[МЗС] Чарнагорыя. Траекторыя ўдару.

Day 2,036, 01:41 Published in Belarus Hungary by Danatelus
Калі гара не ідзе да Магамета, дык Магамет ідзе да гары.

Паважанае спадарства!
Літаральна на днях з інтэрв'ю прэм'ер-міністра Чарнагорыі Petar Popara Crni мы маглі даведацца пра бліжэйшыя мары і памкненні гэтай краіны, і вось ужо ў гэтыя выходныя планы рэалізаваліся ў жыцце.



Крыху перайначыўны старую прыказку можна сказаць, што калі SAD (яны ж USA, яны ж ЗША) больш не крочаць у Еўропу, Crna Gora (Montenegro, Чарнагорыя) ляціць у ЗША!
Пра здзяйсненне гэтага можа і невялікага крока ў межах Альянса, але вялікага крока мужнасці для краіны было авешчана прэм'ер-міністрам Чарнагорыі Petar Popara Crni. Галасаванне ў Кангрэсе таксама прайшло бездакорна.



Дык вось, што ж, на самой справе, мы ведаем пра Чарнагорыю...

Агульная инфармацыя
Насельніцтва - 415 (агульнае 53 месца)
Сярэдні ўзровень грамадзяніна - 23
Тыдневы ўрон – 1,953 млн. (агульнае 53 месца)
Колькасць регіенаў - 2
Рэсурсы: садавіна і жалеза
Бонусы:
Ежа - 20%
Зброя - 20%

Карацей, яшчэ есць куды развівацца, і як заўседы бывае ў такіх выпадках, асаблівыя нараканні ў мінакоў на маланаселенасць краіны, а мары - на неверагодна-нечаканы бэбі-бум!
Была б краіна прыгожая, а людзі знойдуцца, лета тым больш...



Палітычны расклад
На чэрвеньскіх выбарах прэзідэнтам краіны абраны PyrrusOfEpirus, што нарэшце аднавіла палітычнае жыцце краіны пасля шматтыдневага перыяда анархічнай парламентскай рэспублікі, узнікшай у выніку імпічмента мінуламу кіраўніку дзяржавы.

Кабінет Міністраў выглядае наступным чынам.



І, канешне ж Кангрэс (дамінуюць партыі левага напрамку).



Узброеныя сілы

Найлепшы атрад краіны - GUSLARI, "менестрэлі" настралялі больш за 60% урона краіны. Сярод іншых MU варта адзначыць 3 атрада, якія стабільна набіраюць па 10-15% урона - SERDARI, Perjanici, Djetici - Jedinica za Nove.



Знешняя палітыка

Чарнагорыя - удзельнік альянса TWO (ACT member), што і абумоўлівае кола краін для заключэння MPP:
4 - і усе з краінамі TWO (ACT) - Венесуэла, Сербія, Польшча, Венгрыя, прычым апошняя вялікая тройка падпісана яшчэ ўчора.

Можна змагацца і перамагаць, прадстаўнікі Тайланда ў Тэхасе могуць падцвердзіць!

Супрацоўніцтва ў межах Альянса

Трэба адзначыць, што галоўнай умовай, якая зрабіла магчымай арганізаваць чарнагорскі авіяўдар, стала доўгачаканае заключэнне Дамовы аб узбярэжжы паміж Чарнагорыей і Сербіей.



Тэрытарыяльна Узбярэжжа (а дакладней рэгіен Montenegrin Coast) засталося у складзе Сербіі, але Чарнагорыя свядома пайшла на гэты крок, улічваючы, што падчас шматлікіх паўстанняў у Сербіі гэты рэгіен застаецца адзіным мастом Белграда да іншых рэсурсаў. Такім чынам, паважанае спадарства, мы можам бачыць яшчэ адзін яскравы прыклад, калі людзі і цэлыя краіны могуць накіроўваць свае асабістыя жаданні і патрыятычныя памкненні на ўзаемную агульную карысць саюзнікаў і альянсаў.

І яно таго вартае. Бо які чарнагорац, серб ці іншы прадстаўнік добрай паловы чалавецтва не захацеў бы адпачыць у Каларада як мінімум некалькі разоў на тыдзень!



З павагай,
Амбамасада еБеларусі ў еЧарнагорыі.

BLB Life - [ЖББЖ] - "Жыццё і барацьба беларускага жаўнера"