[Belarus Support] Праграма баявых спасылкаводаў

Day 2,100, 09:17 Published in Belarus Belarus by Ministry of Education BY


Дабрыдзень, панове!

Ці хацелі бы вы, каб нашая любая краіна была магутнай і квітнеючай ня толькі ў прамовах танных тэлевізійных прапагандыстаў? Ці ня мроілі вы ў сонных прыцемках пра еБеларусь ад мора да мора? Ці могуць час ад часу зьдзяйсьняцца мары простых гульцоў?



Я маю мару... Я мару, каб нашая еАйчына пранеслася імклівым вершнікам сьвятое Пагоні на верхнія радкі рэйтынгу краінаў.



Я веру, што для амаль 10-мільённай дзяржавы лічба ў крыху больш за 1 тысячу еграмадзянаў проста ня можа быць неперадольнай мяжой. Я маю мару і я ведаю што варта рабіць, каб мары ўрэшце рэшт зьдзяйсьняліся.



Ад сёньня Міністэрства адукацыі й дэмаграфіі абвяшчае новы набор у праграму спасылкаводаў. Любы гулец, які мае жаданьне далучыцца, мусіць даслаць мне, каардынатару праграмы, ліст з адпаведным запытам.

Што трэба рабіць?

Галоўная задача спасылкавода - распаўсюд весткі пра інсаваньне гульні і яе асаблівасьці (пакіданьне запісаў, пастоў, камэнтаў). Патрэбна зацікаваць і завабіць новых адэптаў. Пасьля знаёмства з гульнёй нэафіт зробіць самастойны выбар ці падабаецца яму тут. Ці захоча ён застацца - гэта ўжо праца ўсей ебеларускай супольнасьці, бо затрымаць гульца могуць толькі цікавыя яму сацыяльныя стасункі.

Мэта спасылкавода трыадзіная - топавыя беларускія сайты, сацыяльныя сеткі, форумы іншых браўзэрных гульняў. Зайшоў, пакінуў паведамленьне, накіраваўся далей.



Што дае ўдзел у праграме?

Я прапаную камандную гульню. Кожны чалавек мае свае, цалкам унікальныя здольнасьці. Нехта з нас умее пісаць прыгожыя тэкстоўкі, нехта валодае тэхналёгіямі спаму, а нехта сьціплы гуру SMM. Разам мы можам працаваць больш эфэктыўна і станоўча паўплываць на дэмаграфічны рост еБеларусі, што рана ці позна прывядзе нас да сусьветнага панаваньня, муахаха істотна палепшыць пазыцыю краіны ў есьвеце.

Як на гэтым зарабіць?

Рэкрутацыя кожных 10 чалавек дае мэдаль "Society Builder", што прыносіць 5 залатых шторазу. Таксама ты атрымаеш 10% ад прыдбанага рэфэралам золата.



Рэальнасьць выканананьня гэтае задачы можна ўбачыць на прыкладзе фундатара праграмы, пана simplicitylover.



Маеш жаданьне, роўныя альбо крывыя пальцы й крыху вольнага часу? Зрабі выбар на карысьць Айчыны!

Супрацоўнік Міністэрства адукацыі Chorny Wojna