Агляд выбараў і Дырэктыва №1

Day 2,157, 07:10 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR


Міністр Інфармацыі: - Valentinych
Вітаю вас!

На пряцягу апошніх сутак мы маглі сачыць за выбарамі Прэзідэнтаў палітычных партый. Аператыўна спяшаемся зрабіць справаздачу і падвесці вынікі:

1. Нацыянальны Фронт
На права кіраваць самай буйной партыяй вылучылася аж 9 кандыдатаў, перамог - ZmicerU.


2. Незалежная Беларусь
Адзіны кандыдат ад партыі PaulFromMinsk атрымаў перамогу.


3. Партыя Аматараў Піва
Дзеючы прэзідэнт Chorny Wojna захаваў за сабою пасаду кіраўніка партыі.


4. Аграрная партыя
Перамогай адзначыўся гулец Mitreiko, змены кіраўніка і тут не адбылося.


5. Суполка мафіі
Перамогу атрымаў Fiery Hand, вылучалася аж чатыры кандыдаты.


6. Сыны беларускай анархіі
Вылучалася вельмі шмат разнастайных кандыдатаў, перамагла Kelera, усяго на 2 галасы апярэдзіўшая Alexey Z III


7. Амарока
Arsenij Konoplev бліжэйшы месяц будзе кіраваць гэтым калісьці амбіцыйным палітычным праэктам.


8. Усё для Латвіі
Тут не было роўных гвардзейцу SuperFm.


9. Зялёная партыя
Тут хапіла 2 галасы TechnoBaseBy, как стаць кіраўніком.


10. Беларуская партыя
А тут і не спатрэбілася ніводнага голасу, каб перамагчы і святкаваць перамогу Duccio de Largo.


11. Бананавая партыя
Fatigas зноўку прагаласаваў за сябе і перамог ужо які раз запар.


Віншуем пераможцаў!

А цяпер ад віншаванняў да не зусім прыемнага моманту.
Прэзідэнтам краіны надрукавана Дырэктыва №1, якая павінна узмацніць нацыянальную бяспеку і незалежнасць, самастойнасць палітычнага курса краіны.
Усе гульцы, якія будуць мець зносіны, ці дапамагаць pTO з дадзенага моманту будуць лічыцца здразднікамі еБеларусі на афіцыйным узроўні з пазбаўленнем магчымасці заёмаць афіцыйныя пасады на узроўні краіны (урад) і партыі (кіраўнік партыі, вылучэнец ад партыі на выбары кангрэсу). Дадзеная дырэктыва павінна быць ратыфікавана кіраўнікамі партый, якія не жадаюць дапамагаць pTO і быць уцягнутымі у брудную гульню.
На дадзены момент Дырэктыву №1 ратыфікавалі:
- Партыя Аматараў Піва
- Нацыянальны Фронт
- Аграрная Партыя

На дадзены момант да ліку pTO адносяцца чальцы ваеннага аб'яднання JokeR. На іх накладваюцца дадатковыя абавязкі. Арганізаванае банд-фарміраванне JokeR, якое з'явілася на тэррыторыі еБеларусі, павінна рабіць да Міністэрства Інфармацыі два разы на месяц справаздачу аб створаных ботах і іх ужыванні. Адказным за гэта прызначаецца Fiery Hand.