[МЗС] Зорныя войны.

Day 2,279, 06:41 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY
Вітаем паважанае спадарства!

Ні для каго ўжо не будзе навіной, што Беларусь узяла курс на ўзаемадзеянне з альянсам Астэрыя , заснавальнікамі якога 10 лютага сталі Сербія, Румынія, Вугоршчына, Аргенціна, Грэцыя і Славенія.



У рамках гэтага супрацоўніцтва зараз адбываецца перезаключэнне MPP з Аргентынай і Вугоршчынай, у планах Урада заключэнне дадатковых пагадненняў з некалькімі блізкікім да Альянса краінамі. На дадзены момант у нас таксама дзейнічаюць пагадненні з Сербіяй, Славеніяй, Румыніяй, Калумбіяй і Чэхіяй.
Але варта глянуць на мапу зорных войн і паглядзець, як жа разгортваецца супрацьстаянне Астэрыі і Сірыуса ў сусветным маштабе.



Пасля няўдалай харватска-польскай атакі Сербія аднавіла свае рэгіены, а Харватыя ізноў знікла з мапы Еўропы. Грэцыя выбіла з Балкан FYROM, а Чарнагорыя на сваіх карэнных рэгіенах імкнецца тое ж самае зрабіць з албанцамі. Вугоршчына распачала вайну з Украінай, каб вярнуць свае бонусы. Славенія крыху паглыбілася ў бок сваіх асноўных рэгіенаў са “швейцарскай” сталіцай, але канчатковае ўз’яднанне з імі пакінула на больш тэрміновую адлегласць.



Атрымаўшы па 6 RW на дзень, Польская Імперыя ў хуткім часе пала. Францыя імкнецца завершыць вызваленне сваіх паўночных тэрыторый, Славенія пайшла вайной на прапольскую Нямеччыну. На Туманным альбіене пакуль усе спакойна, усе на сваіх месцах. І галоўная навіна сеняшняга дня: на нашага саюзніка Чэхію ляціць, не паспеўшы яшчэ канчаткова вызваліцца ад турэцкага іга, загадкавы … Іран!



Стратэгічна атачыўшы Мадрыд, Румынія сканчвае заваяванне Пірынеяў, Партугалія з дапамогай Альянса адбіла ў ЗША свае карэнныя рэгіены.



І вось, нарэшце, можна пабачыць родныя віцебскія краявіды, нашу вяла- і доўгацякучую вайну, а таксама да гэтага часу невырашаны ваенна-дыпламатычны скандынава-прыбалтыйскі клубок узаемаадносін, ніці ад якога шмат у чым знаходзяцца зараз ў руках літоўцаў, якія да заўтрашняга вечара будуць вырашаць на рэферэндуме, да якога з альянсаў ім далучыцца.
Есць і іншыя цікавыя навіны: Аргентына, аб’явіўчы вайну Эстоніі, перабіраецца з Расіі ў Прыбалтыку, Польшча ідзе ў аргентынскі Калінінград за фруктамі, а FYROM атабарылася ў Нарвегіі.
Карацей, запасаемся папкорнам…



Гішпанія знайшла прытулак у палітычна скіраванай на Астэрыю Канадзе, ЗША памагае пірынейцам уладкавацца як мага лепш, але багаж у выглядзе бонусаў усе адно пакуль застаецца ў Мадрыдзе.



З Азіі на панеўрапейскае супрацьстаянне спакойна назірае Вялікі Кітай, канфлікты іншых дзяржаў маюць збольшага лакальны характар.

Вывад кароткі: на дадзены момант Астэрыя, перахапіўшы ініцыатыву, стала на шлях тэрытарыяльнага дамінавання ў Еўропе. Да фінальнага вырашэння моцы альянсаў у сусветным маштабе нас чакае яшчэ доўгі і цікавы шлях.

Дык пройдзем яго разам!



З павагай,
Danatelus, Міністр замежных спраў