Віктарына

Day 1,999, 11:25 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Вас вітае партыя сапраўдных беларусаў, мовы і ўзаемадапамогі, паважаныя паны ды паненкі!

Партыя Нацыянальны Фронт сумесна з дружалюбнай нам Украінскай Кансерватыўнай Партыяй праводзіць віктарыну для жыхароў еБеларусі і еУкраіны.



Віктарына ладзіцца дзеля лепшага супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі і партыямі, цеснай дружбы паміж народамі. Нас аб'ядноўвае шматвекавая гістарычная і этнічная блізкасць народаў Украіны і Беларусі.

У кожнай краіне свае пытанні, свае умовы, свае прызы.

Умовы для жыхароў еУкраіны

Умовы для жыхароў еБеларусі:
Прыняць удзел у беларускай версіі віктарыны могуць усе грамадзяне еБеларусі незалежна ад гульнявога ўзроўню і партыйнай прыналежнасці.

Каб адказаць на пытанні віктарыны перайдзіце па спасылцы (націсні).

Прызы:

- Галоўны прыз 5 Gold* будзе разыграны сярод усіх, хто правільна адказаў на ўсе пытанні віктарыны. Пераможца будзе вызначаны выпадковым чынам з дапамогай генератара выпадковых лікаў.
*Атрымаў 2.00 Gold ад Hviedar.

- Кожны, хто адкажа правільна на ўсе пытанні віктарыны атрымае ў падарунак ад нашай партыі 5 q7 танкаў.

- Кожны, хто возьме ўдзел у віктарыне і адкажа правільна не менш чым на тры пытанні атрымае 2 q7 танка.

Віктарына будзе лічыцца скончанай, калі яна знікне з спісу навін еБеларусі. Будуць падведзены вынікі, якія будуць апублікаваныя ў прэсе еБеларусі.

Удачы!

Жыве Беларусь!
Квітней Украіна!


Старшыня партыі Нацыянальны Фронт
ZmicerU