[МЭФ | BY] Аднаўленне Саюза прадпрымальнікаў

Day 1,726, 11:11 Published in Belarus Belarus by Belarusian Ministry of Finance


Як і было абяцана, прыйшоў час аднавіць працу Саюза прадпрымальнікаў у новых умовах.

Закупачныя цэны бай-бота на зброю знаходзяцца ў нестабільнам стане. Таму Саюз не будзе займацца перапродажам зброі, а сканцэнтруе сваю ўвагу на прадуктах харчавання.

Нагадваю парадак працы Саюза:
1) аптавік ў асобе Міністэрства эканомікі і фінансаў закупляе на знешнім рынку прадукты харчавання па цэнах не вышэй за закупачныя цэны бай-бота (без уліку ПДВ);
2) рэалізатары атрымліваюць харчаванне розных катэгорый і прадаюць яго на ўнутраным рынку па цэнах бай-бота (з улікам ПДВ);
3) пасля поўнага продажу лота рэалізатары вяртаюць цалкам усе атрыманыя грошы ад продажу;
4) па выніках тыдня Міністэрства эканомікі і фінансаў вяртае рэалізатарам 50% ПДВ, што былі атрыманыя кожным рэалізатарам паасобку.

Патрабаванні да рэалізатараў:
- беларускае грамадзянства;
- узровень не ніжэй за 21-шы;

На наступным тыдні будзе весціся тэставанне арганізацыйнай часткі працы Саюза, таму ўводзіцца часовае абмежаванне - 10 рэалізатараў. Калі істотных перашкод у працы не паўстане, то лік рэалізатараў будзе павялічаны.

Заяўкі на ўдзел у якасці рэалізатара можна накіроўваць Міністру эканомікі і фінансаў, спадару Emperor Alexander.

З павагай,
Міністр эканомікі і фінансаў,
Старшыня праўлення еБеларусБанкам