[CP] Сітуацыя ў краіне

Day 1,802, 05:31 Published in Belarus Belarus by Tadeush Kosciushko


Вітаю, вас шаноўнае спадарства. Давайце з вамі разгледзім наша становішча, і вырашым набалелыя пытанні.

Шмат пытанняў у вас узнікла наконт дамовы з Вугоршчынай. Нехта кажа, што гэта наш фэйл, нехта думае, што фактычна гэта дамова між Летувой і Вугоршчынай, а не між намі і Вугоршчынай.
Але не, усё варыянты ня правільныя. Да дамовы сітуацыя ў нас была наступная: 3 нашыя рэгіёны знаходзіліся ў Летувы, астатнія жа 3 у Вугоршчыны. Мне трэба было забяспечыць нам кангрэс, менавіта таму з'явілася неабходнасць падпісання НАПу з адной з краін-акупантаў.
P.S. Таксама я чуў ад людей, што не трэба было падпісваць НАП таму, што быццам бы нам ідзе дапамагаць ЗША, і што пакуль яны будуць ваяваць з Вугоршчынай мы зможам вярнуць сабе рэгіёны. Але зараз бачна, што б з гэтага атрымалася: Вугорцы атрымліваюць адну перамогу за другой, а ЗША прайграюць па ўсім франтам. Наш дамаг настолькі маленькі, што Вугорцы нават бы не адчулі, што мы з вамі б'ем супраць іх. Таму зрабіце, калі ласка, вывады.

Дзеля гэтага быў арганізаваны самміт паміж Беларуссю, Летувой і Вугоршчынай. Патрабаванні ў іх былі аднолькавыя: абедзьве краіны жадалі танную арэнду нашых рэгіёнаў на працягу ~ 2ух месяцаў. Я прыняў рашэнне падпісаць НАП з Вугоршчынай, бо Летува ўсё ж не такая моцная, і з дапамогай ЕДЭНу мы змаглі б вызваліцца ад яе без пытанняў.
І вось НАП падпісан, Вугоршчына пачынае аддаваць нашыя рэгіёны, Летува нас і не думае чапаць, бо іх прапанову мы ня прынялі, і іх гэта ўладкоўвае. Дык вось калі б усё гэта так і заставалася, то мы б на час выбараў мелі 2 рэгіёны.

Але тут у ЕДЭНа не аказалася важных бітваў, і яны вырашілі нам "дапамагчы" без узгаднення дапамогі з намі.. Падняўшы РВ у Брэсце, ЕДЭН яго вызваліў. Канешне такое дзеянне не спадабалася Летувісам, і яны вырашылі кінуць нам НЕ, бо мы без дамовы забралі захоплены імі рэгіён. Так як у ЕДЭНа на гэты момает з'явіліся "больш важныя" бітвы, то Летувісы амаль без супраціву вярнулі сабе Брэст, а так як НЕ дзейнічае мінімум 7 дзён, то пайшлі далей, захопліваючы тэрыторыі, якія нам вярнула Вугоршчына.

Усяго вам найлепшага. Жыве Беларусь!