[МЗС] Амбасада ў Чарнагорыі. Інтэрв'ю з Petar Popara Crni.

Day 2,032, 07:16 Published in Belarus Belarus by vadzimir



Паважанае спадарства!

Амбасада еБеларусі ў еЧарнагорыі прапануе вашай увазе Інтэрв'ю з Petar Popara Crni, неаднаразовым міністрам адукацыі, абароны, інфармацыі, эканомікі і замежных спраў, былым прэзідэнтам і "вечным" (цытата 🙂 ) прэм'ер-міністрам Чарнагорыі.




Vadzimir: Раскажы, калі ласка, пра сябе ў RL. Дзе жывеш, працуеш або вучышся, што табе падабаецца?

Petar: Мяне клічуць Бранко, я студэнт факультэта гісторыі ў Нові-Садзе, але сам я з Ужыцэ. Свой вольны час я праводжу ў інтэрнэце, а калі ў мяне пачынае балець шыя, я ў асноўным сустракаюся з сябрамі з еРэпкі, бо самых лепшых сяброў я сустрэў тут, у гульні.

Vadzimir: Ці даўно ты гуляеш у еРэпаблік, як пачаў гуляць, што табе больш за ўсё падабаецца ў гульні?

Petar: Я трапіў сюды абсалютна выпадкова, з аднаго сайта, дзе ёсць фільмы (усе мы ведаем якія 🙂 ). Я гуляю вось ужо чатыры гады, з якіх, я магу сказаць, самыя прыгожыя моманты былі, калі ў гульню толькі што дадалі Чарнагорыю. Усё ж такі, лепшы аспект гульні - гэта сяброўства ў RL.

Vadzimir: Што ты ведаешь аб Беларусі ў RL і ў гульне? Якое ў табе стаўленне да нашай краіны?

Petar: Аб Беларусі ў RL ў мяне добрыя веды, бо я студэнт факультэту гісторыі, але не хачу вам гэтым надакучаць. У гульні - амаль нічога, але я нядаўна пазнаёміўся з адным стромкім хлопцам з еБеларуси на канале альянсу. Хоць мы перакінуліся толькі парай сказаў з нагоды Game of Thrones, усё ж такі гэта быў прыемны кантакт, і я веру, што тое ж самае можна сказаць і аб астатніх гульцах з Беларусі


Падгорыца, сталіца Чарнагорыі.


Vadzimir: У Беларусі мала ведаюць пра Чарнагорыю. Раскажы, калі ласка, аб сваёй краіне ў RL і ў гульні.

Petar: Я лічу, што я не вельмі кампетэнтны, каб гаварыць аб RL Чарнагорыі, бо я сам з Сербіі. Але самае галоўнае - гэта тыя людзі з Чарнагорыі, з якімі я пазнаёміўся ў гульні. Гаворка ідзе пра сумленных і прыстойных асобах, якія захоўваюць традыцыі, і гэта ўплывае на гульню, таму што Чарнагорыя не з'яўляецца вельмі моцнай краінай, але яна ўсё ж такі можа дапамагчы ў момант, калі найбольш важная падтрымка на фронце. Шчыры саюзнік заўсёды можа разлічваць на Чарнагорыю.

Vadzimir: У Чарнагорыі амбасада Беларусі з'явілася зусім нядаўна. Што ты думаеш пра пачатак дыялогу нашых дзвюх краін, якім ты бачыш развіццё нашых двухбаковых стасункаў?

Petar: Я вельмі рады, што, як мне здаецца, у Беларусі робіцца ўсё лепей. Шчыра кажучы, вы адна з рэдкіх краін, чыё ўступленне ў АCT я прыняў з захапленнем, таму што я лічу, што для краіны, вельмі падобнай на Чарнагорыю, важна пабудаваць свой уласны шлях, і я ўпэўнены, што Беларусь зможа ўнесці свой унёсак у альянс.


Свеці-Стэфан.


Vadzimir: Чарнагорыя, невялікая краіна, уваходзіць у альянс TWO, а Беларусь таксама нядаўна туды ўступіла. Падзяліся, калі ласка, вопытам вашай прысутнасці ў альянсе. З якімі плюсамі і мінусамі Беларусь можа сутыкнуцца ў будучыні?

Petar: Мінус, вядома - гэта тое, што і Чарнагорыя і Беларусь з'яўляюцца краінамі з невялікай колькасцю насельніцтва. Гэтым краінам - шчыра магу вам сказаць, бо мы ў альянсе ўжо некалькі месяцаў - не надаецца вялікай увагі. Нягледзячы на гэта, ўступленне ў саюз дало нам стымул пайсці наперад і арганізаваць свае сілы.

Так што я бачу перавагу для Беларусі ў складзе альянсу ў пабудове адносін з краінамі ніжняга дома альянсу, што, ва ўсякім выпадку, дасць вынікі ў развіцці ўнутранай палітыкі і павышэнні актыўнасці гульцоў.

Vadzimir: Раскажы крыху пра ўнутраную палітыку Чарнагорыі. Што хвалюе грамадзян краіны, што стаіць на парадку дня?

