[Nacyjanalny Front] Вынікі віктарыны + Справаздача працы за месяц

Day 2,002, 04:56 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Вас вітае партыя сапраўдных беларусаў, мовы і ўзаемадапамогі, паважаныя паны ды паненкі!

Учора скончылася віктарына, якую мы праводзілі сумесна з нашымі калегамі з
Украінскай Кансерватыўнай Партыі. Жыхары еБеларусі прадэманстравалі свае добрыя веды ў галіне гісторыі Беларусі і гульнявой механікі. Пытанні былі досыць лёгкія, але адказаць правільна на ўсе здолелі толькі адзінкі.

Вынікі віктарыны:
1. Адказалі правільна больш чым на 3 пытання і атрымалі 2 q7 танка:
KittyKet, werewolfBY, Artix26, Lebedzka, vizzz78, Nikael de Largo, volnadumets 1, Garrikk, Via48, Hiedjemin, Bulbash Kamajski, Eugene Just II, Vital Rybachonok, Chorny Wojna, AliaksejDzemiancej, fabula619, Dip Tuls, smarttowel, EgorFly, Sergei Akulich, UladzimirK, Baba Jagodka, LUbart, Mik.S.Gvazdziow, adswebmaster, Ivgen13, Liavonik, Vajar 1410, Pavel Gorbach, xCheese, simplicity.lover, RoxenWhite, KREATIV1984, AlexEtel

2. Адказалі правільна на ўсе пытанні правільна і атрымалі 5 q7 танкаў:
1. Kobby88
2. WolverineBY
3. Danatelus
4. Anarkisto
5. Kazimir Siemianovicz

3. Пераможца, які быў вызначаны спецыяльным генератарам лікаў (кожнаму быў прысвоены парадкавы нумар у адпаведнасці з часам адказу)? fnhsvfo 5 gol😛
Danatelus

Віншуем усіх!
Правільныя адказы:
1. Першай афіцыйнай дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь былі (напісаць назву герба і сцяга) ...
Адказ: Бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня
2. Брэсцкі рэгіён у гульні мае наступны рэсурс ...
Адказ: Збожжа (Grain)
3. Колькі адсоткаў кангрэсменаў павінна прагаласаваць, каб абвясціць іншую дзяржаву Натуральным ворагам?
Адказ: 66%
4. Беларускі алкагольны напой і аднайменная беларуская музычная група называюцца ...
Адказ: Карамбамбуля
5. Буйная наступальная аперацыя Вялікай Айчыннай вайны па вызваленні Беларусі ад фашысцкіх акупантаў:
Адказ: «Баграціён»
6. Гісторыка-культурная і фізіка-геаграфічная вобласць, якая знаходзіцца на тэрыторыі чатырох дзяржаў: Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі называецца ...
Адказ: Палессе
7. Паўстанне 1794 года супраць расійскай акупацыі на тэрыторыі Беларусі ўзначаліў ...
Адказ: Якуб Ясiнскi
8. Імя вядомага адміністратара еРэспублікі:
Адказ: Plato
9. Колькі ворагаў трэба забіць, каб перайсці ў рэжым Партызанскага бою?:
Адказ: 5
10 Хто быў Прэзідэнтам еБеларусі ў студзені 2012 года?.
Адказ: oDdkID

Гэты месяц для нашай партыі даволі плённым. Ён пачаўся з публікацыі новага Маніфеста НФ, абмеркаванне якога даўно вялося ў кулуарах партыі. Ён адпавядае патрабаванням часу. Таксама былі абвешчаныя выбары ў Раду НФ. Але ў сувязі з тым, што заяўкі на выбары падалі толькі сябры Рады НФ, выбары не праводзіліся.

Пазней была праведзена раздача танкаў для грамадзян еБеларусі ў гонар пачатку паўстання 1794 г. на тэрыторыі Беларусі.

Выбары ў Кангрэс прайшлі для партыі не вельмі паспяхова: мы страцілі 2 месцы ў Кангрэсе.

Партыя актыўна ўключылася ў працэс вылоўлівання і навучання пачаткоўцаў падчас красавіцкага ББ. Было праінфармаванае больш за 120 новых гульца. Каля 30 з іх атрымалі забеспячэнне ад нашай партыі ў памеры 4 ку 7 танка і 125 ку2 ежы.

Расчыніла свае дзверы Школа моладзі НФ. Аднак яна не знайшла вялікага водгуку сярод пачаткоўцаў. Яе далейшы лёс яшчэ вырашаецца.

У гонар прыняцця Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1971 года была праведзена раздача ку7 танкаў для жыхароў еБеларусі.

Кандыдатам у Прэзідэнты еБеларусі ад нашай партыі стаў ValdemarButor, які заняў другое месца з невялікім адрывам ад пераможцы.

Была арганізавана віктарына разам з нашымі сябрамі з Украінскай Кансерватыўнай Партыі. Удзел у ёй узялі каля 40 грамадзян еБеларусі.

За месяц да нашай партыі далучылася больш за 20 новых сябраў! Гэта вялікі прарыў, калі ўлічваць, што ў мінулыя месяцы мы назіралі адмоўную дынаміку.

Сёння ў 21.00 па мінскім часе адбудзецца інтэрв'ю са мной, дзе вы зможаце задаць усе пытанні, якія вас турбуюць датычна партыі і не толькі. Інтэрв'ю адбудзецца тут. Прыходзьце!

Дзякуй вам за гэты цікавы месяц!

Крочым наперад!
Старшыня партыі Нацыянальны Фронт
ZmicerU