[Nacyjanalny Front] Новы Маніфест НФ + Выбары ў Раду + Беларускамоўны інтэрфейс

Day 1,977, 10:29 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Вас вітае партыя сапраўдных беларусаў, мовы і ўзаемадапамогі, паважаныя паны ды паненкі!
Сёння мяняецца краіна, з'яўляюцца новыя партыі, з'яўляюцца новыя ідэалогіі. Партыя Нацыянальны Фронт не стаіць на месцы і змяняецца разам з вамі!

I Агульныя палажэнні:
1. Партыя будзе трымацца нацыянал-ліберальнай ідэалогіі.
2. Галоўная задача партыі - праца на карысць еБеларусі і яе народу.
3. Маніфест партыі будзе выконвацца шляхам партыйнай працы, працы ў Кангрэсе і Урадзе еБеларусі.
4. Мы будзем супрацоўнічаць з блізкімі нам ідэалагічна партыямі за мяжой.

II Палітыка:
1. Мы лічым, што прэзідэнтам краіны можа быць беларус не толькі па нацыянальнасці, а па пачуццях, па адносінах да іншых. Калі чалавек падтрымлівае ідэю дабрыні, шчырасці да беларускай суполцы ін-гейм, калі ён прапагандуе выкарыстанне бел. мовы паўсюль, калі ён будзе культурным, паважлівым, то яго варта абіраць у прэзідэнты. Прэзідэнт - сімвал краіны, і ён павінен быць прыкладам для народа. Мы не будзем супраць дапамогі замежных грамадзян нашай краіне аж да працы на такіх уплывовых пасадах, як Міністр абароны або Міністр замежных спраў.
2. Кангрэсменам ад партыі Нацянальны Фронт можа быць актыўны, дасведчаны гулец, кандыдатура, якога не дыскрэдытуе партыю.
3. У знешняй палітыцы партыя будзе арыентавацца на альянс TWO і выступаць за паслядоўную інтэграцыю ў яго.

III Рада Нацыянальна Фронту:
1. Рада Нацыянальнага Фронту - кіруючы орган партыі, які створаны для дэмакратызацыі кіравання ў партыі і вырошчвання новых кадраў.
2. Кожны месяц 25 чысла праходзяць выбары ў Раду.

IV Адукацыя, мова, гісторыя:
1. Партыя НФ будзе праводзіць праекты па навучанні маладых гульцоў, дапамогі ім рознымі раздачамі.
2. Для маладых гульцоў заўсёды бузе адчынена “Школа моладзі”/
3. Партыя выступае за больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы ў афіцыйнай і неафіцыйнай прэсе краіны.
4. Мы любім сваю гісторыю і ганарымся ёю, ад паганскіх часоў і да сённяшняга дня. Рада партыі будзе пісаць артыкулы і віктарыны на тэму беларускай гісторыі.

25 красавіка адбудуцца выбары ў Раду НФ. Яны пройдуць у два этапы:
1. Вылучэнне кандыдатаў на форуме ў адмысловай тэме да 19.00 24 красавіка.
2. Непасрэдна галасаванне 25 красавіка ў каментарах да спецыяльнага артыкула.
Вылучацца ў Раду могуць толькі чальцы партыі НФ і толькі на форуме ў адмысловай тэме.
Колькасць месцаў ў Радзе будзе вызначана пасля заканчэння вылучэння кандыдатаў.

Амаль паўгода працавала каманда перакладчыкаў над беларускай версіяй еРэспублкі! Нарэшце яна ў гульні і кожны з вас можа скарыстацца ёй. Зараз каманда перакладчыкаў шукае і выпраўляе багі. http://www.erepublik.com/be
Каманда перакладчыкаў складаецца з партыйцаў НФ.
Перакладчыкі: Eugene Just II, KittyKet, ZmicerU, incertidumbre, plovets.
Карэктар: Yauhien.
Партыйцы, вылучайце свае кандыдатуры ў Кангрэс і Раду НФ!
Крочым наперад!


Старшыня партыі
ZmicerU