73. БРАТ

Day 1,530, 05:50 Published in Belarus Belarus by ljFOX






БРАТ - Беларускае Рэкламнае Адкрытае Таварыства. Калі дакладней, то яно будзе цікавіць не ўсіх Беларусаў, а толькі журналістаў. Адкрытае - бо кожны журналіст можа да яго далучыцца!

Ідэя заключаецца ў тым, каб кожны, хто запішацца ў нашыя рады БРАТ стварыў банэр сваёй газэты - самую звычайную рэкламу, як гэтая:



У выніку, будзе састаўлены спіс усіх удзельнікаў у парадку іх далучэння. Я пастаўлю знізу свайго наступнага артыкулу банэр газэты ўдзельніка №2. Удзельнік №2 у сваю чаргу паставіць знізу сваёй газэты банэр газэты ўдзельніка №3, і г.д. ...

У выніку №n, які будзе апошні ў спісе, паставіць сабе банэр маёй газэты, і ланцуг замкнецца. Мы будзем кампліментарна ракламаваць газэты адзін другога, і які-небудзь цікаўны чалавек, што трапіць у маю газэту, зацікавіцца рэкламай другога чалавека, а там трэцяга і г.д.. Атрымліваецца свое асблівая ММ акцыя 😉

Для запісу патрэбна проста пакінуць у камэнтарах спасылку на банэр (рэкамендуемыя памеры 675px × 142px) і я з лёгкасцю знайду сам газэту дадзенага ўдзельніка...

Прашу запісвацца ў нашую БРАТву!



Таксма хачу папрасіць прабачэння за ўчарашнюю памылку. Відаць і праўда даюцца ўсе дэталі ад базукі за выкананне загаду дня, а я пераблытаў слова different са словам random (па значэнні та яны блізкія - розныя і любыя)...



Галоўны рэдактар: Ян Лысы.