[Партыя аматараў піва] Піўная латэрэя-2! Даліваем!

Day 2,042, 06:53 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny

Запрашаем шаноўных паноў ды паненак да ўдзелу ў другім этапе Піўной латэрэі!

Цяпер мы наліваем піва ўсім ахвотнікам! Гульцы, якія прынялі ўдзел у папярэднім этапе латэрэі, дапускаюцца да розыгрышу пад ранейшымі нумарамі.



Умовы ўдзелу:

1. Быць грамадзянінам Беларусі любога ўзроўню
2. Быць сябрам Партыі аматараў піва і заставацца ў партыі да дня розыгрышу

Правілы правядзеньня латэрэі:

Кожны гулец, які пакіне камэнт “Налівайце піва ў куфаль!”, будзе прыняты да ўдзелу пад нумарам свайго камэнту (пачынаючы з найранейшых). У наступную пятніцу, 28-га чэрвеня, адбудзецца Піўны розыгрыш. Трох пераможцаў вызначыць генэратар выпадковых лічбаў і пасьля абвяшчэньня вынікаў шчасьліўцы атрымаюць сваю ўзнагароду!

Прызы:

1 месца - 7 голдаў
2 месца - 5 голдаў
3 месца - 3 голды

Піва пі ды не журыся! Разам з намі весяліся!