47. Дзень Перамогі!

Day 1,356, 10:53 Published in Belarus Belarus by ljFOX






У мяне асабіста асацыяцыі гэтай назвы з лукашэнкай, але самаго слова, як высветлілася, баяцца не трэба. Гэта вельмі добры і прыемны дзень, і значык "▼" з назвы артыкула знік, а гэта значыць, што на нашых землях (хоць мабыць і ненадоўга) усталяваўся мір. Такіх перамог будзе яшчэ, мабыць, шмат, але трэба ж хоць нейкі дзень называць такім. Тым больш, мы вельмі доўга былі пад акупацыяй, а цяпер такая нечаканная і буйная перамога, што ўзнікаюць думкі: а ці не пайсці нам і далей, на гэты раз, захопліваць еЛатвію з еЛітвой? Сілаў, па ўсяму бачнаму ў нас хапае, хаця калі ісці вайной, то ўсё-роўна нічым добрым гэта не закончыцца - гэта мы даказалі на сваім прыкладзе. Таму, яшчэ раз: з днём Перамогі! Жыве Беларусь - Жыве еБеларусь!





І дарэчы, магчыма нехта зоркі прыкмеціў, што хоць сёння і Нядзеля, але я не напісаў вынікі восьмага тыдня. Але, улічваючы, што ніхто не гарэў жаданнем чытаць раней статыстыку, я вырашыў пасля вызвалення скасаваць падобную рубрыку артыкулаў. Калі-небудзь, раз у месяц я буду праводзіць што-небудзь падобнае, але не так часта і навязвальна... Дзякую за ўвагу!






(заказы)