8.

Рада міністраў замежных спраў (МЗС Рада)

• З'яўляецца вышэйшым другасным палітычным органам, абавязаным складаць палітычную і дыпламатычную стратэгію Альянсу і весці палітычныя, дыпламатычныя, тактычныя і аператыўныя заданні.

• Рада міністраў замежных спраў праводзіць галасаванне па:
• Прапановам па палітычных і дыпламатычных стратэгіях
• Тактычным палітычным і дыпламатычным планам (у тым ліку MPP і NAP кожнай краіны-ўдзельніцы)
• Па прапанаваных мерах, што плануюцца для кожнай асобнай дзяржавы, калі гэта патрэбна.
• Па арганізацыі і правядзенні сталай дыпламатычнай службы і выведкі
• Па арганізацыі і правядзенні дзейнасці прэс-агенцтва
• Па эканамічных і іншых спрэчках паміж краінамі-ўдзельніцамі.

• Рада МЗС складаецца з Вышэйшага палітычнага прадстаўніка, намесніка Вышэйшага Палітычнага прадстаўніка, міністра замежных спраў і намесніка міністра замежных спраў кожнай краіны. Кожная краіна мае адзін голас. HPR мае права вызначальнага голасу ў выпадку, калі вырашэнне не было прынята. Пастановы прымаюцца простай большасцю галасоў. Для вырашэнняў, якія будуць разглядацца ў якасці юрыдычных, кворум усталёўваецца ў памеры 2/3 краін-удзельніц.

• Права прысутнічаць у Радзе міністраў замежных спраў маюць Вышэйшы палітычны прадстаўнік, намеснік Вышэйшага Палітычнага прадстаўніка, міністр замежных спраў, намеснікі міністра замежных спраў і міністра абароны кожнай краіны. Калі спатрэбіцца, то Генеральны сакратар, намеснік Генеральнага сакратара, прэзідэнт краіны і прэм'ер-міністр кожнай краіны могуць прысутнічаць на афіцыйных паседжаннях Рады МЗС ці падчас штодзённай дзейнасці.

Артыкул 9.

Адміністрацыя Альянсу і яго ворганаў

• Склад штаб-кватэры (HQ) Альянсу будзе абірацца 9-га дня кожнага месяца. Кандыдатуры для HQ павінны быць пададзены Генеральнаму сакратару (шляхам унутрыгульнявога асабістага паведамлення) да канца 7-га дня кожнага месяца. Галасаванне будзе праходзіць да 24:00 9-га ў дакуменце, які падрыхтуе Генеральны сакратар. Кандыдаты могуць быць прапанаваны толькі прэзідэнтамі іх краін.

• Кандыдаты ў HQ павінны мець падтрымку ад краіны, прадстаўнікамі якой яны з'яўляюцца. Акрамя кандыдата на пасаду абавязкова павінен быць пазначаны і яго намеснік.

• Абавязак чальцоў штаба з'яўляецца абарона Статута Альянсу, падтрыманне годнасці краін-удзельніц, дапамога ў арганізацыі вайны і дадатку дыпламатычных высілкаў, што дапамагаюць вырашыць спрэчкі паміж краінамі-ўдзельніцамі і арганізаваць камунікацыю паміж імі, а таксама падрыхтаваць матэрыялы для такой сустрэчы.

Артыкул 10.

Пасады ў штаб-кватэры (HQ):

• Генеральны сакратар (SG)

- намеснік Генеральнага сакратара (dSG), дарадца SG, якія могуць быць абраны па ўласным меркаванні (aSG)

• Вышэйшы вайсковы прадстаўнік (HMR)

- Намеснік Вышэйшага вайсковага прадстаўніка (dHMR)

• Вышэйшы палітычны прадстаўнік (HPR)

- Намеснік Вышэйшага палітычнага прадстаўніка (dHPR)

Артыкул 11.

Камунікацыя і дакументацыя

• Камунікацыя і дакументацыя Альянсу з'яўляюцца цалкам сакрэтнымі. Ніхто не мае права выдаваць логі, дакументы, унутрыгульнявыя паведамленні, запісы гутарак і г.д. без папярэдняга апавяшчэння Генеральнага сакратара, HMR і HPR. Санкцыі могуць ужывацца да асоб, што парушылі правілы сакрэтнасці, усталяваныя Генеральным сакратаром Альянсу. Вярхоўная Рада прымае вырашэнне аб санкцыі па прапанове Генеральнага сакратара.

Артыкул 12.

Альянс будзе выкарыстоўваць розныя сродкі камунікацыі і дакументацыі:

• TeamSpeak

- будзе выкарыстоўвацца ў якасці асноўнага сродку камунікацыі на паседжаннях. Генеральны сакратар і яго намеснік будуць кіраваць гутаркамі Альянсу ў TeamSpeak. Будуць чатыры гутаркі ці больш, калі HQ запатрабуе гэтага. Агульная, публічная, для сустрэч і для HQ.

• Skype групы

- HQ арганізуе сустрэчы праз Skype, калі гэта патрэбна.
IRC чаты
- Альянс будзе мець наступныя каналы: агульны, публічны, для сустрэч, для HQ, для МА і для МЗС. Колькасць можа быць павялічана ці зменшана па патрэбе. Каналы будуць створаны і будуць рэгулявацца Генеральным сакратаром/намеснікам, HMR (канал МА) і HPR (канал МЗС).

Google дакументы

- Альянс будзе мець два асноўных дакументы. Яны будуць арганізаваны Генеральным сакратароі і яго намеснікам. HMR / dHMR, HPR / dHPR і прэзідэнты паўнапраўных краін-удзельніц Альянсу будуць мець права ўнясення змен. Першы дакумент для кіраўніцтва краін-удзельніц і краін ГАКУ, другі дакумент усталяваны для вайсковых атрадаў краін, каб атрымліваць загады.

Унутрыгульнявыя канферэнцыі

Таксама і іншыя сродкі, якія Вярхоўная Рада злічыць важнымі
III Пераходныя і апошнія палажэнні

Артыкул 13.

- Кожнае пытанне, якое не абумоўлены ў Статуце, будзе вырашацца простай большасцю галасоў.

- Калі кворум не будзе ўсталяваны тры разы запар ці на працягу аднаго тыдня, то Генеральны сакратар мае права ўсталяваць кворум у памеры 2/3 краін.

- Калі краіна адсутнічала падчас галасавання па якім-небудзь пытанні, то яна можа папрасіць паўторнага галасавання. Краіна можа ўстрымацца ад галасавання па якім-небудзь пытанні і ў гэтым выпадку голас дадзенай краіны не будзе прымацца да ўвагі. Агульнае правіла ўжываецца для прыняцця новых краін-удзельніц. Калі краіна
устрымліваецца, а іншыя краіны прагаласуюць за чалецтва, то краіна будзе прынята ў Альянс і галасаванне будзе лічыцца узгодненым.

- Сапраўдны Статут можа быць зменены ці дапоўнены толькі на падставе кансенсусу ўсіх паўнапраўных краін-удзельніц.

- Сапраўдны Статут будзе ўжыты з дня падпісання.




Гэты дакумент прэзідэнты шасці краін-удзельніц падпісалі ў дзень 16-га лютага 2014-га году.


З павагай,
Мiнiстэрства Iнфармацыi еБеларусі.
Дзякуем гульцам Alies Bu i Chorny Wojna за пераклад на беларускую мову.