80. Сіла трэніроўкі 2... ці 3

Day 1,618, 11:30 Published in Belarus Belarus by ljFOX






У дзень 1563 (што амаль два месяцы назад) я выдаў артыкул з назвай "76. Сіла трэніроўкі... ці цяпер сур'ёзна!".

Сёння, у дзень 1618 я выдаю артыкул пад назвай "80. Сіла трэніроўкі 2... ці 3". І гэта не проста супадзенне, ці нешта падобнае... Усё не выпадкова. Вы, канешне, не паверыце, але сёння адбыўся сіквэл таго сцэнару: толькі на гэты раз мы можам апгрэйднуць нашыя трэніроўкі не проста да ку2 узроўня, але і да ку3! Менавіта гэтая блытаніна лікаў мяне і заблытала з назвай...

Але аб усім па-парадку...



Як правільна заўважыў simust2 у сваім артыкуле "Ку3 треньки." рудміны нездарма устроілі гэтае абнаўленне менавіта зараз - калі праходзіць акцыя продажу GOLD за -30%. У той раз я на гэта не звярнуў увагі, але цяпер зразумеў:



І тут таксама была зніжка -30%!

Я пайшоў далей, глянуў на новыя будыначкі сіняга колеру...



Хоць і "неўжывую", але хаця бы на "транспаранце".

Глянуў на апгрэйд:



І абламаўся: у мяне не хапае GOLD'у... Ды і было б да чаго імкнуцца! Можна і не фантазіраваць на тэму, якога будуць колеру трэніроўкі ку5 узроўню - усё роўна чакаць давядзецца нядоўга 🙂

І вось толькі тут, прачытаўшы артыкул simust2 я даведаўся, што цяпер з'явіліся Шаўты Партыі!



Вось з гэтым я Вас насамрэч віншую! (Дарэчы, у чаце партыі можна вотаць шаўты і камэнтары, у адрозненне ад атраднага чату 😉 )

Вось цяпер, глянуўшы на тое, што такое гэтае абнаўленне, можна перайсці да лікаў, якімі мне спадабалася кідацца ў мінулы аналагічны раз...





Гэта новая Версія 2 маёй табліцы, якую я распаўсюджваў у мінулы раз. Тады яна трапіла пад некаторую крытыку, з пункту гледжання непатрэбнасці (ёсць шмат падобных і значна лепшых/зручнейшых праграм ці скрыптоў) і неакуратнасці (не ў сэнсе афармлення, а ў сэнсе выкарыстання формул замест макросаў, і вельмі простай кадзіроўкі, што мой файл узламалі за трэць секунды). Таму я адразу ж зараз папярджваю ValdemarButor і, асабліва, oDdkID, што я на гэты раз код ад файла не змяняў, і Вам няма чаго зноў запускаць (ці нават шукаць у гуглі) праграму для ўзлому. Я стварыў гэтую табліцу не для конкурса "Хто першы ўзламае мой файл, атрымае 200 ку6 танкаў!", а для таго, каб падлічыць сілу трэніроўкі на ку3 будынках!

І вось якія вынікі:

► Цяпер, калі пракачаць усе будынкі да ку3 узроўня і на кожным з іх трэніравацца, можна ў сярэднім за дзень атрымаць +69,5 сілы (+1 за Дзённае заданне і яшчэ +1 за +5 сілы, што даецца раз у 5 дзён)!

► З такімі тэмпамі за дзень ты ўсяго (у параўнанні з ку1 і ку2 трэніроўкамі (у прынцыпе гэты лік не змяняецца, проста змяняецца сіла, таму даволі дзіўна выглядае)) будзеш траціць па 3,47 GOLD!

► І ў выніку, ты атрымаеш медаль Super Soldier усяго праз 4 дні!

Быць можа ўжо нарэшце зменяць як-небудзь ліміт для медалю Super Soldier з 250 ачкоў на, хаця бы, 500, але будзем радавацца, што пакуль гэтага не адбылося.

У выніку, цяпер Ромперы багацеі будуць атрымваць медаль і артымваць сілы, у 10 разоў хутчэй і больш, чым бядняк, што трэніруецца на бясплатным будынку ку1! Парадуемся за Ромпера і іншых, што жывуць згодна еЖЗЛ ці еЖВЛ (па-беларуску). Бядняк той хаця бы +5 GOLD'аў атрымае, а багацей згубіць -90 за гэты час і -200 за пракачку (без акцыі), хоць сілы та і артымае не 250, а 2500 🙂



А вось і "праграмка" 🙂 Пампуйце, але не ламайце і аўтарскія правы не парушайце... 😉



Пры падтрымцы БРАТ:



Галоўны рэдактар: Ян Лысы.