[eBelarus Support] Артыкул для пачаткоўцаў. Адраджэнне (бэта-версія).

Day 5,816, 16:22 Published in Belarus Belarus by Ministry of Education BY


Дароў, валацуга!

Цябе вітае Міністэрства адукацыі і дэмаграфіі еБеларусі! Гэта тэставы перазапуск праекта для пачаткоўцаў. Зараз у артыкуле частка інфармацыі састарэлая, але, калі ты пачатковец і не ведаеш, як гуляць - то можаш пачаць і з гэтага! Трэба было сабраць стары артыкул па кавалачках і патэсціць усе спасылкі

Інфа будзе паступова апдэйціцца і дадавацца, так што крышачку цярпення.



Дадзены артыкул прызначаны для новых гульцоў. Уважліва прачытай яго. Калі ўзнікнуць пытанні пішы іх Мiнистру адукацыi, цi спытай у сваёй партыi, цi атрадзе. Лепей спытаць i атрымаць адказ, чым зрабiць, а потым пытацца, правiльна ты зрабiў, калi ужо будзе позна што-лiба выпраўляць. Як у любой гульнi тут ёсць свае тэрмiны.

• Мова інтэрфейсу
У гульні ёсць беларуская версія. Каб выкарытоўваць яе, неабходна выйсці з гульні (кнопка Logout/Выход), выбраць беаларускі сцяжок і залагініцца зноўку.

• Час
Змена гульнявога дня адбываецца ў 11.00 па Менску. Памятайце пра гэта, каб правільна планаваць свой расклад.

• Аднаўленне энергіі
Можна папаўняць сваю энергію з дапамогай ежы, энергетыкаў і аптэчак.
Ежу вы можаце вырабіць, купіць або атрымаць ад іншых - і з'есці.



Энергетыкі даюцца за выкананне квэстаў (да прыкладу, ва ўзнагародах за Штотыднёвы выклік). Энергетыкі можна накопліваць. Кожны энергетык аднаўляе 100 адзінак энергіі. Энергетыкі лепш не выкарыстоўваць проста так, а захоўваць для важных баёў і крытычных сітуацый!
Адначасова можна аднавіць абмежаваную колькасць энергіі: 10 адзінак кожныя 6 хвілін. Такім чынам, за суткі (24 гадзіны) можна аднавіць да 2400 адзінак. Абмежаванне максімальнай энергіі залежыць ад Вашага ўзроўня: пры старце гульні яно роўнае 100, з атрыманнем 21-га ўзроўня яно ўзрасце да 500.
Акрамя таго кожны актыўны дом дадае +2 да аднаўлення энергіі і павялічвае ваш максімальны ліміт энергіі



• Грошы і Gold
У гульні ёсць два тыпу валюты: звычайныя грошы (рублі) і нутрагульнявая валюта Gold. Звычайныя рублі можна зарабіць на працы ці пры продажы чаго-небудзь. Патраціць іх можна на куплю ежы, зброі, сыравіны і іншага.
Самым каштоўным з'яўляецца Gold. Яго можна зарабіць атрымліваючы медалі, павышаючы ўзровень (за кожны новы ўзровень 1 Голд). Яго можна купіць і за рэальныя грошы. Марнаваць голд дарма НЕЛЬГА! Ён спатрэбіцца нам для апгрэйду трэніровачных цэнтраў, будаўніцтва кампаній і іншых важных рэчаў.



• Праца
Артыкул "Як уладкавацца на працу"[RU]
Штодзенная праца гарантуе, што у вашай кiшенi будуць грошы. Працаваць магчыма як на себя, так i на наймальника. Першы дапамагае вам мець "булкi" каб аднаўляць энергію.

Адпрацаваў 30 дзен, вы атрымаеце "медаль Працаўнiка" i 5 голд.

• Трэніроўка
Моц - адзiн з найгалоўных паказчыкаў твайго баявого дамагу. Каб павялiчыць моц трэба штодзенна яе пампаваць.

Назбiраў 250 адзiнак моцы, ты атрымаешь "медаль Супер Жаўнера" i 5 голд.
Каб павялiчыць колькасць моцы за дзень трэба паляпшаць трэніравальныя пляцоўкi.
Аб шх эканамiчных магчымасцях чытаем тут.

