[CP] Мэдыюм. Справаздача прэзыдэнта

Day 2,161, 06:44 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny

Лявон Вольскі - Белая яблыня грому

Дабрыдзень, паненкі ды панове!

Прысьпеў час трымаць мне перад вамі слова й распавесьці што было зроблена прэызыдэнцкай камандай і асабіста мной за два тыдні цісканіны на галоўныя пімпачкі любае еАйчыны.

Некаторыя мае дзеяньні былі прагназаваныя, бо цалкам адпавядалі перадвыбарчай праграме (зьніжэньне падаткаў і праланагацыя шэрагу MPP), а некаторыя цяжкія рашэньні давялося прымаць хіба не ў апошні момант. Так, напрыклад, я раптоўна даведаўся пра парушэньне нейкае дамовы паміж еБеларусьсю й еРасеяй, што была ці то заключаная, ці то незаключаная маім папярэднікам. Хачу адзначыць, што я, безумоўна, гатовы выконваць абавязкі па прынятым міждзяржаўным пагадненьням, але толькі ў тым выпадку, калі мне вядомыя іх умовы. Таксама зьдзіўляе, што ўвогуле вяліся нейкія перамовы, акрамя як абмеркаваньне памера рэпарацыяў, з краінай варожага альянсу.


Шмат каго з вас, а таксама жыхароў сяброўскае нам Украіны, занепакоіла сытуацыя, якая апошнім часам склалася ў варунках зьнешняе палітыкі. Як вам вядома, еБеларусь зьяўляецца чальцом альянсу TWO, дзякуючы чаму атрымлівае своечасовую падтрымку ад гэтага зьвязу. Альянс - гэта сукупнасьць краінаў, якія сумеснымі дзеяньнямі здабываюць для ўсіх ягоных удзельнікаў, а не выключна для аднаго зь іх, пэўныя выгоды. З улікам вышэйзгаданага і адпаведна існае сытуацыі ўрадам былі прынятыя складаныя, але неабходныя рашэньні:

1) Па просьбе альянсу мы аддалі Маскву вугорцам, што было выклікана неабходнасьцю захаваць шлях для еВугоршчыны пасьля акупацыі часткі расейскіх рэгіёнаў еРумыніяй. Здача Масквы адбылася даволі іранічна - расейцы білі супраць уласнае краіны, бо фактычна акупацыя еБеларусьсю амаль гарантавана забясьпечвае ім наяўнасьць кангрэсу.

2) Альянс прапанаваў нам утрая большую кампэнсацыю за страту адзінага нашага бонусу, што мела на ўвазе вайну з Украінай, але для нас гэта было непрымальна з маральна-этычнага гледзішча, таму ад прапановы мы адмовіліся.

3) Наш рух скіруецца на поўнач - неўзабаве еРумыніяй будуць вызваленыя фінскія рэгіёны і мы працягнем свой далейшы паход да страчанае Беланарвэгіі. Абмяркоўваецца магчымасьць пераносу сталіцы ў Скандынавію, што верне нашыя бонусы, але ў гэтай справе нам патрэбная дапамога ўкраінскага войска.


Зьнешняя палітыка еБеларусі - гэта шлях кампрамісаў, шматбаковых пагадненьняў і балянсаваньня паміж супрацьлеглымі кропкамі гледжаньня, што цалкам адпавядае нашаму статусу невялікай дзяржавы есьвету. Трэба разумець, што вайсковыя посьпехі еБеларусі - гэта большай часткай посьпехі самога альянсу, без чыёй падтрымкі краіну чакае занядбаньне і поўнае зьнікненьне нашых карэнных рэгіёнаў з мапы.

