[CP] Вораг ці герой?

Day 1,806, 12:06 Published in Belarus Belarus by Tadeush Kosciushko


Прывітанне, сябры.

Як вашыя справы? Не жадаеце са мной размаўляць? Добра, у такім выпадку паслухайце.



Шмат з вас асуджае мяне за тое, што я выйшаў з ЕДЭНа. Яшчэ больш з вас асуджае мяне за тое, што я зрабіў гэта самавольна. Але давайце глядзець на сітуацыю цвяроза.
Прапанова выхаду з ЕДЭНа ад мяне паступіла даўно. Кабінет міністраў падтрымаў гэтую ідэю. Нават Кіцці, якая заўсёды выступала за тое, каб мы засталіся ў ЕДЭНе, выказалася за выхад.
Таксама па гэтаму пытанню склікаўся рэферэндум ПП, у якім удзельнічалі Філёзав, Пауль з Менску, Яўген, Мітрэйка. Мураша я не запрасіў, бо ў яго партыі засталіся адныя Летувісы (Джэнтэльмены RIP). З усіх гэтых людзей катэгарычна супраць быў только Пауль, астатнія ж супраць не былі.
"Я ещё обдумаю свою окончательную позицию. Но твои доводы весьма убедительны." ©Mitreiko
"Я тебя поддерживаю. Осталось узнать мнение 2 ПП" ©EJ
Як вы бачыце, большасць (улічваючы мяне) была за выхад з альянсу. Але тут пытанне ў іншым.

А пытанне ў тым, што я не правёў рэферэндум. Так, у гэтым я вінаваты, і вы ў праве мяне судзіць. Сябры, прабачце мяне за гэта.
Але падумайце самі. Навошта нам ЕДЭН, калі мы можам сябраваць з нашымі суседзямі, якія даўно мараць аб нашым сяброўстве. Навошта упарывацца за тое каб застацца ў альянсе, якому абыякавы лёс нашай з вамі бацькаўшчыны? Навошта сябраваць з Асгардам, які ў цяжкую хвіліну пакінуў нас сам насам з ворагам, падпісаўшы з ім НАП? У нашых былых саюзнікаў склалася ўражанне, быццам бы слабая краіна. І гэта не з пустога месца. Колькі раз мы з вамі, ваюючы з Літвой падпісвалі акты капітуляцыі, лежачы мордамі ў грызі, пакуль нашыя "сябры" смеючыся глядзелі на нас? Скажыце мне, дзецюкі, колькі мы з вамі можам быць слабымі? Колькі мы можам глытаць гаркату паразы?
Вам убівалі ў голавы, што Летува і Польшча ворагі для нас? Хлусня! Я размаўляў з прэзідэнтамі абедзьвух краін, і кожны з іх жадае бачыць нас у якасці сябра, а не ворага.
Летува аддае нам рэгіёны за так, нічога не просіць. Ці так паступаюць ворагі? Сумняваюся. Дык давайце ж разам будаваць новую, светлую будучыню! Давайце пакажам нашым новым сябрам тое, што мы не горшыя. Давайце пакажам, што мы з вамі - МОЦ! Выйсце з ЕДЭНу не значыць, што мы згубім зваіх старых саюзнікаў, не. Мы як і раней будзем падтрымліваць адносіны з нашымі добрымі сябрамі. Не паддавайцеся на заклікі кансерватараў, якія любымі сродкамі спрабуюць паставіць вас супраць зменаў да лепшага! Думайце сваёй галавай! Жыве Беларусь!

Памятайце, я вам не вораг. Я так жа, як і ўсе мы, жадаю для Беларусі лепшай долі.

Hail Belarus!
Hail Poland!