Iнтэрв'ю з прэзідэнтам Беларусі

Day 2,283, 04:20 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Бел-Чырвона-Белы сцяг еБеларусі. Tribute to Jan Lysy.

Добрага часу, шаноўныя чытачы, сябры.

Прэзідэнт Беларусі - vadzimir - вось ужо паўмесяцы кіруе краінай. Хтосьці крытыкуе цяперашні ўрад. Камусьці, наадварот, усё падабаецца і ён/яна спрабуе выказваць свой давер прэзідэнту ў каментарах да артыкулаў. Калі хто не чытаў перадвыбарнай праграмы - вось спасылка.

Газеты ды часопісы краіны даюць не ўсебаковы агляд работы кабміну, хаця тая інфармацыя, што даходзіць да людзей, даволі добра прадстаўленая. Але што думае сам сп. прэзідэнт наконт сітуацыі ў Беларусі? Ці задаволены ён? Якія бягучыя планы мае? Што рыхтуе ў бліжэйшы час урад? Рэдактар "еБеларускага Аглядальніка" пагутарыў з прэзідэнтам Беларусі. Прапаноўваем Вам, чытач, акунуцца ў атмасферу цяперашняга ўрада.



Вітаю, пан прэзідэнт! Дзякуй вялікі за тое, што знайшлі вольны час і пагадзіліся адказаць на пытанні.

Вітаю! Дзякуй, што я маю такую магчымасць.

1) На Вашую думку, ці выконваюцца абавязкі міністэрстваў у лютым?

Безумоўна. У мяне выдатная каманда, і мне складана папракнуць каго-небудзь з міністраў у тым, што ён недастаткова добра выконвае свае абавязкі. У мяне яшчэ будзе магчымасць падзякаваць за іх працу, спадзяюся, што нашыя грамадзяне таксама скарыстаюцца шанцам зрабіць гэта ў каментарах да гэтага артыкула.

2) Вядома, што Беларусь далучылася да альянсу Asteria. Краіна абрала альянс па якой прычыне, як Вы лічыце?

Мне здаецца, што тут мае месца быць сукупнасць акалічнасцяў. Магчыма, значны ўплыў на гэта аказалі апошнія падзеі з выпілам Беларусі адной з краін е-свету і паводзінамі іншых краін у дадзенай сітуацыі, магчыма згулялі ролю даўнія перавагі або крыўды, пэўную ролю адыграла, вядома, і нечаканая агрэсія нашага нядаўняга саюзніка - Латвіі.

Але гэта выключна мае ўласныя думкі. У кожнага з кангрэсменаў, напэўна, былі свае важкія прычыны і дастатковы час, каб ўзважыць усе "за" і "супраць", абдумаць сваё рашэнне, ацаніць рызыкі і аддаць свой голас таму ці іншаму варыянту.

3) Якую краіну (ці нават краіны) жадае Беларусь бачыць у саюзе?

Нягледзячы на зроблены выбар, Беларусь цэніць сяброўства з тымі краінамі, якія апынуліся па другі бок фронту, але з якімі ў нас гістарычна склаліся добрыя стасункі.

Я думаю, усе беларусы былі б рады бачыць такія краіны як Летува і Украіна ў ліку сваіх саюзнікаў. Наколькі гэта рэальна - іншае пытанне, час пакажа.

Ну а калі казаць агулам, то заўсёды прыемна мець сумленных, паслядоўных і прыстойных саюзнікаў незалежна ад іх колькасці.

4) Ці будзеце працягваць міжнародныя кантакты з краінамі варожага альянсу?

Як ужо неаднаразова адзначалася, галоўная зброя нашай краіны - дыпламатыя. А дыпламатыя прадугледжвае выключэнне магчымасці спальвання мастоў. Мы гатовыя да дыялогу з усімі краінамі свету.

Наогул, слова "варожы" тут, напэўна, не зусім дарэчы. Сябры іншага альянсу не абавязкова мусяць аўтаматычна рабіцца нам ворагамі.


*Стан вайны з Латвіяй

5) Ідзе вайна з Латвіяй. Пасля, быць можа, распачнецца новая вайна, дзе суадносіны сіл будуць не на баку Беларусі. Таму трэба разглядаць магчымыя крыніцы прываблення новых людзей да гульні. Якімі сродкамі ў цяперашняй сітуацыі можна іх запрасіць?

Усё дакладна адзначана, я толькі трохі Вас перафразую.

Нам трэба разглядаць крыніцы прываблення новых грамадзян. Гэта могуць быць пачаткоўцы ці гульцы з іншых краін.

