[МЗС] Кароткі агляд + вынікі конкурсу + "бібліятэка МЗС"

Day 2,170, 03:18 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY


Паважаныя беларусы,

МЗС еБеларусі спяшаецца праінфармаваць вас аб апошніх падзеях у свеце, якія наўпрост тычацца нашай краіны, падвесці вынікі конкурсу на лепшы артыкул, а таксама прадставіць вашай увазе першы каталог «бібліятэкі МЗС».




Беларусь у есвеце.

Як вы ведаеце, Беларусь нядаўна выканала свае абавязацельствы па дамове з еВугоршчынай і паспяхова перадала ёй Маскву. Перадача Масквы была неабходная нашаму альянсу для нармалізацыі стасункаў з еРумыніяй ў межах дамовы Вугоршчыны з гэтай краінай.

Як і чакалася, Беларусь не стала ўмешвацца ў стасункі нашага альянсу і Украіны, заняўшы адзіна прымальную для нас у дадзены момант нейтральную пазіцыю.

МЗС Беларусі спадзяецца на паляпшэнне стасункаў Украіны з нашым альянсам.

Неўзабаве пасля перадачы Румыніі Вугоршчынай абумоўленых рэгіёнаў, Румынія парушыла дамову, падтрымаўшы ўкраінскія паўстанні, накіраваныя супраць Вугоршчыны, а таксама не выканаўшы свае ўласныя абавязацельствы перад TWO па вызваленні захопленых ёю раней скандынаўскіх рэгіёнаў.

У сувязі з гэтым у бліжэйшы час чакаецца прапарцыйны адказ нашага альянсу на дзеянні Румыніі, з якой мы зараз маем агульную мяжу на поўначы. Верагодна, што Беларусь можа прыняць актыўны ўдзел у будучых падзеях.

Тым часам, Беларусь з дапамогай сваіх сяброў паспяхова абараніла Усходнюю Фінляндыю ад паўстанцаў і завалодала Паўднёвай Фінляндыяй па дамоўленасці з Эстоніяй. Рэгіён быў перададзены нам у якасці падзякі за заключэнне намі МРР з гэтай краінай.

Неўзабаве пасля перадачы нам Паўднёвай Фінляндыі беларускія жаўнеры паспяхова абаранілі і гэты рэгіён.





Акрамя таго, у нас падпісаны і ў сапраўдны момант дзейнічаюць МРР яшчэ з 10 краінамі: Чарнагорыяй, Іспаніяй, Індыяй, Грэцыяй, Вугоршчынай, Летувай , Чэхіяй, Аргенцінай, Сербіяй і Польшчай.

Падпісаныя МРР, а таксама падтрымка альянсу дазваляюць нам паспяхова выйграваць у прамых бітвах, што і паказала наша нядаўняя атака на Паўднёвую Фінляндыю.

Сярод знешнепалітычных інтарэсаў Беларусі застаецца ўтрыманне сваіх тэрыторый у Скандынавіі і далейшае пашырэнне ў паўночным накірунку.

Акрамя таго, у бліжэйшы час урад краіны зробіць усё магчымае, каб намаганні, выдаткаваныя на ўтрыманне старых і набыццё новых рэгіёнаў, не былі марнымі і, апроч іншага, пайшлі на карысць эканоміцы Беларусі.







Конкурс





Прыйшоў час падвесці вынікі конкурсу на напісанне лепшага знешнепалітычнага артыкула.

Нажаль, нашыя грамадзяне не праявілі вялікай актыўнасці, што, верагодна, звязана альбо з вялікім дабрабытам беларусаў, альбо з надзвычайнай занятасцю на палях змаганняў. І ў тым і іншым выпадку гэта, безумоўна, пахвальна.

Да ўдзелу ў конкурсе былі прынятыя 2 артыкулы:

[МИД - конкурс] Обзорная статья. Таиланд.

[МИД-конкурс] Обзорная статья. Египет.

Як вы бачыце, абодва артыкулы ўдзельнічалі толькі ў адной катэгорыі - « Аглядны артыкул».

Нягледзячы на гэта, а таксама прымаючы да увагі малую колькасць удзельнікаў і, адначасова, добрую якасць абодвух артыкулаў, журы прымае рашэнне заахвоціць абодвух удзельнікаў і ўзнагародзіць кожнага з іх наступным чынам:

Ivan Blok37 - 10 голд
Dr. Analyst - 10 голд

Дзякуй за ўдзел!

