84. [Залатая Газэта] Залаты Артыкул №1

Day 1,636, 06:15 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы








Па ўзгадненню з Міністэрствам Інфармацыі еБеларусі і Прэзыдэнтам еБеларусі PaulFromMinsk, Народная Воля of New World распачынае выданне штотыднёвай прэміі "Залаты Артыкул" (як частка вялікай прэміі "Залатая Газэта")!

Прэмія будзе выдавацца раз у тыдзень, і праз чатыры тыдні (~ 1 месяц) будзе праведзена вялікая прэмія "Залатая Газэта". Было дазволена на маё ўгледжанне самому вырашаць, каму выдаваць грашовы прыз і чый артыкул называць Лепшым Артыкулам Тыдня, таму я Вам сёння аб'яўлю толькі вынікі першай прэміі!

Але перш, крыху (😁 словаў пра правілы, якія я ўсё ж прыдумаў:

У спецыяльны спіс "Намінанты" на працягу тыдня запісваюцца ўсе трапіўшыя на вочы артыкулы еБеларусі. Потым высвятляецца, ці з'яўляецца дадзены артыкул Міністэрскім альбо Прэзыдэнцкім. Ад гэтага залежыць прыярытэт выбару артыкулу. Напрыклад, калі ў мяне на адным месцы будуць два артыкулы, а выбраць трэба адзін, то я ў першую чаргу выбіраю грамадзянскі, а ўжо ў другую Міністэрскі ці Прэзыдэнцкі. У спіс намінантаў не можа трапіць больш аднаго артыкулу аднаго аўтару за тыдзень! Пасля, пад трымя катэгорыямі ("Лепшы Артыкул на Беларускай Мове", "Лепшы Дызайн Артыкулу", "Лепшы Змест Артыкулу") пішацца лік ад 1 да 5 з адзнакай дадзенай катэгорыі ў дадзеным артыкуле. Калі поле дадзенай катэгорыі ў дадзенага артыкула застаецца пустым, то гэты артыкул увогуле не можа быць ацэнены ў дадзенай катэгорыі! Далей, у суботу ці нядзелю, згодна адзнакам (ад вышэйшай да ніжэйшай) са спісу "Намінанты" выбіраецца па 4 артыкулы на кожную намінацыю ("Лепшы Артыкул на Беларускай Мове", "Лепшы Дызайн Артыкулу", "Лепшы Змест Артыкулу"). Гэта стадыя называецца Паў-фінал! Аўтары кожнага з гэтых артыкулаў ужо атрымваюць па 100 валюты ўзнагароды, нават калі яны не прайшлі далей! Пасля, з іх (4-ох на кожную намінацыю) выбіраюцца 2 лепшыя артыкулы (неўзалежнасці ад адзнак у ліcце "Намінанты"). Гэта называецца Фінал! Кожны з удзельнікаў Фіналу атрымвае яшчэ +200 валюты (=300)! Пасля гэтага праводзіцца выбар лепшага артыкулу з гэтых двух. Ён і ёсць Пераможца намінацыі! Аўтар яго атрымвае яшчэ +1000 валюты (=1300)! Але не забывайцеся на яшчэ адну, самую галоўную намінацыю: Лепшы Артыкул! У розыгрышы гэтага - галоўнага прыза на тыдзень, удзельнічаюць тры Пераможцы з папярэдніх намінацый. Сярод іх выбіраецца самы Лепшы Артыкул! Гэта ўжо Залаты Артыкул Тыдня. Яго ўладальнік атрымвае яшчэ +2000 валюты (=3300)!

Такім вось чынам, той хто даходзіць да самага канца, выігрывае 3300 валюты за адзін артыкул! 🙂 І сёння, мы з Вамі даведаемся, які артыкул я палічыў лепшым на тыдні... :/

• ПАЎ-ФІНАЛ ::...

Лепшы Артыкул на Беларускай Мове:

1) [MinInfo&Cult] Выпуск 195 (6.05 - 9.05.2012) [BE][RU]
2,3,4) --- няма (такое таксама бывае 😉 ) ---

Лепшы Дызайн Артыкулу:

1) Ненависти Полная Статья
2) [MinInfo&Cult] Выпуск 195 (6.05 - 9.05.2012) [BE][RU]
3) Ты можешь собой гордиться, сынок!
4) [Конгресс] Слушания по налогу на импорт

Лепшы Змест Артыкулу:

1) Ненависти Полная Статья
2) Карьера командира в картинках - дополнение.
3) О празднике 9 мая, примирении и раздача танков [РАЗДАЧА ЗАВЕРШЕНА! ]
4) Ты можешь собой гордиться, сынок!

• ФІНАЛ ::...

Лепшы Артыкул на Беларускай Мове:

1) [MinInfo&Cult] Выпуск 195 (6.05 - 9.05.2012) [BE][RU]
2) --- няма (і такое бывае 🙁 ) ---

Лепшы Дызайн Артыкулу:

1) Ненависти Полная Статья
2) [MinInfo&Cult] Выпуск 195 (6.05 - 9.05.2012) [BE][RU]

Лепшы Змест Артыкулу:

1) Карьера командира в картинках - дополнение.
2) О празднике 9 мая, примирении и раздача танков [РАЗДАЧА ЗАВЕРШЕНА! ]

• ПЕРАМОЖЦЫ ::...

Лепшы Артыкул на Беларускай Мове:

[MinInfo&Cult] Выпуск 195 (6.05 - 9.05.2012) [BE][RU]

Лепшы Дызайн Артыкулу:

Ненависти Полная Статья

Лепшы Змест Артыкулу:

Карьера командира в картинках - дополнение.

● НАМІНАТЫ НА ЗАЛАТЫ АРТЫКУЛ ТЫДНЯ ::...

1) [MinInfo&Cult] Выпуск 195 (6.05 - 9.05.2012) [BE][RU]
2) Ненависти Полная Статья
3) Карьера командира в картинках - дополнение.

ЗАЛАТЫ АРТЫКУЛ ТЫДНЯ ::...

Ненависти Полная Статья - выданне: Blood-Red _News; аўтар: Blood-Red _Sandman! ☼

Віншуем пераможцу Blood-Red _Sandman, які атрымвае прэмію памерамі 3300 валюты! Таксама, не меньш віншуем іншых пераможцаў, якім у суме выдаецца яшчэ 3500 валюты!

Вялікі дзякуй за ўвагу! І, грамадзяне журналісты, пішыце новыя артыкулы, бо кожны з Вас мае цяпер шанец зарабіць грошай на тым, што раней Вы рабілі дарам! Дапабачэння і добрага натрою! 🙂



Галоўны рэдактар: Ян Лысы.