1734 - Школа развіцця моладзі еРэспублікі - [BE/RU]

Day 1,734, 12:36 Published in Belarus Belarus by M.Windu
Пані і паны, шчыра вітаю вас!

Сёння я абвяшчаю пра разгортванне новага праекта нашай краіны – “Школа развіцця моладзі еРэспублікі”, кіраваць якім напэўна і буду.

У маніфесце партыі, сябрам якой я з’яўляюся, было напісана:

“Адной з галоўных задач партыі будзе дапамога і навучанне пачаткоуцаў. Для гэтага будзе створаны праект "Моладзь Нацыянальнага Фронту", які будзе ўключаць шмат пунктаў - ад забеспячэння ежай да дапамогі праходу ў Кангрэс новых гульцоў.”

Нарэшце гэты доўгачаканы момант настаў. “Школа развіцця моладзі еРэспублікі” пачынае сваю працу.



Чаму не “Моладзь Нацыянальнага Фронту”? Праект планаваўся ў маштабах усёй нашай краіны, а не толькі ўнутры партыі. Ён разлічаны ў першую чаргу для новых гульцоў, якія яшчэ толькі будуць разбірацца ва ўсім, у тым ліку і ў палітычнай сферы. Таму навязваць партыйную ідэалогію будзе неправамоцна – пачатковец сам абірае партыю ў залежнасці ад сваіх светапоглядаў. Але спадзяюся, што мае супартыйцы не будуць супраць, а наадварот падтрымаюць гэтую ініцыятыву.



ЧАСТКА ПЕРШАЯ. УВОДЗІНЫ

У сітуацыі з наплывам новых гульцоў за ўсю гісторыю Беларусі, пераважна дзякуючы некалькім бэбі-бумам, галоўнай задачай нашай краіны з’яўляецца стварэнне комплексу мер па зацікаўленню гульцоў. Праект “еЎніверсітэт” вельмі дапамагае гульцам, але патрэбна крыху іншая ўстанова, якая будзе падрыхтоўваць гульцоў з самага пачатку, і потым раіць ім прайсці курс ва ўніверсітэце, дзе ў асноўным праходзіць вывучэнне гульнявых механікі і нюансаў. Гульцы павінны быць адукаванымі, эканамічна здольнымі, мець свой светапогляд, стаўленне да розных падзей у краіне, хутка прыстасоўвацца да змен і новаўвядзенняў у гульні. Як кіраўнік праекта, я жадаю каб Школа ўзаемадзейнічала з Міністэрствам адукацыі Беларусі для паспяховага выхавання новых гульцоў.




ЧАСТКА ДРУГАЯ. АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Галоўныя прынцыпы “Школы развіцця моладзі еРэспублікі” наступныя:


1) Узаемадапамога і узаемавыручка. Кожны гулец абавязаны дапамагчы сваім суайчыннікам, сябрам, калі тыя знаходзяцца ў няёмкай сітуацыі.
2) Інтэрнацыялізм. Школа заўсёды рада прыняць любых гульцоў любой нацыянальнасці.
3) Адукаванасць. Гульцу вельмі важна самастойна вырашаць праблемы і ведаць падзеі ў нашай краіне.
4) Памяркоўнасць. Школа заўсёды будзе прытрымлівацца гэтага прынцыпу і будзе вучыць пачаткоўцаў быць цярпімымі.
5) Любоў да сваёй краіны. Гулец павінен ганарыцца тым, кім з’яўляецца па нацыянальнасці.

Таму галоўнымі задачамі праекта з’яўляюцца:

1) Навучыць пачаткоўцаў:

    А) быць эканамічна самастойнымі ў гульні;
    Б) быць цярмімымі да кожнага, незалежна ад грамадзянства;
    В) паважаць адзін аднаго ў гульні, незалежна ад узросту;
    Г) быць актыўнымі ў палітычнай сферы і паспяхова прасоўваць свае праграмы ў кангрэс краіны. Вельмі важна, каб назіралася дынаміка ў кадравым складзе нашага кангрэса., а лепш за ўсё – канкурэнцыя падчас кангрэсійных выбараў. Адукаваныя новыя гульцы таксама маюць шанец стаць на новую пасаду і вырашаць пытанні ў інтарэсах сваёй краіны.

