[Nacyjanalny Front] - Абноўленая праграма партыі + зварот да Расіі [BE/RU]

Day 1,770, 11:21 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Вас вітае партыя сапраўдных беларусаў, мовы і ўзаемадапамогі, паважаныя паны ды паненкі!


"Нацыянальны Фронт". Здаецца, што ўжо нічога не адбываецца ўнутры партыі. Здаецца, што ў нас зменшылася колькасць партыйцаў. Здаецца, што з Расіяй ніколі не вернем былыя зносіны. Здаецца. Менавіта такое меркаванне, быць можа, склалася ў гульцоў нашай краіны. Але хочацца распавесці вам пра тое, што было зроблена і што яшчэ толькі пачынае сваё жыццё.


ЗМЕСТ АРТЫКУЛА:

I. Дызайн
II. "Школа Моладзі"
III. Ежавая падтрымка і раздача зброі
IV. Словы падзякі да сяброў з Расіі (так-так) і Ўкраіны.
V. Абноўлены Маніфест



Сённяшні дзень нясе змены ў партыю. Наш прынцып - "Крочым наперад!" - адлюстроўвае стаўленне да моладзі ў "Нацыянальным Фронце" як да самага галоўнага рухавіка актыўнасці ў беларускай супольнасці. Пачатковец павінен быць бачны сярод вопытных гульцоў, павінен прадстаўляць огляды сваіх паплечнікаў у парламенце, павінен займаць міністэрскія пасады ва ўрадзе Беларусі! А партыя, у сваю чаргу, заўсёды падтрымае вас, паважаныя гульцы!

Як вы бачыце, партыя крыху змяніла дызайн. Нам патрэбна развіць у пачаткоўца больш светлых, больш добрых якасцей: павагу да вопытных гульцоў, узаемадапамогу, сумленне, гонар за Радзіму, а таксама зацікаўленасць у нашай роднай светлай мове. "...Дзяды і бацькі нашу мову стваралі,каб звонка звінела, была, як агонь..." (Пятрусь Броўка)



Ідзем далей. Гулец павінен ведаць, што да чаго ў гульні. Таму з заўтрашняга дня а 19-ай праз асабістыя паведамленні тыя пачаткоўцы, хто пажадаў удзельнічаць у "Школе Развіцця Моладзі еРэспублікі", будуць атрымаліваць важныя веды пра гульню ў цэлым. Партыя ніколі не была супраць вышэйшай е-адукацыі, таму плануем паспяховых пачаткоўцаў накіроўваць у еЎніверсітэт. Вы падавалі заяўку на навучанне? Калі ласка! А 19-ай пачынаецца навучанне!

Каго гэта зацікавіла? Вам сюды!



Пачатковец у партыі можа разлічваць на ежавую падтрымку не толькі сярод суграмадзян, але і ўнутры партыі. Партыя правяла 4 раздачы зброі і 1 вялікую раздачу ежы для гульцоў, падчас якіх партыя з дапамогай расійскага сябра AIOC9 правяла раздачу 850 адзінак ку7 зброі. І з дапамогай Stepan Hmara ды Hyena Black партыйцы і сябры з Украіны атрымалі ў суме амаль 46,000 здароўя.



Хочацца сказаць сябрам з Расіі (так-так, з Расіі) і Ўкраіны шмат слоў удзячнасці за бітвы, у якіх яны ўдзельнічалі. За намаганні, якія ў мінулым яны рабілі дзеля захавання нашай краіны на мапе свету. За ўсё хочацца сказаць вам "Дзякуй!".

Россияне! Вот уже больше месяц как наши страны живут без соглашения о взаимной выручке и взаимопомощи. Пауза приличная, и не хотелось бы её делать ещё дольше. С того момента, как Беларуси было отказано в продлении МРР, пакет беларуских/белорусских пактов возрос до 30, что весьма существенно. Как руководитель партии "Нацыянальны Фронт" я хочу сказать, что ошибки, допущенные в ходе конфликта между странами, на сегодняшний день исправлены. Партия, которая в основном делает акцент на белорусизацию и поддержку национального движения, тем не менее не ставит никаких преград для выражения мнения иностранных граждан, тем более россиян.

Есть шанс забыть о спорах и обидах. Они всегда были и будут. Главное - взаимоуважение и взаимовыручка.




МАНІФЕСТ ПАРТЫІ "НАЦЫЯНАЛЬНЫ ФРОНТ"

1. Партыя будзе трымацца нацыянал-ліберальнай ідэалогіі і прынцыпаў традыцыяналізму і неа-кансерватызму.

2. Адной з галоўных задач партыі будзе дапамога і навучанне пачаткоуцаў. Праект "Школа Развіцця Моладзі еРэспублікі" - толькі першы крок да самастойнага існавання новых гульцоў.

3. Мы лічым што прэзідэнтам краіны можа быць толькі беларус. Мы не будзем супраць дапамогі замежных грамадзян нашай краіне, аж да працы на такіх уплывовых пасадах як Міністр абароны або Міністр замежных спраў, але прэзідэнтам можа быць толькі беларус, бо прэзідэнт - гэта сімвал краіны.

4. Партыя выступае за больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы ў афіцыйнай прэсе краіны, а гэтак жа будзе падтрымліваць прыватную прэсу на беларускай мове.

5. Партыя выступае за нацыянальную беларускую сымболіку - БЧБ сцяг, Пагоня, Васьміканцовы Крыж, Калюмны Гедымiна. Таксама партыя лічыць неабходным працэс беларусізацыі ў гульні.

6. Мы любім сваю гісторыю і ганарымся ёю, ад паганскіх часоў і да сенняшняга дня. Рада партыі будзе пісаць артыкулы і віктарыны на тэму беларускай гісторыі.

7. Найважнейшымі партнёрамі для нас з'яўляюцца Ўкраіна, Швецыя, Фінляндыя, краіны альянсу EDEN, краіны альянсу TERRA.

8. Ёсць краіны, якія знаходзяцца ў варожым альянсе, але блізкія Беларусі па духу (Польшча, Летува, Чэхія, Славакія). Мы выступаем за стварэнне моцных культурных сувязяў з такімі краінамі.

9. Мы хочам супрацоўнічаць з блізкімі нам ідэалагічна партыямі за мяжой.



З павагай,

Партыя "Нацыянальны Фронт"