Частка гульцоў, зводзячы ў зман менш дасьведчаных ебеларусаў, якія бачаць толькі наўпроставыя сувязі заміж поўнае карціны складаных узаемасувязяў, штурхае еАйчыну да падзеньня ў гэтую бездань, бо бачаць у падобным разьвіцьці падзеяў своеасаблівы ”фан”. У гэтым імкненьні да самаразбурэньня 15 з 32 кангрэсмэнаў нават дайшлі да падтрымкі ініцыятывы трупы бадзяжных артыстаў абвясьціць еРумынію, якая трымаецца курсу на збліжэньне з TWO і ў 6 разоў пераўзыходзіць нас па колькасьці насельніцтва, натуральным ворагам, што прывяло б да хуткага вынішчэньня ебеларускае дзяржавы. Я не магу пагадзіцца на гэта і буду жорстка стаяць на абароне нацыянальных інтарэсаў.


Зраумела, што гарачым галовам абыякавыя тонкія сфэры дыпляматыі, калі на складзе зіхаціць сьвежанабыты танк, а ў суседа атабарыліся незапрошаныя госьці. Але каб дапамагчы суседу ня трэба пагаршаць уласныя справы - так мы зробім хужэй толькі самім сабе. Насамрэч, існуе эфэктыўны спосаб зьмяніць сёньняшняе становішча, якое не заўжды нас задавальняе, і гэта мусіць быць рэзкае павялічэньне насельніцтва, то бок бэбі-бум.

Урад лічыць агучаную задачу першачарговай. Менавіта таму працягвае існаваньне праграма спасылкаводаў, да кіраваньня якой вярнуўся яе фундатар. Дзякуючы аднаму з гульцоў нашае суполкі, Андрэю Кіму, хуткім часам будзе апублікаваны артыкул пра віртуальную палітыку на сайце “Беларускага партызана”, у якім будзе распавядацца ў тым ліку пра eRepublik. Нажаль, мае лісты ў шэраг СМІ былі праігнараваныя, і, як мне паведамілі, гэта ўжо ня першы выпадак, калі журналісты пакідаюць падобныя запыты без увагі. Але, як я і абяцаў, ужо падрыхтаваны да публікацыі рэклямны артыкул і неўзабаве ён зьявіцца на адным зь беларускіх забаўляльных сайтаў.


Міністэрствам адукацыі быў распачаты ”Сяброўскі квэст”, дзякуючы якому палепшыцца сацыялізацыя пачаткоўцаў у гульні. Сумесна з украінскімі сябрамі была адкрытая філія еЎнівэрсытэту імя Ю.Драгобыча, дзе неўзабаве распачнуцца заняткі па падрыхтоўцы кадраў, здольных замяніць сёньняшняе пакаленьне актыўных гульцоў (атрымаць студэнцкі білет можна тут).
Міністэрства інфармацыі апублікавала агляд выбараў старшыняў партыяў, а таксама давяло да жыхароў краіны Дырэктыву №1. Дзякуючы ўзгодненай працы Мінабароны і Міністэрства замежных справаў мы прайграем толькі тыя бітвы, якія самі хочам прайграць. Міністэрства фінансаў праводзіць фінансаваньне праектаў належным чынам, працягваючы павялічваць нацыянальны капітал на валютным рынку, і неўзабаве падрыхтуе падрабязную справаздачу.

Як і рэальнае беларускае грамадзтва, ебеларуская суполка ўтрымлівае ў сабе зашмат супярэчнасьцяў, якія не дазваляюць дасягнуць высокай ступені каардынацыі, неабходнай для выкананьня пэўных дзяржаўных задачаў. Лічыцца нормай кіравацца прынцыпам “мая хата з краю” і не рэагаваць на праблемы іншых, а часам і кпіць зь ніх. Я ня ў стане пераканаць кожнага гульца, які трымаецца гэткае пазыцыі, але магу нагадаць, што скрайняя хата гарыць першай.


Хачу запэўніць вас, што далейшая праца будзе працягвацца такім чынам, каб еБеларусь крочыла сваім уласным шляхам разьвіцьця, а не кацілася ўніз да дэградацыі. Мы жывем у час цяжкіх рашэньняў, але гэта тыя рашэньні, што мусяць быць прынятыя своечасова.