[MinInfo&Cult] Выпуск 207 (21.06.2012) [BE]

Day 1,675, 11:18 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR
"Я - беларус, люблю ўсё, што звязана з мінулым маёй краіны!" ©Bely71

[Беларускамоўная версія]





          









Адным словам, ЖАХ.
Меркаванне аднаго чалавека з прапановай.

Ніжэй прыведзены дынамікі вартасці золата ў валюце (price per 1 gold) і колькасці той самай валюты ў казне (treasury) за апошнія дні.

* Частка сродкаў (400000 рублёў) выведзена на патрэбы БеларусБанка.
Тэрыторыя:

5 абласцей - Гомельская, Брэсцкая і Мінская, Магілёўская і Гродзенская. Дзейнічае пагадненне з Літвою, якая арандуе ў нас Віцебск.

Няма актыўных баявых дзеянняў з удзелам нашых тэрыторый.


Статыстыка па атрадах па колькасці пераможных праціўнікаў прапанавана ніжэй.

* MechaAnimals Squadron змянілі назву на Red Pony Squadron.


Кангрэс:

Заключаныя пагадненні аб узаемнай абароне з наступнымі краінамі:

-> Галандыя
-> Ізраіль
-> Нямеччына

Краіна:

Ад імя прэзідэнта краіны была апублікаваная невялічкая справаздача за мінулыя дні.



У Беларусі:

Артыкул, які крыху раскажа Вам, паважаны чытач, пра некаторых гульцоў беларускай супольнасці, якія значна паўплывалі на развіццё нашае краіны. Варта прачытаць!

У каментарах ствараецца цікавая ідэя. У гэтым артыкуле такіх ідэй даволі шмат, таму раім проста азнаёміцца для агульнай адукацыі ў еСвеце. 😉

Працягваецца акцыя бэбі-бума (павелічэння колькасці насельніцтва нашай маленькай краіны). Калі ласка, калі Вы - актыўны гулец ці проста жадаеце дапамагчы новым людзям - дадавайце іх у свой спіс сяброў.
Спіс нумар 1.
Спіс нумар 2.

Пачаткоўцы! Для Вас праводзяцца раздачы ежы! Служба падтрымкі пачаткоўцаў жадае Вам дапамагчы! Таксама адначаосва ад імя аднаго беларускага гульца праводзіцца яшчэ адна раздача ежы.

Як правёў Еўра-2012 наш міністр абароны? Пэўна, вельмі цікава і эмацыянальна, весела і нечакана. 🙂


Замежжа:

Медыйны модуль згублены для большасці сапраўды добрых журналістаў, бо цяпер іх працу амаль не ацэньваюць. Артыкул з Расіі па сабжу прапанаваны вось тут. Сумна.

І сапраўднае жыццё зноў змяшалася з гульнёй. Украіна не здолела перамагчы Англію. Сапраўды, большасць пакрыўдзілася з рашэння суддзі, які не залічыў гол у брамах Англіі, але быў стан па-за гульнёй.

Праграма стратэгічнага развіцця Ўкраіны прапанавана вось недзе.. так,.. недзе тут.

Крыху статыстыкі па альянсах па колькасці ўплыву прапанавана для Вас у гэтым артыкуле. Варта азнаёміцца.

Колькі балаў уплыву зрабіла Польшча 3 дні таму? Адказ - 2 мілярды. Нам і не снілася)


Вялікі дзякуй за дызайн газеты гульцу justacoin!


MinInfo

21.06.2012