[МЗС] Вітанні і вакансіі.
Ministry of Foreign Affairs BY
Паважаныя беларусы!
Вас вітае новая каманда Міністэрства замежных спраў у складзе:
міністр - vadzimir
намеснік міністра - Danatelus
дарадца міністэрства - cCcNUEVEOCHOcCc
дарадца міністэрства - Ivan Blok37
Жадаем вам прыемнага месяца і плённай працы на карысць Беларусі! Мы, у сваю чаргу, будзем трымаць руку на пульсе сусветных падзей.
Калі ў вас ёсьць цікавыя прапановы аб удасканаленні працы МЗС еБеларусі і/альбо вы жадаеце быць часткай працы міністэрства, калі ласка, звяртайцеся да нас.
Калі ласка, звярніце таксама ўвагу на вакансіі ў дыпкорпусе нашай краіны:
Паважаныя грамадзяне!
У рамках пашырэння дыпламатычнага корпуса краіны і прыцягнення грамадзян да працэсаў кіравання МЗС Беларусі аб'яўляе конкурс на замяшчэнне вакантных пасад у дыпламатычным корпусе нашай дзяржавы.
Любому грамадзяніну еБеларусі даецца магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі амбасадара ў адной з мноства краін есвета.
Хто такі амбасадар?
Задача амбасадара - спрыянне пабудове «маста» паміж сваёй краінай і дзяржавай знаходжання.
Калі адносіны на афіцыйным узроўні наладжваюцца ўрадамі, то амбасадары адказны за прадстаўленне сваёй краіны замежным грамадзянам, а таксама за інфармаванне сваіх суайчыннікаў.
Амбасадар па сваёй сутнасці з'яўляецца «разведчыкам» у іншай краіне, і яго асноўным абавязкам з'яўляецца напісанне цікавых артыкулаў пра краіну знаходжання.
Якія артыкулы?
Артыкулы бываюць некалькіх выглядаў:
1) Аглядныя
Прыклады:
[МИД] Латвия. Обзорная статья.
[МИД] Словакия. Обзорная статья.
2) Інтэрв’ю
Прыклады:
[MoFA BY] Интервью с Mininuns / Interview with Mininus [RU/EN]
[MoFA BY] Интервью с Soulcraft / Interview with Soulcraft [RU/EN]
3) Пераклады замежных артыкулаў
Прыклады:
[МИД] Обращение президента Португалии (перевод)
[МЗС] Актуаліі замежжа. Ліст МЗС Сербіі да народу Вугоршчыны.
4) Гісторыя краін есвета:
Прыклады:
[МЗС] Аўстралія. Станаўленне.
[МИД] Сербия. Зарождение.
Акрамя таго, амбасадар можа ініцыяваць больш маштабныя інфармацыйныя кампаніі, напрыклад - распрацоўваць і праводзіць «Дні Культуры Беларусі» ў замежнай дзяржаве.
Для гэтага патрабуецца размясціць артыкул ці серыю артыкулаў аб розных баках жыцця Беларусі (як у гульні, так і ў рэальным жыцці) у гэтай краіне.
Прыклад:
[MEN] Dni przyjaźni polsko-białoruskiej (Дні культуры Беларусі ў Польшчы)
Праца амбасадара з'яўляецца творчай, вы вольныя выбіраць і іншыя спосабы дасягнення галоўнай мэты працы - паляпшэньня двухбаковых узаемаадносінаў.
Якую карысць можна атрымаць ад гэтай працы?
Дзякуючы працы ў дыпламатычным корпусе вы зможаце:
1) Зарабіць.
Кожны змястоўны артыкул, апублікаваны амбасадарам у рамках яго працы, ўзнагароджваецца прэміяй. Памер прэміі залежыць ад аб'ёму праведзенай працы і / або тыпу артыкула.
Прэміі выплачваюцца з дзяржаўных сродкаў і могуць здавацца не такімі ўжо вялікімі, але, тым не менш, яны могуць стаць добрай дапамогай пачаткоўцу.
2) Даведацца аб становішчы ў есвеце.
Адзін з самых простых спосабаў хутка разабрацца ў геапалітычных хітраспляценнях еРэпаблік - гэта, безумоўна, праца амбасадарам.
3) Знайсці новых сяброў у іншых краінах і павысіць ўзровень валодання замежнай мовай.
Праца амбасадара прадугледжвае неабходнасць рэгулярных зносінаў з замежнымі грамадзянамі, прадстаўнікамі ўрадаў і партый іншых краін.
Ангельская мова з'яўляецца ўніверсальным сродкам зносінаў. Але ў выпадку, калі вы валодаеце любой іншай замежнай мовай, вы можаце дамагчыся вялікіх поспехаў, працуючы амбасадарам у той краіне, дзе гэтая мова зьяўляецца роднай.
4) Заявіць пра сябе.
Вы можаце ў поўнай меры праявіць сваю крэатыўнасць, камунікабельнасць і лідэрскія якасці.
Праца амбасадарам - лепшы спосаб для пачаткоўца хутка праявіць сябе і зрабіць палітычную кар'еру.
Мы прапануем вам паспрабаваць рэалізаваць сябе ў адным з самых складаных і цікавых складнікаў гэтай гульні - у дыпламатычнай сферы!
Калі вас зацікавіла вакансія, і вы хочаце паспрабаваць свае сілы ў гэтай працы, калі ласка, звяжыцеся з намі.
Да сустрэчы ў кабінетах МЗС!
З павагай,
Міністэрства замежных спраў Беларусі
Comments
ў
o7
V
Супер! Пан Вадзімір, дзякуй што ўзяўся за працу. Чакаем новых перамог! 🙂
Ў
Ў
Было б нядрэнна пачытаць якія-небудзь знешнепалітычныя агляды ў нашай прэсе
Будзе. Шмат чаго адбываецца. Згодны.
у першую чаргу што тычыцца нашых суседзяў
Ў
Ў
Ў
B
Конкретные цифры по расценкам статей скиньте
Ад 50 да 500 сс у залежнасці ад аб'ёму як самога артыкула, так і працы, праведзенай дзеля яго падрыхтоўкі, а таксама ў залежнасці ад змястоўнасці, навізны і г.д.
Усе індывідуальна.
Ў!
V
o7
vvv
ў
V