Вашае Міністэрства ізноў працуе

Day 1,391, 12:14 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY

Вітаю, шаноўнае спадарства!

Гэта неверагодна 🙂 , але Міністэрства Замежных Спраў Беларусі ізноў пачне друкаваць артыкулы, у якіх будуць прыведзены справаздачы аб дзейнасці Міністэрства. Перш за ўсё, жадаю адзначыць, што я, як Міністр Замежных Спраў, жадаю ўзнавіць дыпламатычны корпус Беларусі. Усе намаганні Міністэрства будуць накіраваны на гэтую справу.

Акрамя гэтага, дзейнасць іншых арганізацый - маю на ўвазе некае Пасольства - у межах сферы пошука амбасадараў, лічу раз'ядноўваючай. Таму, калі Вы жадаеце стаць амбасадарам, то звяртайцеся да мяне праз асабістые паведамленні eRepublik, альбо праз Скайп (Fares Mosbakh).

Як Вы ўжо ведаеце, Прэзідэнт жадае далучыць нашую краіну да Альянсу EDEN. Гэта, пасля нашых зносін са славакамі (а аб гэтым ведаюць шмат хто з Альянсу), будзе даволі цяжка. Вярхоўны Галоўнакамандаючы ўзброенымі сіламі EDEN Ms.Carmen адзначыла, што ўзнавіла наш выпрабавальны статус у EDEN, але ж асабіста да нас будуць болей цвёрдыя, чым да іншых, патрабаванні. З яе слоў выходзіць, што патрэбна мінімум 3 месяцы, каб далучыцца да Альянсу. Што ж, наш шлях да "Райскага Саду Эдэма" будзе доўгім. У наступным месяцы я ўжо не буду выконваць абавязкі Міністра і не ведаю якога курса будзе трымацца новы Ўрад нашае краіны, але ў гэтым месяцы паспрабую дамагчыся таго, каб праз толькі 3 месяцы нам даравалі месца ў ЭДЕНе.

Падкрэслю той момант, што наш поспех залежыць ад дзейнасці амбасадараў у краінах вышэй згаданага Альянсу, а таксама ад дзейнасці беларускіх рэгулярных і нерэгулярных узброеных сіл (калі абедзве яны ўвогуле існуюць - не скардзіцеся на мяне, калі ласка за гэтае). Я быў асабіста здзіўлены тым, што за нашымі справамі ў Беларусі вельмі пільна сачылі са штаб-кватэры Альянсу. І таму, на мяне зрабіла ўражанне выказванне ў Скайпе карыстача laserleo, якое тычыцца нашых узаемаадносін з EDEN:

[09.09.2011 14:12:18] Lapin Sergey: надо уже определиться окончательно - мы белые или красные

На што я адказаў, што, напэўна, "Мы - зелёные!". 🙂:

Але ж я буду намагацца данесці стан рэчаў у нашай краіне да кіроўцаў з EDEN. Калі яны будуць разумець сэнс нашых дзеянняў, то, мабыць, нашыя ўзаемаадносіны стануць болей лепшымі, чым зараз.

Таксама я вырашыў апублікаваць ліст амбасадараў Беларусі. Амаль усе яны былі скіраваныя ў краіны EDEN.

_______________________

Аўстралія - Retroman.ru

Індыя - iProphet

Італія - LitvinBym

Ірландыя - Anton_from_Cherkasy

Румынія - Denis Karpenok

Фінляндыя і Балгарыя і - Aspirantis
________________________

Ёсць яшчэ шмат рэчаў, аб якіх я жадаў бы Вам расказаць. Гэтае тычыцца і ўзаемаадносін з Балгарыяй (яны не супраць падпісання Ваеннега Абарончага Пакту з намі) і адмысловых праектаў Міністэрства... Але толькі ў наступным артыкуле. 🙂:

Далучайцеся да Міністэрства! Нам патрэбна больш абмасадараў!

P.S.: жадаю адзначыць, што амбасадар Рэтраман ужо атрымаў прэмію за сваю справаздачу па Аўстраліі. Памер яе невялікі - усяго 200 беларускіх рублёў, але я буду спадзявацца, што ў будучыні, за выкананне больш складанай працы, прэміі будуць значна большымі (:
______________
З павагай,
Міністр Замежных Спраў Беларусі Aspirantis