Jassik. Перадвыбарная праграмма.

Day 1,779, 22:31 Published in Belarus Belarus by Tadeush Kosciushko



Музыкальнае суправаджэнне.

Вітаю вас, грамадзяне Вялікай Літвы!

Як вы ўжо ведаеце, 5ага кастрычніка нам з вамі трэба абраць прэзідэнта краіны. Я з'яўляюся кандыдатам на гэтую пасаду, і зараз паведамлю вам некаторую інфармацыю.

Пачну мабыць з таго, што сваё ежыццё я пачаў 27 кастрычніка 2010 года (да-да, хутка будзе 2 гады). Я назіраў станаўленне еБеларусі, перажыў польскае ТО, першы захоп нас вугорцамі а таксама першую вайну з АВС. На адной з першых сходаў пабачыў такіх людей як Green4x, xoni, Wazamaza, sergn. Але ў нейкі момант я перастаў заходзіць у гульню, і не заходзіў недзе год. Зноў пачаў гуляць каля 3ох месяцаў таму. За гэты час 3 разы абіраўся ў кангрэс, стаў аднім са стваральнікаў партыі "Нацыянальны Фронт", зрабіў агітацыйны ролік, стварыў суполку Ўкантакце, быў намеснікам МЗС, і шмат чаго яшчэ.
Кабінет Міністраў:
• Служба Падтрымкі Пачаткоўцаў - Eugene Just II, KittyKet .
• Міністр Эканомікі і Фінансаў - Emperor Alexander, Artix26
• Міністэрства Абароны - JaneAir, намеснікі: incertidumbre і Kobby88
• Міністэрства Замежных Спраў - Babenko, нам. Hyena Black.
• Міністэрства Інфармацыі і Культуры - zMensk.

Галоўная мая мэта - гэта захаваць Беларусь на мапе Эўропы і забяспечыць выбары ў кангрэс. Гэта, так называемы, мінімум. Але акрамя гэтага я жадаю павысіць абароназдольнасць нашай краіны, дапамагаючы нашым ваярам. Бо згадзіцеся, што ў гэтай гульні асноўным з'яўляецца ваенны модуль. Канешне, на развіцці абароназдольнасці мае ідэі не сканчаюцца, але гэта будзе галоўным накірункам.

Што тычыцца альянсу, то Беларусь будзе заставацца ў ЕДЕН да апошняга моманту, бо ён нам вельмі дапамагае (хоць і не заўсёды). Таксама будзе развівацца сяброўства з альянсам Асгард і канешне Украінай.

Шмат увагі будзе надзелена пачаткоўцам. Будзе выдавацца дапамога, як ежай, так і танкамі. Наша Служба Патрымкі Пачаткоўцаў не пакіне без ежы аніводнага гульца 🙂

Знешняя палітыка будзе накіравана на ўтрыманне і развіццё дзеючых адносін. Вельмі хацелася б наладзіць сяброўскія адносіны с Польшчай.
! У МЗС запрашаюцца гульцы, жадаючыя дапамагаць краіне. Пажадана ведаць замежную мову. Пісаць мне, або Babenko. Добрая праца будзе матэрыяльна заахвочвацца.

Плануецца раз ў некалькі дзён выдаваць артыкулы па працы кожнага міністэрства, але для ажыццяўлення нам не хапае людзей. Калі вы жадаеце дапамагчы нам ў гэтым - пішыце мне. Ад вас патрабуецца толькі напісанне артыкулаў. Добрыя артыкулы будуць матэрыяльна заахвочвацца.
Народны герой, вызваліцель, і проста файны хлопец Яссік.
Галасуйце за мяне!

І напаследак магія трыпутніка 🙂

Усяго найлепшага.