Спадзяемся, што ў будучых конкурсах МЗС возьме ўдзел большая колькасць гульцоў.



Бібліятэка МЗС.





І нарэшце, МЗС Беларусі рады прадставіць вам «Бібліятэку МЗС» - першую ў гісторыі падборку розных артыкулаў знешнепалітычнай накіраванасці рознага аўтарства, якія выходзілі ў беларускай прэсе, пачынаючы з гульнявога дня 1772.

Бібліятэка ўключае ў сябе агляды, справаздачы, пераклады, і г. д. Артыкулы адсартаваныя па краіне (краінах), якой (-ім) яны прысвечаны. Краіны размешчаны ў алфавітным парадку, артыкулы ў межах кожнай краіны - у храналагічным.

Бібліятэка падрыхтавана дарадцам МЗС Ivan Blok37, за што яму выказваецца афіцыйная падзяка.

Калі вы можаце дапамагчы нам дапоўніць бібліятэку артыкуламі, не ўключанымі ў спіс, калі ласка, паведаміце нам аб гэтым!

Бібліятэка МЗС:


Аўстралія

[МЗС] Аўстралія.Станаўленне. Дзень 1,935
[МИД] Новости из Зелёного Континента Дзень 1,938
[МИД] Новый альянс.Перевод австралийской статьи. Дзень 1,951

Аргенціна

[МИД] об Аргентине Дзень 2,073
Министри оф Фарэйн Афёрс Бай | SVK + NZ + ARG Дзень 2,103

Вялікабрытанія

МИД и раки на МИДе | Кулички Дзень 1,939
МИД | Великая Британия и славная Ирландия Дзень 1,984
{MoFa} Великобритания.Обзорная статья Дзень 2,017
{MoFa} Интервью с Ayame Crocodile / An interview with Ayame Crocodile {RU/ENG} Дзень 2,022
{MoFa} Великобритания.Обзор №2 Дзень 2,050
Day of Belarus in Britain Дзень 2,085

Вугоршчына

[МИД] - Венгрия, краткие сводки [EN/RU] Дзень 1,899
[МИД] - Венгрия, краткие сводки 2 [EN/RU] Дзень 1,927
[МЗС] Пазнаёмімся з еВенгрыяй! Дзень 1,940
[МИД] Интервью с Президентом еВенгрии charlie50! Дзень 1,971

Егіпет

[МИД-конкурс] Обзорная статья. Египет. Дзень 2,060

Грэцыя

[МИД] о Греции Дзень 2,071

Ізраіль

[MoFA] Интервью с президентом еИзраиля [RUS/ENG] Дзень 2,355

Індыя

[МИД] Интервью с президентом еИндии Дзень 2,129

Ірландыя

[МИД] Итоги выборов в Конгресс еСША и еИрландии Дзень 1,772
[МЗС] Інтэрв'ю з Прэзідэнтам еІрландыі Дзень 1,778
МИД и раки на МИДе | Кулички Дзень 1,939
МИД | eIreland Дзень 1,957

Іспанія

[MoFA BY] Интервью с Mininuns / Interview with Mininus [RU/EN] Дзень 2,006
[MoFA] Испания. Обзорная статья Дзень 2,027
[MoFA] Интервью с президентом еИспании [RUS/ENG] Дзень 2,039

Латвія

[МЗС] Аб Латвіі [BE|RU] Дзень 1,937
[МИД] Латвия. Обзорная статья. Дзень 1,965
[MoFA BY] Интервью с Soulcraft / Interview with Soulcraft [RU/EN] Дзень 1,979
[МЗС] Латвія. Агульны агляд. Дзень 2,019

Летува

[МИД] Немного о Литве Дзень 1,934
[MoFA] Greetings from Belarus to Lithuania. Дзень 2,022
МИД : разговоры о политике. Часть 1:Литва Дзень 2,040

Мексіка

[MoFa] Мексика Дзень 2,001

Новая Зеландыя

Министри оф Фарэйн Афёрс Бай | SVK + NZ + ARG Дзень 2,103

Польшча

МИД и раки на МИДе | Кулички Дзень 1,939
[МЗС] Сяброўка-Польшча [BE] Дзень 1,940
Дни Беларуси в Польше (в польской прессе) Дзень 1,988
[МЗС] Интервью с польским президентом Дзень 2,040
[МИД] Польша, обзорная статья. Дзень 2,090

