[Нацыянальны Фронт] Наш альянс!

Day 2,277, 12:54 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Вітаю, сябры!
еБеларусь на раздарожжы. Мы робім складаны выбар. Нам прыйдзецца выбіраць паміж нашымі сябрамі, узаемаадносіны з якімі мы будавалі на працягу апошняга года.

Выбар складаны і для нашай партыі, найбуйнейшай палітычнай структуры краіны. Па выніках партыйнага апытання, у якім прыняло ўдзел 18 членаў партыі, і абмеркавання ў Радзе НФ, намі быў абраны прапольскі вектар развіцця знешняй палітыкі. Вядома, мы не хочам губляць сувязі з некаторымі нашымі сябрамі, якія застаюцца ў іншым альянсе. Спадзяемся, што мы зможам падтрымліваць годныя адносіны з сапраўднымі сябрамі.


Кожны кангрэсмен ад партыі рабіў свой незалежны выбар. Больш разгорнутае абгрунтаванне рашэння можна ўбачыць у артыкуле кангрэсмена ад партыі спадара Tadeush Kosciushko.

Партыйцы, не забывайце, што хутка адбудуцца выбары. Зрабіце свой ​​выбар. Дзякуй.

Старшыня партыі
ZmicerU