[CP] - Аб прэсе беларускай, эканоміцы і вайне

Day 2,314, 07:52 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добры дзень, паважанае спадартсва!

Шчыры дзякуй за тое, што ў каментарах да артыкулаўў з'явіліся канструктыўўныя прапановы, а не чаргаванне... зычных галосных з клічнікамі. Вельмі ўдзячны тым, хто зараз мае вольны час і стараецца інфармаваць насельніцтва аб падзеях.



ПРАЦЯГ ПРАЦЫ Ў КАНГРЭСЕ. БЕЛАРУСКАЯ ПРЭСА

     Была вынесена прапанова аб стварэнні пляцоўкі для датэрміновага галасавання па законах. Такія пляцоўкі ўжо даўно існуюць, але нашая краіна раней абыходзілася неяк без такой рэчы. Надышоў час да сумесных дзеянняў. Кабміну разам з кангрэсам. Бо сапраўды вельмі сумна бачыць кангрэс у неактыўным стане.

     Прэса Беларусі, на жаль, знаходзіцца таксама ў стане заняпаду. Нават партыі (!) амаль усе, за выключэннем адзінак, падчас выбараў не абвяшчалі пра сваіх кандыдатаў. Ніякіх праграм людзі не бачылі. Гэта вядзе да інфармацыйнай ізаляванасці нашае краіны. А ў гэтай краіне жывем мы з вамі.


ПЛАНАВАННЕ БЮДЖЭТУ НА НАСТУПНЫЯ МЕСЯЦЫ. ГАНДАЛЬ НА РЫНКУ БЕЛАРУСІ

     Наша дзяржава атрымлівае вельмі добрыя прызавыя грошы, якія застаюцца на рахунку нашае скарбніцы. Але вельмі важна, самі разумееце, для Беларусі падтрымліваць неабходны пакет МРР з саюзнымі краінамі. Таксама неабходна стратэгічна запасціся пэўнымі таварамі ў выпадку нечаканых войн ці падвышэння цэнаў. Для гэтага і патрэбны бюджэт для рэспубліцы.

     Зыходзячы з дадзеных аб падатковых паступленнях у Беларусь, ахвяраванняў з боку буйных гульцоў Беларусі, і колькасці пагадненняў аб узаемадапамозе, можна зрабіць вынік - у Беларусі існуе дэфіцыт у бюджэце, і значны. Патрэбна некалькі крокаў, але вельмі актыўна набываць тавары на беларускім рынку - адзін з самых галоўных.

     На сённяшні дзень усе ўмовы створаныя для тых, хто жадае ўдзельнічаць. Малы бізнэс мае вельмі добрыя шанцы стаць прыбытковым. Я яшчэ раз нагадваю пра гандлёвую пляцоўку для жыхароў.  
Сайт: chat.mibbit.com ;
Сервер: Rizon ;
Канал #itrade .


     Разам з міністрам эканомікі і фінансаў учора была праведззена размова, у выніку якой было вырашана стварыць усе ўмовы для заахвочвання хыхароў атрымоўваць грошы на рынку Беларусі. Адным словам, плануецца адрадзіць даўно забытую праграму. Плануюцца унесці нязначныя змены (бо байбот здаецца неактыўны), але сама схема "Аптавік -> Гандляр -> Аптавік" застанецца. Аб пачатку праграмы жыхары абавязкова даведаюцца праз артыкул МЭФ. Сачыце за падзеямі


ВАЙНА З ЛАТВІЯЙ

     Нашыя суседзі вельмі моцна змагаюцца за тое, каб атрымаць кангрэс. Нашая задача - не дазволіць атрымаць мандаты як можна большай колькасці асоб. А гэта азначае, што вайна з Латвіяй працягваецца. Разам з тым, Беларусь вельмі ўдзячная за тое, як ёй дапамагаюць краіны па МРР. Гэта, безумоўна, вынік працы Міністэрства замежных спраў. Дыпламатычныя стасункі пачынаюць расці з усё большай хуткасцю. Беларусь зарабляе аўтарытэт. І гэта - не пустыя словы.


   
     Дзякуй за ўвагу! Да наступнай сустрэчы!



Прэзідэнт Беларусі,
Eugene Just II