[Партыя аматараў піва] Піўная латэрэя!

Day 2,040, 08:02 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny

Запрашаем шаноўных паноў ды паненак да ўдзелу ў Піўной латэрэі!



Умовы ўдзелу:

1. Быць гульцом 1-га альбо 2-га дывізыёну (да 29-га ўзроўню ўключна)
2. Быць сябрам Партыі аматараў піва і заставацца ў партыі да дня розыгрышу

Правілы правядзеньня латэрэі:

Кожны гулец, які пакіне камэнт “Налівайце піва ў куфаль!”, будзе прыняты да ўдзелу пад нумарам свайго камэнту (пачынаючы з найранейшых). Праз тыдзень, у наступную пятніцу, адбудзецца Піўны розыгрыш. Трох пераможцаў вызначыць генэратар выпадковых лічбаў і пасьля абвяшчэньня вынікаў шчасьліўцы атрымаюць сваю ўзнагароду!

Прызы:

1 месца - 7 голдаў
2 месца - 5 голдаў
3 месца - 3 голды

Піва пі ды не журыся! Разам з намі весяліся!