76. Сіла трэніроўкі... ці цяпер сур'ёзна!

Day 1,563, 09:22 Published in Belarus Belarus by ljFOX






У мінулы раз я апавясціў Вас у вершаванай і крайне несур'ёзнай форме аб новым абнаўленні, якое я думаю цяпер закранула кожнага, ці ў любым выпадку, хутка закране. Канешне, гэта абнаўленне трэніровак!

На першы погляд, здасца, гэта выключна дапаўненне, а не абнаўленне, але не варта забывацца і аб тым, што былі прыбраныя бонусы за сяброў (што давалі да 20%) і бонусы за натуральнага ворага (10%)!

Шмат хто стаў абнаўляць свае трэніровачныя базы, і я - не выключэнне. Праўда, не ў ва ўсіх было адразу ж хаця б 20 GOLD на абнаўленне аднаго будынку. Але, некаторыя ўжо накапліваюць золата менавіта на гэтыя мэты, так як спяшацца і прасіць крэдытаў няма куды - абнаўленне, як мы бачым, не абмежавана ў часе.

Яшчэ да таго, як адбылося гэта абнаўленне, я для сваёй зручнасці стварыў невялічкую таблічку ў Microsoft Excel, якая аўтаматычна разлічвала колькі золата я буду траціць, калі буду трэніравацца на тым ці іншым будынку, колькі дзён мне засталося да наступнага медалю Super Soldier і колькі золата я да тых пор паспею патраціць... Думаў я з часам і апублікаваць гэтую "праграмку", каб і іншыя маглі скарыстаць...

Але тут адбылося абнаўленне.

Давялося ад пачатку да канца змяніць табліцу і ўсе формулы, але цяпер я ўжо магу павыхваляцца гатовай "праграмкай", якую я сёння Вам пакажу.

Але перш, хачу прывесці некаторыя цікавыя факты, якія я адкрыў пры дапамозе гэтай табліцы:

► Цяпер, калі пракачаць усе будынкі да ку2 узроўня і на кожным з іх трэніравацца, можна ў сярэднім за дзень атрымаць +47 сілы (+1 за Дзённае заданне і яшчэ +1 за +5 сілы, што даецца раз у 5 дзён)!

► З такімі тэмпамі за дзень ты ўсяго (у параўнанні з ку1 трэніроўкамі) будзеш траціць па 3,47 GOLD!

► І ў выніку, ты атрымаеш медаль Super Soldier усяго праз 6 дзён!

Цяпер падумайце пра Ромпера...


















...не, не варта.

Але калі проста параўнаць вось такога багатага (за гэтыя 6 дзён ён патраціць 20,82 GOLD, а з улікам акуплення за медаль 5 GOLD = 15,82 GOLD) і беднага, у якога нічога не пракачана і ён трэніруецца толькі на стандартнай бясплатнай трэніроўцы, то другі атрымае медаль толькі праз 36 дзён! Гэта на цэлы месяц больш! За гэты час Ромпер багаты атрымае 1500 сілы! Розніца ажно ў 6 разоў!

Адное суцяшэнне беднаму - ён разбагацее на +5 GOLD у канцы мучэнняў, тым часам як Ромп багацей страціць -94,92 GOLD (і яшчэ -80 GOLD за пракачку будынкаў)!

Вывад (вынік, мараль, думка, ідэя):
Розніца між намі, спадарства, расце ўсё больш і больш... І гэта стараюцца зрабіць рудміны, што хаваюцца за плячыма Платона. І зрабіць мы, нажаль, нічога не ў сілах. Таму гэты артыкул быў прысвечаны выключна таму, каб адчыніць перад кампутарам рот і сказаць "Ааа!!!". Калі Вы так зрабілі, то значыць, яшчэ не захварэлі масцеркардствам...



Калі я Вас усё ж такі зацікавіў сваёй "праграмкай", то калі ласка, ПАМПУЙЦЕ! Я ўжо паклапаціўся, каб Вы яе не ламанулі і не прысвоілі сабе аўтарскія правы, але быць можа, я аб нечым забыўся... Таксама, амаль упэўнены, што Вы там знойдзеце шмат памылак і "багаў", але абяццаю, што такіх глупых абнаўленняў, як абнаўленні, што робяць рудміны, я рабіць не буду. 🙂

Дзякую за ўвагу і буду рады любым камэнтарам "Стенатекста" ці "Многобукоф"!



Пры падтрымцы БРАТ:



Галоўны рэдактар: Ян Лысы.