[МЗС] Адкрыты ліст да народу еСербіі (BLR+ENG)

Day 2,008, 12:04 Published in Belarus Belarus by vadzimir




Паважанае спадарства,

Прапануем вашай увазе пераклад адкрытага ліста МЗС еБеларусі да народу еСербіі, апублікаванага некалькі хвілін таму ў сербскай медыя-прасторы.



*please, scroll down for English version


[МЗС еБеларусі] Адкрыты ліст да народу еСербіі




Паважаныя грамадзяне Сербіі,

У сувязі з аднаўленнем працы нашай дыпламатычнай місіі ў вашай краіне, жадаем скарыстацца гэтай магчымасцю, каб звярнуцца да ўсяго сербскага народу ад асобы сяброўскай Беларусі.

Нягледзячы на сваю складаную гісторыю, народ Беларусі заўсёды з належнай увагай ставіўся да тэмы развіцця стасункаў з Сербіяй.

Некалькі разоў поспехам сканчваліся перамовы аб магчымым падпісанні МРР паміж нашымі краінамі, і толькі па фінансавых меркаваннях такое пагадненне да гэтага часу не было заключана. Нягледзячы на гэта, нашыя саюзнікі часта апыналіся агульнымі саюзнікамі.

Сучасныя рэаліі сведчаць аб тым, што дабрабыт нейтральнай краіны часта падпадае пад пагрозы з боку нядобразычліўцаў. У сувязі з гэтым, у беларускім грамадстве ў апошні час вядзецца дыялог пра будучыню краіны. Адметна, што вынікі апошніх апытанняў сведчаць аб зацікаўленасці значнай часткі грамадзян Беларусі ў наладжванні сяброўскіх стасункаў з краінамі Еўропы.

З улікам наяўнай геапалітычнай сітуацыі Беларусь сёння стаіць на парозе прыняцця важных рашэнняў, якія будуць уплываць на яе будучае месца ў свеце. Якімі б ні былі гэтыя рашэнні, наша краіна зацікаўлена ў паглыбленні ўзаемаадносін з сяброўскімі дзяржавамі, а таксама ў развіцці канструктыўнага супрацоўніцтва з новымі саюзнікамі, якія падзяляюць нашыя погляды.

Мы выказваем глыбокае задавальненне ў сувязі з аднаўленнем дыпламатычных сувязяў і спадзяемся на паступальнае паляпшэнне ўзаемаадносін. Развіццё двухбаковых стасункаў адпавядае інтарэсам Сербіі і Беларусі, а таксама будзе спрыяць далейшаму росквіту нашых краін. Ўпэўненыя, што з'яўленне ў Беларусі сербскага амбасадара можа стаць наступным крокам на шляху паглыблення сяброўскага дыялогу.

Жыве Сербія!

Жыве Беларусь!

З павагай,
Амбасада еБеларусі ў еСербіі
Міністэрства замежных спраў еБеларусі



[еBelarus MOFA] An Open Letter to the People of еSerbia




Dear citizens of Serbia,

In connection with the renewal of our diplomatic mission in your country, we would like to take this opportunity to address the Serbian people on behalf of friendly Belarus.

Despite their complex history, the people of Belarus have always treated the topic of developing relations with Serbia with due attention.

The negotiations on a possible signing of MPP between our two countries ended successfully several times, and only for financial reasons such an agreement has not been signed. In spite of this, our allies often used to be common allies.

The current realities indicate that the prosperity of a neutral country often faces threats posed by detractors. In this regard, a dialogue on the future of the country takes place in the Belarusian society. Remarkably, the results of recent surveys have shown citizens’ considerable interest in establishing friendly relations with European countries.

Considering the emerging geopolitical situation, Belarus today is on the verge of making important decisions that would affect its future place in the world. Whatever these decisions are, our country is interested in deepening the existing relations with friendly countries, as well as in developing constructive cooperation with new allies that share our views.

We express our deep satisfaction at the restoration of diplomatic ties and look forward to the continued improvement of mutual relations. The development of bilateral relations serves the interests of Serbia and Belarus, and will promote the prosperity of our countries. We are confident that the appointment of a Serbian ambassador to Belarus may become the next step towards deepening the friendly dialogue.

Hail to Serbia!

Hail to Belarus!

Sincerely,
The Embassy of eBelarus to eSerbia
The Ministry of Foreign Affairs of eBelarus



Амбасада еБеларусі ў еСербіі выказвае асабістую падзяку спадару Ivan Blok37 за дапамогу ў публікацыі артыкула.