[BC] Выпуск 1. Неадназначная сытуацыя на граніцах [BE]

Day 1,397, 05:49 Published in Belarus Belarus by wizardist

Працягваецца ракіроўка Беларусі з Расеяй дзеля разьмежаваньня ABC і Беларусі. На сёняшні дзень тры вобласьці (Берасьцейская, Гарадзенская і Віцебская — першая зь зернем, і дзьве з садавінай) перададзеныя Расеі, пасьля чаго з дапамогай няхітрых маніпуляцый гэтыя вобласьці ўвайдуць у склад усходняй суседкі.



Чым гэта можа абвернуцца для Беларусі? Маючы трох патэнцыйных ворагаў пад бокам (экспансіўныя Польшча і Турцыя, якія амаль разгрызьлі Ўкраіну, і блёк ABC, які мае пляны на беларускія землі 24 гадзіны ў дзень і 7 дзён на тыдзень) Беларусь знаходзіцца пад пагрозай поўнай акупацыі Расеяй.

Тут граюць ня ноткі русафобства. Гэта стандартнае пытаньне, якім я сам сабе задаўся: «Што будзе зь Беларусьсю?» Цяперашні прэзыдэнт Расеі бачыцца мне лаяльным лідэрам, але, пэўна, існуюць людзі, якія б ня супраць валодаць усёй Беларусьсю: «Беларусь нам не то, чтобы зерно, она вообще должна в состав России войти на пару месяцев за то, что мы сделали для неё». У Беларусі, праўда, цяпер ня гэтак шмат ступеняў свабоды, каб выбіраць.

Зрэшты, а якія ў нас цяпер варыянты?

Ёсьць Баўгарыя, якая выйшла да нашых граніцаў і, як перадае МЗС, ня супраць падпісаць з намі ўзаемаабарончы пакт. Але невядома, як на падобны зьвяз адрэагуе Ўкраіна, якая быццам бы зьяўляецца нашым хаўрусьнікам. Тым ня менш, калі Турцыя ўсё ж захоча рэалізаваць свае пляны на Беларусь, Баўгарыя можа даць рады.

Дзесьці праскоквала інфармацыя пра хаўрус зь Фінляндыяй, але ён выглядае на дадзены момант як нерэальны: амаль уся тэрыторыя Фінляндыі знаходзіцца пад кантролем Эстоніі (якая ўваходзіць у ABC), і разьвязаньне вайны зь ёй можа скасаваць усе абарончыя маніпуляцыі, якія праводзяцца цяпер з Расеяй, у поўны нуль.

Што будзе далей, час пакажа. А пакуль, да сустрэчы!