Аб саюзе з Польшчай.

Day 1,807, 00:47 Published in Belarus USA by Alexander w0r

Беларусь выходзіць з EDEN, ад якога ўжо доўгі час не адрымлівалі сур’ёзнай дапамогі. Рашэнне прынятае прэзідэнтам зразумець можна, ужо доўгі час Беларусь акупавана літоўцамі і самастойна вызвалівацца мы не можам, з Расіяй, якая калісьці нам дапамагала, адносіны даволі халодныя, EDEN не дапамагае, таму трэба было шукаць выйсце. І прэзідэнт яго знайшоў – пераарыентацыя краіны на альянс CTRL, падпісанне МПП з палякамі, заключэнне мірнага дагавора з Літвой. Па яго словах з такім рашэннем пагадзіўся і ўрад, і большасць кіраўнікоў партый. На першы погляд усё выдатна – мы вяртаем свае рэгіёны, атрымалі новых даволі моцных саюзнікаў. Спадар Касцюшка запэўнівае нас, што палякі і літоўцы мараць сябраваць з намі і што ўсё будзе добра. Але я не падзяляю аптымізм прэзідэнта і на гэта ёсць шэраг прычын.


Па-першае, вызывае сумнеў заява пра нашу праCTRL арыентацыю. Альянс гэта не толькі Польшча, і ці праводзіліся перамовы з іншымі ўдзельнікамі, і як яны аднесліся да нашай ініцыятывы пакуль што не вядома, таму разлічваць на іх дапамогу яшчэ рана. Ды і ў самым альянсе не ўсё так гладка. ЗША паставілі пытанне аб выключэнні Польшчы з альянсу на галасаванне. Ініцыятыва амерыканцаў не прайшла, але пакрыўджаныя палякі ўзнялі пытанне аб выхадзе з альянсу. Чым тут скончыцца справа, пакажа час .
Па-другое. Мір з Літвой і іх заявы аб сяброўстве мне падаюцца не вельмі надзейнымі. Калісьці мы ўжо сябравалі з прыбалтамі, нават леглі пад вугорскія танкі, а праз месяц атрымалі ўдар у спіну – НЕ ад Латвіі і Літвы, з тлумачэннем што ім патрэбны нашы рэсурсы, ды й і ўвогуле ім сумна, няма з кім ваяваць. Ды і пазней літоўцы не заўсёды прытрымліваліся заключаных пагадненняў. Дзе гарантыі, што праз некаторы час нам зноў не аб’явяць вайну, тым больш, што мірнае пагадненне дзейнічае толькі да 8-га лістапада.
Па-трэцяе. Прэзідэнт чамусьці забыў аб Латвіі. На сённяшні дзень яны вядуць вайну са Швецыяй, і поспех пакуль на іх баку. Але ўтрымаць шведскія рэгіёны самастойна яны не здолеюць і рана ці позна падпішуць мірнае пагадненне. Дзе гарантыі, што латышы не накіруюць свой позірк на Беларусь? У выпадку канфлікта з Латвіяй, я думаю і палякі, і літоўцы ў лепшым выпадку захаваюць нейтралітэт, а то і зоймуць бок свайго даўняга і надзейнага саюзніка. Мы ж застанемся адны, без падтрымкі саюзнікаў.
Ну і па-чацвёртае. Чаму такое важнае рашэнне было прынята на прыканцы прэзідэнцкага тэрміну? Тым больш, што сваю кандыдатуру на наступных выбарах Касцюшка пакуль што не выстаўляе. Як аднясецца да распачатай палітыкі новы прэзідэнт – вялікае пытанне, тым больш што кангрэс у нас адсутнічае.
На маю думку рашэнне аб выхадзе з EDEN як мінімум паспешлівае. Я не супраць змены альянсу, але гэта павінен быць абдуманы і ўзважаны крок, а не папулісцкае рашэнне купкі ілітарыяў.