• Ваенны модуль
Пасля вывучэння асноў гульні можна перайсці да ўдзелу ў бітвах. Для пачатку абавязкова прачытайце гэты артыкул - Першыя крокі: асновы ваенных дзеянняў.
Навейшы, але рускі варыянт.

PvP - Партызанскі бой (Guerrilla Fight)
Каб перайсці ў рэжым Партызанскага бою трэба забіць 5 ворагаў у рэжыме простага бою. Пасля гэтага націснуць на зялёную кнопку Join Guerrilla Fight (Далучыцца да Партызанскага бою).

Авіяцыя - рэаліі такія, што як бы вы ні хацелі быць танкістам, вам усё роўна давядзецца пакараць паветра. Танкавы дамаг залежыць ад сілы, якую гульцы прапампоўвалі гадамі. Вы не зможаце разагнаць свой прырост сілы звыш 90 адзінак у дзень, прыблізна 33000/год. На дадзены момант добры танкіст гэта 200 000+ сілы (не лічачы даўно прапампаваных усімі легенд). Гэта азначае, што нават у тэарэтычным варыянце адставанне ад гульцоў-пенсіянераў не менш за 6 гадоў.
Па гэтай прычыне адміны ўвялі авіяцыю, у якой на ваш дамаг уплывае толькі авія ранг. У бітвах авіяраунды маюць важную ролю, часам нават вырашальную.
Кожны раунд у бітвах дае 18 ачкоў. З іх 7 ачкоў даюцца за перамогу ў авіяраундзе. Калі здараецца авіяэпік, то ачкі падвойваюцца. Такім чынам, краіна атрымлівае 14 ачкоў у агульны залік толькі за адзін паветраны бой.
Таму роля кожнага авіятара вельмі важна і ўносіць уклад у перамогу сваёй краіны.



• Сацыяльная сфера
Сацыяльная сфера - адна з самых важных у eRepublik. Без яе вывучэння няма сэнсу гуляць, бо зносіны - аснова гульні. Азнаёміцца з сацыяльным модулем дапаможа гэты артыкул - Першыя крокі: сацыяльны модуль.
У гэтай гульні самае галоўнае гэта кам'юніці, таму, каб захоўваць цікавасць і быць у тэме ўсіх падзей, абавязкова далучайся да агульнага канал усёй еБеларусі у Тэлеграм.
Калі ты навічок, то для цябе гэта будзе супер карысна, бо любыя пытанні і незразумелыя штукі ты зможаш пазнаць ад больш дасведчаных гульцоў.
Цісні спасылку!



• Палітычны модуль
Палітычная сфера таксама заўсёды прыцягвала ўвагу пачаткоўцаў. Коратка і даступна пра палітычны модуль вы можаце прачытаць у гэтым артыкуле - Першыя крокі ў палітыцы.
Вынікі прэзідэнцкіх выбараў

• Некалькі парадаў
- паляпшайце вашы Трэніравальныя Залы (Training Grounds) з бясплатнай трэніроўкай да ўзроўня Q4 толькі падчас зніжкі на апгрэйд.
- выконвайце місіі і падвышайце ўзровень. За кожны новы ўзровень вы атрымаеце 1 голд.
- запрашайце ў гульню сяброў - разам больш цікава!
- уступайце ў адзін з ваенных атрадаў нашай краіны для атрымання актуальных загадаў і паскарэння «прапампоўкі»;
- апгрэйд пабудоў (падвышэнне Q-шнасці) рабіце толькі падчас адмысловых акцый. Гэта дазволіць зэканоміць вельмі неабходны голд. Акцыі праходзяць рэгулярна, прыкладна раз у 2 месяца;
- памятайце: на большасць простых пытанняў па гульні ёсць адказы ў еВікіпедыі.
Не забывайце падпісвацца (Subscribe) на нашу газету і "галасаваць" (Vote) за ўсе яе выпускі, каб пачаткоўцы заўжды мелі доступ да актуальнай і свежай інфармацыі!



Міністр адукацыі
DzeDBaradzeD