2) Дапамагчы пачаткоўцам:

    А) стварыць свой уласны светапогляд ;
    Б) стаць на правільны шлях для разгортвання сваёй эканомікі;
    В) праявіць сябе на палітычнай арэне;
    Г) стаць поўнасцю самастойнымі і незалежнымі ад урада краіны.

3) Задачы кіраўніка Школы наступныя:

    А) арганізаваць работу і набор гульцоў у Школу;
    Б) наладзіць сумесную працу разам з Міністэрствам адукацыі;
    В) выхаваць гульцоў для далейшага навучання ва Ўніверсітэце.




ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ. ЗАКЛЮЧЭННЕ

“Школа развіцця моладзі еРэспублікі” паставіла даволі важную задачу – дапамагчы пачаткоўцам. Гэтая ўстанова будзе толькі рада дасведчым гульцам з Беларусі ці з іншых краін, якія жадаюць быць настаўнікамі альбо даваць парады новым гульцам.

За пачаткоўцамі будучыня! Выхаваны і адукаваны пачатковец – сапраўдная змена цяперашняму пакаленню.

Каб стаць школьнікам еРэспублікі проста пакіньце заяўку ніжэй.







[RUSSIAN]


ЧАСТЬ ПЕРВАЯ. ВВЕДЕНИЕ

В ситуации с невероятным наплывом новичков за всю историю Беларуси, преимущественно благодаря нескольким беби-бумам, главной задачей нашей страны является создание комплекса мер для заинтересованности игроков. Проект «еУниверситет» значительно помогает игрокам, но нужно немного другое учреждение для подготовки игроков с самого начала и впоследствии советовать им пройти курс в университете, где в основном проходит изучение игровых механики и нюансов. Игроки обязаны быть образованными, экономически способными, иметь своё мировоззрение, отношение к различным событиям страны, быстро приспосабливаться к изменениям и нововведениям игры. Будучи руководителем проекта я желаю, чтобы Школа взаимодействовала с Министерством образования Беларуси для успешного обучения новичков.




ЧАСТЬ ВТОРАЯ. ОСНОВНЫЕ ПОЛОЖЕНИЯ

Главные принципы «Школы развития молодёжи еРеспублики следующие:

1) Взаимопомоць и взаимовыручка. Каждый игрок должен помогать своим соотечественникам, друзьям, когда те находятся в неудобном положении.
2) Интернационализм. Школа всегда рада принять любого игрока любой национальности.
3) Образованность. Игроку очень важно самостоятельно решать проблемы и знать о событиях в нашей стране.
4) Толерантность. Школа всегда будет придерживаться этого принципа и будет учить новичков быть терпимыми.
5) Любовь к своей стране. Игрок должен годиться тем, кем является по национальности.


Поэтому главными задачами проекта являются:

1) Научить новичков:

    А) быть экономически самостоятельными в игре;
    Б) быть толерантными к каждому, независимо от гражданства;
    В) уважать друг друга в игре, независимо от возраста;
    Г) быть активными в политической сфере и успешно продвигать свои программы в конгресс страны. Очень важно, чтобы наблюдалась динамика в кадровом составе нашего конгресса, а лучше всего – конкуренция во время конгрессионных выборов. Образованные новички также имеют шанц стаць на новый пост и решать вопросы в интересах своей страны.

2) Помочь новичкам:

    А) создать своё собственное мировоззрение;
    Б) стать на правильные рельсы для создания собственной экономики;
    В) проявить себя на политической арене;
    Г) стать полностью самостоятельными и независимыми от правительства страны.

3) Задачи руководителя Школы следующие:

    А) Организовать работу и набор игроков в школу;
    Б) Устроить совместную работу вместе с Министерством образования;
    В) Обучить игроков для дальнейшего получения образования в Университете.




ЧАСТЬ ТРЕТЬЯ. ЗАКЛЮЧЕНИЕ

«Школа развития молодёжи еРеспублики» поставила довольно важную задачу – помочь новичкам. Это учреждение будет только радо опытным игрокам из Беларуси либо из других стран, которые желают стать учителями либо давать советы новичкам.

За новичками будущее! Образованный и воспитанный новичок – настоящая смена нынешнему поколению.

Чтобы стать школьником еРеспублики нажмите на картинку ниже.





Eugene Just II