Цяжкі, але цвярозы выбар.

Day 2,277, 12:07 Published in Belarus Belarus by Tadeush Kosciushko

Вітаю сябры. Даўно нешта я нічога не пісаў, але зараз трэба. Дастаткова ўжо пісалася аб гэтым у нашай прэсе, але нічога годнага я так і не пабачыў.
Як вы ўжо ведаеце у гэтыя дні Беларусь робіць цяжкі выбар. Выбар, ад якога будзе залежаць лёс нашай з вамі краіны на будучы час.

Для тых, хто не ведае, выбар стаіць паміж праСербскім альянсам Астэрыя (Asteria) і будучым альянсам, які фарміруе зараз наш сусед Польшча.

І так, давайце разглядзім гэтыя альянсы падрабязней.

Asteria
Альянс існуе з 11 лютага гэтага году. На дадзены момант у склад уваходзяць: Румынія, Грэцыя, Вугоршчына, Славенія, Аргентына і Сербія.

Хацелася б спыніцца на кожнай краіне, але спынюся толькі на тых, з якімі больш-менш у свой час кантактавала Беларусь.

Вугоршчына

На мой погляд гэта краіна заўсёды была нашым ворагам. З першых месяцаў існавання еБеларусі на мапе у нас склаліся непрыяцельскія адносіны. Выпіл Беларусі ў далёкім 2010 годзе, выпіл у 2012 годзе, арэнда Гомеля і адмова выплочваць грошы, дапамога краінам АБЦ у вайне з Беларуссю. Пра акупацыю Украіну можна ўжо нават і не казаць. Спадзяюся тут каментары не патрэбны. Варта адзначыць, што ў апошні час стасункаў (як дрэнных, так і добрых, мы з імі не мелі). Вынік: Вугоршына - 1/10.

Румынія

З Румыніяй у нас не было такога досведу як з Вугоршчынай. Нічога дрэннага пра іх сказаць не магу. З добрага - дапамога Беларусі ў вайне з АБЦ колькі год таму, але пасля гэтага нашыя сцежкі разыйшліся. Шкада, што гэта было так даўно... Вынік: Румынія - 5/10.

Аргентына

Раней блізкіх стасункаў не было. Не так даўна адыгралі важную ролю ў вызваленні Беларусі ад Балгарыі. Але мэтай аргентынцаў была не дапамога Беларусі, а хутчэй прыніжэнне Балгарыі. Але ж тут галоўнае не мэта, а вынік.
Вынік: Аргентына - 6/10.

Сербія

З сербамі Беларусь блізка не кантактавала да нядаўняга часу. Сербскі атрад La Fuerza паказаў сябе як сапраўдны хаўруснік, які прыйдзе на дапамогу ў цяжкую хвіліну. Ды й зараз, калі мы ў стане вайны з Латвіяй, Сербскія байцы бьюць за нашу сінявокую. "Хіма болей няма баёў" - думаю я. Адчыняю старонку войн - і сапраўды няма 🙂 Вельмі дзіўная цікаваць Сербіі да Беларусі з'явілася менавіта падчас падзелу света (я не кажу пра La Fuerza, гэтым хлопцам асобнае дзякуй). Вынік: Сербія - 8/10.

Агульны вынік: 20/40, або 5/10.

Так, здаецца з Астэрыяй разабраліся, ідзем далей.

ПраПольскі альянс (у распрацоўцы).
Польшча, Гішпанія, Летува, Украіна, Харватыя, ЗША, Бразілія, Турцыя.

Польшча

З гэтай краінай сёння мы маем вельмі добрыя стасункі, але пачыналася ўсё не так добра. Пасля з'яўлення на мапе польскія ТОшнікі выкралі з казны 3000 золата. Але тут варта адзначыць, што дзейнічалі яны самастойна, польскі ўрад не падтрымліваў гэтую ініцыятыву. Пасля доўгая паўза, і нарэшце ўступленне Беларусі ў ACT і пацяпленне адносінаў. У той момант вяліся цяжкія перамовы. У выніку польскі ўрад замірыў нас з Летувой і дапамог нам у вызваленні ад Вугоршчыны. Менавіта з дапамогай гэтай краіны Беларусь не толькі стала вольнай, але і наладзіла сяброўскія адносіны з такімі краінамі як Летува, Гішпанія, Сербія. На дадзены момант актыўнай дапамогі са стараны Польшчы не відаць, але трэба разумець, што зараз яны самі ў цяжкім становішчы. Вынік: Польша - 9/10.

Летува

Войны змяняліся часовым перамір'ем, і так на працягу некалькіх год, пакуль нарэшце Беларусь не ўвайшла ў склад ACT. Адносіны з Летувой пачалі развівацца хуткімі тэмпамі, і ўжо зараз, праз паўтара гады цеснага супрацоўніцтва на поўначы мы маем годнага сябра і хаўрусніка. Нават зараз, калі Беларусь знаходзіцца ў стане вайны з Латвіяй, летувісы (якія з першых дзён сябруюць з латышамі) прытрымліваюцца нейтралітэту. Больш таго, сам не раз адзначаў, як летувіскія ваяры падымалі свае мячы за Беларусь. Вынік: Летува - 8/10.

Украіна

Тут не патрэбны лішнія каментары. З самага ўтварэння Беларусі і па гэты час нашыя две краіны застаюцца сябрамы ня гледзячы ні на што. Узаемная дапамога ў войная, сацыяльныя праекты, нават беларускі прэзідэнт украінскай нацыянальнасці - усё гэта сведчыць аб нашай блізасці. Вынік: Украіна - 10/10.

ЗША, Бразілія

Шмат і не скажаш. Даволі нядрэнныя стасункі у ЕДЭНаўскі перыяд нашай краіны. Што адны, што другія вельмі дапамагалі нам у начных раўндах. Зараз жа стасункаў практычна не маем. Вынікі: ЗША - 5/10, Бразілія - 5/10.

Турцыя

Даўным даўно выпілілі Беларусь. Потым быў доўгатэрміновы нейтралітэт. Вельмі дапамагалі нам у вайне з Расіяй, уліваючы міліёны і міліёны страт. Вынік: Турцыя - 5/10.

Агульны вынік: 42/60, або 7/10.



Што можна дадаць?

Польша зарэкамендавала сябе як стабільны хаўруснік, які на працягу доўгага часу дапамагалі нашай краіне.
Сербы пачалі дапамагаць параўнальна нядаўна, і невядома як зменіцца сітуацыя, калі іх салетра ці гума апынуцца пад пагрозай. Мы і так з цяжкасцю вядзем вайну з Латвіяй, а што будзе, калі мы здрадзім Польшчы ды Летуве, і яны апынуцца па тую старану барыкад? Як бы там не было, але чым больш адлегласць - тым меньш зацікаўленнасці да краіны. Польшча, Украіна, Летува - гэта тое што побач, гэта рэальна, гэта сябры, якія зацікаўлены нымі, якія заўсёды гатовыя нам дапамагчы. І ці варта, скажыце мне, губляць такіх суседзей?


Hail Belarus!
Hail Lithuania!
Hail Poland!
Hail Ukraine!
Hail friendship!