[Nezalezhnaya Belarus] Прэзідэнт, сыходзь! + Пазіцыя наконт выхаду з ЭДЭН.

Day 1,804, 06:48 Published in Belarus Belarus by PaulFromMinsk


Партыя Nezalezhnaya Belarus выступае супраць аднаасобнага рашэння прэзідэнта аб выхадзе з ЭДЭН.

Такія пытанні трэба вырашаць на рэферэндуме, як гэта робяць цывілізаваныя краіны, напрыклад тая ж Польшча, на якую некаторыя жадаюць раўняцца. Такі ж рэферэндум праводзіла Украіна - чаму мы не маглі зрабіць тое ж самае?

Тым больш сам прэзідэнт у сваёй перадвыбарчай праграме абяцаў што мы застаемся ў ЭДЭН


Раней наша партыя выступала супраць імпічменту прэзідэнту, але зашмат фэйлаў было зроблена для аднаго тэрміну.

Мы заклікаем прэзідэнта сысці ў адстаўку - перадаць доступ да дзяржарганізацый кандыдату, заняўшаму другое месца на выбарах, ці іншаму чалавеку, які заслугоўвае давер людзей (напрыклад кіраўніку партыі Нацыянальны Фронт Eugene Just II).

Прычыны:
1. Прэзідэнт не змог зрабіць таго што ставіў сваёй галоўнай мэтай

Гэта не было зроблена

2. Ва ўсім вінаваціць ЭДЭН - наогул ЭДЭН дрэнны таму што дапамагае нам і таму што не дапамагае
Дык можа трэба было папярэджваць ЭДЭН аб нашых планах, ці хаця б папярэдзіць міністра абароны які таксама нічога ня ведаў пра NAP з венграмі?!
Больш таго, байцы таксама ня ведалі што ня трэба біць у Берасці.
На нашу думку можна было захаваць кангрэс, калі б у нас была нармалёвая каардынацыя.

3. Адзінаасобнае рашэнне аб выхадзе з ЭДЭН. Асабліва пасля таго як у перадвыбарчым артыкуле абяцаў застацца ў ЭДЭН.

UP😨 Нашу пазіцыю падтрымалі Аграрная партыя (Agrarian Party) ды Партыя анархістаў (Children of Anarchy)


Заклікаем іншыя партыі далучыцца да нашага звароту.