Партугалія

[МИД] Обращение президента Португалии (перевод) Дзень 1,983
[MoFA] Португалия. Обзорная статья Дзень 2,090

Расея

[МИД] Интервью с Ned G Дзень 2,144

Сербія

[МИД] Сербия. Зарождение. Дзень 1,933
[МЗС] еСербія. Сцісла аб галоўным. Дзень 1,991
[МЗС] Актуаліі замежжа. Ліст МЗС Сербіі да народу Вугоршчыны. Дзень 1,992
[МЗС] Актуаліі замежжа. Справаздача МЗС Сербіі пра бягучыя падзеі ў еСвеце. Дзень 2,004
[МЗС] Адкрыты ліст да народу еСербіі (BLR+ENG) Дзень 2,008
[МЗС] Сербія – ЗША. Дзень 2,015
[МЗС/MoFA] Інтэрв’ю з Branko100 / An interview with Branko100 [BLR/ENG] Дзень 2,021
[МЗС] Амерыканская Сцяна Свабоды. Дзень 2,037
[МЗС] Сербскія краявіды. Дзень 2,071
[МИД] Hanibalism Дзень 2,076
[МЗС] Сербы едуць у еБеларусь [пераклад] Дзень 2,138

Славакія

[МИД] Словакия. Обзорная статья. Дзень 1,938
[МИД] Словакия. Обзор #2. Дзень 1,964
[MoFA BY] Интервью с 4fakir / Interview with 4fakir [RU/EN] Дзень 1,967
МИД: Интервью со словацким министром Дзень 2,038
Министри оф Фарэйн Афёрс Бай | SVK + NZ + ARG Дзень 2,103

Славенія

[МИД] Знакомство со Словенией Дзень 1,971
[MoFA] Interview with medicinec. si[RU/EN] Дзень 1,984
[MoFA BY] Interview with Sa1nts [RU/EN] Дзень 2,018

ЗША

[МИД] Итоги выборов в Конгресс еСША и еИрландии Дзень 1,772
[МИД] Интервью с Президентом еСША Дзень 1,776

Таіланд

[МИД - конкурс] Обзорная статья. Таиланд. Дзень 2,158

Турцыя

[MoFA] Турцыя Дзень 2,023
[MoFA] Интервью с президентом Турции/ An interview with CP of Turkey Дзень 2,051

Украіна

[МИД] Знакомство с Украиной Дзень 1,942
[МЗС]Інтэрв'ю з imamradyk Дзень 1,965
МИД | eУкраина Дзень 1,992
[МЗС] Інтэрв’ю з imamradyk [BLR/UA] Дзень 2,023
МИД : разговоры о политике. Часть 3:Украина Дзень 2,045
[МЗС] Украіна развіталася з EDEN. Дзень 2,048
[МЗС] Короткий огляд та інтерв'ю з президентом еУкраїни. Дзень 2,152
[МИД][Журфак]Интеpвью с премьер-министром еУкраины Дзень 2,173
[МЗС] Беларуска - украінскі конкурс | Білорусько - український конкурс Дзень 2,174
[МЗС] Підсумок білорусько - українського конкурсу. Дзень 2,177

Чарнагрыя

[МЗС] Амбасада ў Чарнагорыі. Інтэрв'ю з Petar Popara Crni. Дзень 2,032
[МЗС] Чарнагорыя. Траекторыя ўдару. Дзень 2,036

Чэхія

МИД : разговоры о политике. Часть 2:Чехия Дзень 2,042

Чылі

[МЗС] CoT больш няма. Усё пачалося з выхада еЧылі з альянса. Дзень 2,178

Калі сярод гэтых артыкулаў няма ніводнага Вашага артыкула, таму што вы ніколі іх не пісалі, тады ласкава запрашаем далучыцца да каманды МЗС і паспрабаваць сябе ў якасці амбасадара ў адной з краін есвету!

АПІСАННЕ ПРАЦЫ АМБАСАДАРА.

Дзякуй за ўвагу!

З павагай,
МЗС еБеларусі