[МЗС] Актуаліі замежжа. Ліст МЗС Сербіі да народу Вугоршчыны.

Day 1,992, 11:12 Published in Belarus Belarus by vadzimir




Учора афіцыйны веснік Міністэрства замежных спраў Сербіі апублікаваў артыкул, які змяшчае зварот урада краіны да аднаго з сваіх найважнейшых старых саюзнікаў - Вугоршчыны.

Публікацыя дадзенага “ліста” – гэта вымушаная мера, якая абумоўлена нядаўнім МРР, падпісаным паміж Сербіяй і заклятым ворагам Вугоршчыны - Румыніяй.

Хоць падпісанне дадзенага пагаднення і было ўзгоднена з кіраўніцтвам Вугоршчыны, нельга сказаць, што яе насельніцтва ў захапленні ад прагматычных дзеянняў свайго ўраду. Узнікла патрэба зрабіць спробу нармалізацыі становішча.

Такім чынам, пасля захопленага артыкулу пра хаўрус з Румыніяй, МЗС Сербіі выдаў настуны артыкул (пераклад з ангельскай мовы):



Ліст да старога сябра Сербіі.


Гісторыя Вугоршчыны і Сербіі – гэта гісторыя наймацнейшай сувязі. Сувязі, якой гэтая гульня яшчэ ня бачыла. Гэта гісторыя двух братэрскіх краін, якія заўсёды баранілі адна адну. Гэта гісторыя самаахвяравання, гонару і, самае галоўнае, гісторыя стальной сувязі паміж двума краінамі. Гэта – гісторыя СербВугорыі.

Нашыя стасункі развіваліся нават у той час, калі Сербіі яшчэ не існавала на мапе. Сербская абшчына ў той час пераважна знаходзілася ў Аўстрыі. Адначасова з прасоўваннем пытання аб уключэння Сербіі ў гульню сербская абшчына развівала цесныя стасункі з Вугоршчынай. Мы нястомна змагаліся, і, нарэшце, Вугоршчына перамагла ва ўсіх войнах і зрабілася найвялікшай сілай у новым свеце.

У лютым 2009 г. Сербію дадалі да гульні. З самага пачатку нашая невялікая супольнасць падпала пад палітычнае паглынанне з боку добра арганізаваных харватаў. Яны даволі лёгка захапілі краіну , пасадзілі свайго прэзідэнта і кангрэс, а таксама прынялі шэраг вельмі шкодных законаў.

Харваты захапілі 5 з 7 нашых рэгіёнаў, і прадухілялі любыя нашыя спробы расправіць свае крылы. Падчас акупацыі сербы пераехалі ў Вугоршчыну, каб дапамагчы той у яе змаганнях. Адначасова мы планавалі вызваленне Сербіі.

Час, калі ў Сербіі адбыўся невялікі бэбі-бум, быў момантам дзейнічаць. Сербія і Вугоршчына разам атакавалі Харватыю і паступова пачалі вызваляць сербскія рэгіёны. Урэшце рэшт Харватыя была пераможана, а Сербія вызвалена.

У гэты момант наша сувязь узмацнілася, яна была зацверджана навечна. Вугоршчына вызваліла маленькую Сербію, ахвяруючы сабой, бо прыводзіла ў дзеянне МРР Харватыі (у той час былі іншыя правілы МРР).

Вугоршчына зрабілася нашым старэйшым братам, які навучаў нас усяму, што мы ведаем сёння. Вы выратавалі нас ад немінучай гібелі і дапамаглі развіцца ў тое, што мы ўяўляем сабой сёння. Вы былі нашым настаўнікам у той час, калі мы раслі, і нашыя стасункі квітнелі.

Нам трэба было гадаваць нашых новых грамадзян, таму мы не дазвалялі сабе ўвязвацца ў войны. Мы памятаем, якім задавальненнем было для нас фанатычна змагацца за Вугоршчыну падчас вайны з ЗША і Канадай. Кожную з вашых перамог мы ўспрымалі як сваю ўласную.

А потым здарылася тое, что назаўсёды змяніла будучуню Сербіі. Вугоршчына зрабіла магчымым для Сербіі атрымаць рэгіён з вялікай колькасцю жалеза (у той час гэта быў самы важны рэсурс з ты, што магла мець краіна) . Гэта замацавала наш будучы статус супердзяржавы.

З таго часу ваш малодшы брат вырас і змагаўся разам з вамі супраць EDEN, і перамог усіх сваіх ворагаў. Цяжка падлічыць, колькі разоў Вугоршчына ратавала нас ад знішчэння, і колькі разоў мы ратавалі яе.

Мы залежым адзін ад аднаго, мы – адна душа ў двух целах. СербВугорыя – найстарэйшае і адзінае сапраўднае братэрства паміж двума краінамі, астатнія – падробкі і прыдумкі. Ніхто не прайшоў праз тое, праз што прайшлі мы.

Нядаўна Сербія падпісала МРР з Румыніяй (са згоды вашай краіны). Гэтым крокам мы не жадаем сказаць, што плануем ваенныя дзеянні супраць Вугоршчыны, мы не хацелі абразіць вас, ці страціць ваш давер.
Вугоршчына – наш брат, важней за якога ў нас няма.

Нішто ня зменіцца, мы застанемся братэрскімі краінамі, мы будзем кіраваць светам, бо мы заслугоўваем гэта!



Трэба адзначыць, што дадзены артыкул выклікаў палярныя рэакцыі чытачоў. Каментары вар'іруюцца ад “Жыве Вугоршчына, Жыве Сербія, браты назаўжды!” да “танная прапаганда”.

Дарэчы, аналагічны артыкул з аналагічнай мэтай выдала і МЗС Польшчы.

Увогуле, тое, што адбываецца сёння, некаторыя аналітыкі лічаць вынікам мэтанакіраванай палітыкай Сербіі і Польшчы па ўзмацненню хаўрусу TWO і далейшаму памяньшэнню ўплыву іншых хаўрусаў еСвету.

Наступным паведамленнем МЗС Сербіі можа стаць вітанне пагаднення аб ўзаемнай абароне з Грэцыяй.

Безумоўна, урад Беларусі будзе працягваць сачыць за падзеямі і ўлічваць іх пры рэалізацыі сваёй знешнепалітычнай стратэгіі.




З павагай,
Амбасада еБеларусі ў еСербіі.