[MinInfo&Cult] Выпуск 206 (18.06.2012) [BE]

Day 1,672, 10:12 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR
"Я - беларус, люблю ўсё, што звязана з мінулым маёй краіны!" ©Bely71

[Беларускамоўная версія]















Ніжэй прыведзены дынамікі вартасці золата ў валюце (price per 1 gold) і колькасці той самай валюты ў казне (treasury) за апошнія дні.

Тэрыторыя:

5 абласцей - Гомельская, Брэсцкая і Мінская, Магілёўская і Гродзенская. Дзейнічае пагадненне з Літвою, якая арандуе ў нас Віцебск.

Няма актыўных баявых дзеянняў з удзелам нашых тэрыторый.


Статыстыка па атрадах па колькасці пераможных праціўнікаў прапанавана ніжэй.

* Blood-Red Dragons змянілі назву на MechaAnimals Squadron.


Кангрэс:

Заключаныя пагадненні аб узаемнай абароне з наступнымі краінамі:

-> Аргентына
-> Тайвань
-> Сінгапур
-> Фінляндыя
-> Ірландыя
-> Іран
-> Расія
-> Канада


У Беларусі:

Раздача зброі працягваецца. Кожны, хто жадае - цісніце вось тут.

Працягваецца акцыя бэбі-бума (павелічэння колькасці насельніцтва нашай маленькай краіны). Калі ласка, калі Вы - актыўны гулец ці проста жадаеце дапамагчы новым людзям - дадавайце іх у свой спіс сяброў.
Спіс нумар 1.
Спіс нумар 2.

Пачаткоўцы! Для Вас праводзяцца раздачы ежы! Служба падтрымкі пачаткоўцаў жадае Вам дапамагчы!


Замежжа:

2 дні таму было анулявана пагадненне паміж Балгарыяй і Турэччынай. Балгарыя парушыла адзін з пунктаў (трэці) пагаднення.

Невялікі артыкул з меркаваннем расійскага гульца наконт барацьбы - як унутрачалавечай, так і палітычнай. Варта азнаёміцца.

Інтэрв'ю са старым гульцом еРэспублікі прапанавана для Вас. Дзякуем Міністэрству інфармацыі Ўкраіны!



Новы праект - віншаванні з Днём е-нараджэння - рухаецца наперад! Кожны гулец мае права паведаміць пра сваё міні-свята (але толькі загадзя), напісаўшы паведамленне да Eugene Just II, і віншаванні будуць апублікаваныя ў газеце, разам з выдачай падарункаў. Дадзеная традыцыя заснавана толькі на энтузіязме міністэрства, але і любы гулец можа падтрымаць акцыю, накіраваўшы ў фонд любую колькасць сродкаў (колькі захочаце). Вашая дапамога пойдзе толькі на дадзенае мерапрыемства! Такім чынам і падарункі будуць больш, і актыўнасць павялічыцца значна!

Асабісты дзякуй:
kainby i Luis Mendez de Haro за матэрыяльную падтрымку! 1000 BYR i 0.3 Gold.

MinInfo

18.06.2012