83. Не ВОТАЛІ? [канец эксперыменту]

Day 1,626, 10:42 Published in Belarus Belarus by ljFOX






Пы выніках правядзення запланаванага, арыгінальнага, карыснага, адказнага, разумнага, глыбока-навуковага журналісцка-еРэпаўскага Тампліераўскага ЭКСПЕРЫМЕНТУ, я - Сапраўдны Рыцар Тампліер - сёння, з поўнай адказнасцю за свае, ніжэй сказаныя, словы, пастанаўляю:

Нягледзячы на яркую просьбу (якая пісалася і ў назве артыкула на двух мовах, і ў самім артыкуле ў выглядзе заўважнай выявы і тэксту, з перамешанымі таксама, дзьвума мовамі) "Не ВОТАЦЬ той артыкул!", за яго ўсё-роўна прагаласавала 14 13 чалавек! Ёсць верагоднасць, што нехта з іх прагаласаваў мне назло (ці наадварот...), але, мабыць, большасць проста прагаласавала за артыкул да таго, як прачытала тэкст, ці хаця бы назву. Я канешне рады - гэта лік тых, хто ўпэўнены ў маёй газэце, і ведае, што я палюбому напішу тое, што ім спадабаецца. Але таксама, гэта, магчыма, лік тых, хто галасуе толькі для галачкі, а пасля націску на кнопку "VOTE" нават нічога і не прачытаў - такі вось новы від туклікераў.

Вы чакалі нечага большага? Так, Вы, тыя, хто не бачылі сэнсу ў гэтым "эксперыменце"?.. Мне асабіста цікава глянуць на гэты лік, бо раней я шмат разоў заўважаў, як выдаўшы вялікі па аб'ёму артыкул, за яго тут жа з'яўляліся ВОТЫ (не блытаць з БОТЫ), хоць ніхто на свеце не змог бы так хутка яго прачытаць.

Да таго ж, я хачу прывесці параўнанне...

Я стварыў табліцу ў Google Docs'ах, але пакуль што яе публікаваць не буду - яна не закончана, у якой я падлічыў сярэднюю (акругленую) колькасць вотаў/на артыкул. І налічыў:

~ 41 ВОТ/артыкул

А за эксперыментальны:

= 14 13

І гэта роўна:

~ 32% ад усіх праВОТАЎШЫХ 🙂

Вось як мае артыкулы цэняць 🙂 Даволі подла з майго боку, праўда? Трэць маіх чытачоў галасуе нечытаючы зместу старонкі. Гэта ж, якая даверлівая ў мяне аўдыторыя!

☼ ЗВАРОТ ЯНА ЛЫСАГА да 32% сваіх чытачоў ☼

ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ за давер! Хаця, маглі б і пачытаць, а то раптам, я што-небудзь дрэннае напішу... Хаця, каму я гэта кажу... Вы ж усё-роўна не прачытаеце 😉

Дзякую за ўвагу!

Do not VOTE, but SUBSCRIBE & SHOUT.



Пры падтрымцы БРАТ:



Галоўны рэдактар: Ян Лысы.