Petar: Найбуйнейшай праблемай Чарнагорыі з'яўляецца тое, што мы не можам зацікавіць новых гульцоў, каб яны засталіся ў гульні. Гэта, насамрэч, не віна якога-небудзь ўрада, таму што мы прыкладаем вельмі вялікія намаганні, і я думаю, што мы выкарыстоўвалі досыць інавацыйныя спосабы прасоўвання гульні, але гэта, на жаль, не дало вынікаў.

Што тычыцца ўнутранай палітыкі Чарнагорыі, я магу сказаць, што ўсё ідзе ў добрым накірунку, і што ў нас усё меней праблем, якія маглі б паўплываць на знешнюю палітыку. Народ Чарнагорыі сыты, моцны і ўзброены, але нам не хапае нагодаў для фана. Мы яго бачым у новым авіяўдары ...


Рафаілавічы.

Vadzimir: Як канфлікт паміж TWO і СoT паўплываў на Чарнагорыю? Што вы чакаеце ад гэтага канфлікту?

Petar: Мы занадта маленькая краіна, каб наш голас быў пачуты, але, ва ўсякім разе, нам таксама не зусім прыемна, што з другога боку фронта мы бачым нашых зусім нядаўніх саюзнікаў. Але народ Чарнагорыі вырашыў, што, нават калі мы на дадзены момант з'яўляемся супернікамі, нельга забываць старых сяброў.

У першую чаргу мы маем на ўвазе Македонію, таму што гэтая краіна, у якім бы альянсе яна ні знаходзілася, будзе карыстацца вялікай павагай чарнагорцаў.

Vadzimir: У гульні на Балканах вялікая колькасць краін і складаныя ўзаемаадносіны паміж імі. Людзям у Беларусі часцяком складана разабрацца ў іх. Раскажы нам, калі ласка, пра сітуацыю ў тваім рэгіёне. З кім вы сябруеце, з кім варагуеце?

Petar: Шчыра кажучы, я думаю, што мы сапраўдныя ворагі толькі з Албаніяй, бо галоўнымі ў Албаніі зараз з'яўляюцца людзі, на якіх мы ўпершыню напалі адразу пасля таго, як іх дадалі ў гульню. Гэта таму, што мы лічым, што нашае спрадвечнае права - заваяваць чарнагорскі Скадар хоць бы ў гэтым віртуальным свеце.

Вось тут можна казаць пра хоць нейкую варожасць, а што тычыцца астатніх краін у рэгіёне, з многімі з якіх мы ваявалі, тут не было нейкай вялікай варожасці.



Госпа од Шкрпела.

Vadzimir: У вас з Сербіяй былі непаразуменні ў сувязі з рэгіёнам Узбярэжжа. Перамовы не ўдаліся. Як будзе развівацца гэты працэс?

Petar: Перамовы не тое каб не ўдаліся, яны адтэрмінаваныя, бо мы ў выніку імпічменту папярэдняга прэзідэнта зразумелі, што павінны чакаць новага, каб перамовы аднавіліся. Чарнагорыя цяпер у такім становішчы, што яна можа выбіраць паміж патрэбай у захаванні цэласнасці краіны і рэгулярнымі бітвамі, у якіх новыя гульцы могуць атрымліваць мэдалікі Патрыёта. Гэта, вядома, прыводзіць да пастаянных канфліктаў з Сербіяй.

Але што важна, гэта каб дыялог існаваў і каб мы былі далёкія ад "аграрных рашэнняў", да якіх Сербія ў мінулым прыходзіла. Мы цяпер у адным саюзе, існуе дыпламатыя, а тролінг заўсёды быў і ёсць, і я думаю, што менавіта «тролі» адзіныя вінаватыя ў тым, што гэтую справу клічуць "гарачым пытаннем".

Сутнасць у тым, каб Сербія і Чарнагорыя працавалі над лепшым рашэннем.

Vadzimir: У цябе ёсць якое-небудзь паведамленне для гульцоў Беларусі?

Petar: Я не ведаю, што адбываецца ва ўнутранай палітыцы Беларусі, і я прашу прабачэння за гэта. Але я ведаю, што стабільная ўнутраная палітыка дае стымул дыпламатам паказваць добрыя вынікі на знешнепалітычным накірунку. Такія вынікі дапамагаюць краіне быць вядомай і больш паважанай у свеце. Гэтага я пажадаў бы сваім калегам-дыпламатам, і я веру, што Беларусь у гэтай сферы будзе толькі ісці наперад.

Усяго найлепшага ўсім беларусам! Дзякуй табе за інтэрв'ю і за тое, што ў цябе было цярпенне дачакацца адказаў! 🙂

Vadzimir: Дзякуй за інтэрв'ю! 🙂 Усяго добрага!

P.S. Асабістая падзяка Ivan Blok37 за дапамогу ў падрыхтоўцы інтэрв'ю!


Дадзенае інтэрв’ю было падрыхтавана папярэднім складам амбасады Беларусі ў Сербіі і Чарнагорыі.

Стары амбасадар складае свае паўнамоцтвы і просіць вас вітаць новага Амбасадара ў Сербіі і Чарнагорыі - Danatelus!


З павагай,
vadzimir