48. МММ

Day 1,357, 10:07 Published in Belarus Belarus by ljFOX








Сто разоў, мабыць, ужо бачылі артыкулы з такой назвай, і вось я вырашыў не выпусціць такі шанец, і правесці сваю Першую Media Mogul Medal кампанію. Пакуль што, гэта будзе толькі для беларусаў, хаця запісвацца могуць любыя газэты, але наўрадці нехта з-за мяжы паваліць да мяне ў газэту. Таму, спадзяюся ў мяне атрымаецца сабраць больш-менш поўны спіс беларускіх газэт, але ў гэтым мне павінны пасадзейнічаць самі галоўныя рэдактары. МММ кампанія праводзіцца ў два асноўныя этапы:

1) Запісацца - напісаць поўную спасылку на сваю газэту ў камэнтарах;
2) Падпісацца - падпісацца на ўсе пералічаныя газэты ў наступным артыкуле;

Запіс будзе праводзіцца толькі 1 дзень, але пасля выхаду афіцыйнага спісу, Вы яшчэ зможаце дадаць туды свой артыкул. У неасноўныя этапы я б яшчэ аднёс:

1) Прагаласаваць за гэты артыкул;
2) Падпісацца на гэтую газэту;
3) Шаўтнуць на галоўнай старонцы;

Першыя два пункты, канешне, выгадныя толькі мне, але трэці будзе, думаю, выгадны кожнаму, таму што, чым больш сюды газэт будзе запісана, тым больш і на вашую газэту людзей падпішацца. Шаўціць трэба нешта такое:


* http://www.erepublik.com/en/article/48--1838608/1/20 - MediaMogulMedal *

Спадзяюся, хаця б штук 20 газэт набярэцца. Дзякую за ўвагу! Запісвайцеся!






(заказы)