Прыцягненне пачаткоўцаў, я лічу, мусіць быць задачай кожнага кабінета. Так, напрыклад, на момант выхаду гэтага інтэрв'ю ў прэсе маім кабінетам ўжо будзе апублікаваны артыкул у беларускіх СМІ, мэтай якога з'яўляецца менавіта бэбі-бум.

Думаю, сістэматычнасць дадзеных акцый можа сапраўды дазволіць нам атрымаць новых грамадзян. Ня якасцю, так колькасцю.

Што тычыцца імігрантаў - тут нам можа дапамагчы дыпламатыя. Вопыт з пераездам да нас атрада La Fuerza, напрыклад, з'яўляецца сведчаннем нашых поспехаў у фармаванні іміджу дзяржавы на міжнароднай арэне.

6) Чым, на Ваш погляд, можна "зачапіць" новых людзей?

Кожны знаходзіць у гульні нешта сваё. Камусьці падабаецца палітыка, камусьці ваенны модуль, а камусьці няшкі ў канцы артыкулаў.

Самае галоўнае - дапамагчы людзям разабрацца ў гульні, каб яны не сышлі да таго моманту, калі ім будзе сапраўды цікава.

Наогул, асабіста для мяне асноўная цікавасць гэтай гульні - сацыялізацыя. Актыўнае ўцягванне пачаткоўцаў у працэсы камунікацыі праз чаты і г.д. - палова поспеху.


*Для новых гульцоў eRepublik выглядае так. Daniel.Plainview

7) Вядома, што адміністрацыя гульні зрабіла новы інтэрфейс для пачаткоўцаў. Ці будзе карысным для МінДэм зрабіць новыя відэагайды кшталту тых, на якія даюцца спасылкі ў артыкулах Службы Падтрымкі?

Я лічу, што любыя крокі, накіраваныя на паскарэнне і палягчэнне працэсу разумення гульні пачаткоўцамі - гэта добра.

Але падобная праца мусіць знайсці сваіх энтузіястаў.





8 ) Пагутарым пра палітыку. У гэтым месяцы як Вам працаваць з кангрэсменамі?

У мяне няма выбару 🙂 Жартую.

Бягучы склад кангрэсу радуе тым, што, як паказала галасаванне па выбары альянсу, а таксама прынятыя МПП, абсалютная большасць кангрэсменаў заходзіць у гульню. У нашых умовах гэта ўжо радуе.

Ядро кангрэса актыўна імкнецца разабрацца ў бягучых падзеях і з энтузіязмам абмяркоўвае законапраекты. Гэта значыць – добра выконвае свае абавязкі.

Мы, у сваю чаргу, робім тое, што і мусіць рабіць выканаўчая ўлада – выконваем волю народа.

Скарыстаюся выпадкам, каб выказаць кангрэсу падзяку за бягучую працу.

9) Ці выкарыстоўваюць людзі форум Беларусі для абмеркавання выдачы пашпартоў, выказвання думак на прадмет новых прапаноў у заканадаўстве?

Наколькі я ведаю, зараз форум актыўна не выкарыстоўваецца. Але вызначэнне механізмаў працы кангрэсу – кампетэнцыя самога кангрэсу. Таму пакіну адказ на гэтае пытанне ім.

10) З якой партыі найбольш актыўныя? Хто Вас уразіў за мінулыя паўмесяцы?

Кожная з ключавых беларускіх партый мае свой касцяк актыўных гульцоў, традыцыйна актыўныя ПаП і НБ, мяне асабіста таксама радуе становішча спраў у маёй цяперашняй партыі - Правы альянс. Актыўна працуюць гульцы з Аграрнай партыі. Трохі засмучвае сітуацыя з партыяй НФ, спадзяюся, што яна перажыве складаныя часы і зноў стане гуляць адну з вядучых роляў ў жыцці краіны.

Ну а падчас выбараў прэзідэнтаў партый зноў развеялі нуду спробы ТО нашых партый. На шчасце, беспаспяховыя.

11) Выкажыце свой пункт гледжання наконт змешвання РЖ з жыццём у Новым Свеце.

Гэта рэалія гульні, якую трэба прыняць. У еРэпаблік гуляюць рэальныя людзі з рэальных краін, з рэальным наборам стэрэатыпаў, комплексаў і поглядаў, сфармаваных іх асяроддзем.

Мы бачым прыклады таго, як рэальнае жыццё ўплывае на гэтую гульню, кожны дзень.

Што тычыцца майго асабістага меркаваньня, мне здаецца, што гэта хутчэй плюс, чым мінус. Калі б падзеі ў есвеце не выклікалі ў нас асацыяцыі з РЖ, гульня не была б такой цікавай.

12) Ці звярталіся да Вас грамадзяне па дапамогу?

Баюся, што шмат хто не думаў пра такі варыянт да таго, як вы ім пра гэта толькі што распавялі 🙂 Я буду рады дапамагчы кожнаму, калі буду мець такую магчымасць.

13) Разглядаеце магчымасць карыстання IRС? Часценька наведваеце каналы альянсаў?

IRС рэгулярна выкарыстоўваецца ў штодзённых дыпламатычных зносінах, у тым ліку і ў зносінах з прадстаўнікамі альянсаў. Аднак цяпер з'яўляюцца альтэрнатывы і IRC, будзем вывучаць новыя фарматы, каб падтрымліваць высокую якасць міжнародных камунікацый.

Што тычыцца зносін ўнутры краіны тут традыцыйна выкарыстоўваецца Skype, не думаю, што нехта ў сілах гэта змяніць. Некаторыя прадстаўнікі замежных краін гэта ўжо зразумелі і таксама пачалі актыўна ім карыстацца ў зносінах з Беларусюю. Такім чынам, не толькі мы ідзем да іх, але і яны да нас 🙂


(c) Valentinych

14) Добра, пераходзім да наступнай тэматыцы. У выпадку новай вайны, якая будзе пагражаць нам "выпілам", якія крокі Вы ліцыце самымі першымі і правільнымі?

Практычна любая атака на нашу тэрыторыю тэарэтычна пагражае нам выпілам, бо мы не можам самастойна супрацьстаяць большасці краін есвету. Менавіта таму гарантыяй бяспекі краіны з'яўляецца наяўнасць моцных саюзнікаў, якія гатовыя не на словах, а на справе аказваць нам дапамогу.

Зараз Беларусь паступальна рухаецца ў напрамку набыцця новых саюзнікаў, менавіта саюзнікі ўжо сёння дапамагаюць нам супрацьстаяць агрэсіі тых былых сяброў, якія апынуліся не такімі ўжо і лаяльнымі да нас.

Ну а наконт нашых уласных магчымасцяў - зноў мы звяртаемся да тэмы бэбі-буму. На гэтае пытанне я ўжо адказваў.

15) Калі не сакрэт, ці мае Міністэртсва абароны стратэгічныя запасы зброі/ежы?

Кожнае міністэрства робіць усе неабходныя захады дзеля забеспячэння бяспекі нашай з вамі краіны.

16) З нядаўніх часоў Беларусбанк стаў актыўна набываць і прадаваць тавары, якія маюць попыт у грамадзян. Вельмі прыемна бачыць, што дзяржструктуры прапаноўваюць зброю па самай нізкай цане ў Беларусі. Ці плануецца ўсеагульная падтрымка народнага рынку з боку іншых міністэрстваў?

Добра, што вы адзначылі гэта. Як я і абяцаў, мая каманда пачала планамерную працу ў эканамічным накірунку. МЭФ зараз працуе над павелічэннем тавараабароту і павышэннем падаткавых паступленняў у скарбніцу. Гэта і ёсьць асноўная задача МЭФу, іншыя міністэрствы маюць дастатковую колькасць іншых накірункаў працы.



17) Можаце распавесці штосьці пра бягучыя планы? Што рыхтуюць нам міністры?

Зараз галоўным пытаннем з'яўляецца перамога ў вайне з Латвіяй. Не буду раскрываць усіх сакрэтаў, скажу толькі што Міністэрства абароны і МЗС актыўна працуюць у гэтым накірунку, таму калі тут і будуць сюрпрызы, то жыхары даведаюцца аб іх ужо па факце.

Будуць і далей гэтак жа актыўна працаваць Міністэрства інфармацыі, цешачы нас новымі цікавымі апытаннямі, артыкуламі і аналітыкай.

Самае цікавае, што адбываецца літаральна сёння, бэбі -бум, арганізаваны кабінетам міністраў. Тут актыўна ўключаецца ў працу Міністэрства адукацыі.

Рэзюмуючы, скажу, што мой кабінет плануе скончыць свой тэрмін, давёўшы да пэўных пазітыўных вынікаў усе бягучыя напрамкі працы.

1😎 Будзеце прэміраваць тых, хто добра паказаў сябе ў лютым?

Безумоўна. Гэта будзе мая асабістая ім падзяка за выдатны месяц.

Дзякуй за разгорнутыя адказы на пытанні, пан Вадзімір! Да сустрэчы!



Інтэрв'ю падрыхтаваў
Eugene Just II