1488 - [еБелАгляд] - Выпуск №2 [BE]
M.Windu
Добры вечар, паважанае спадарства!
Вось і настаў час для таго, каб выпусціць другі выпуск газеты.
Сапраўды, дарагі чытач, ты ўжо ня бачыў маіх аглядаў на працягу цэлага тыдня, таму паспрабую неяк наганяць тое, што прапусціў.
Нас ужо 63 (+7 з моманту публікацыі апошняга нумару газеты). Дзякуй чатачам за тое, што абіраеце еБелАгляд!
Фонавая музыка
🙂Пачынаем!
На сённяшні дзень змест такі:
1) Палітыка: выбары ў партыях еБеларусі і вынікі;
2) Эканоміка: спроба змены падаткаў на зброю;
Выбары ў партыях еБеларусі і вынікі
Учора былі падведзеныя вынікі партыйных выбараў у нашай краіне. Даволі чаканая перамога Гіены Чорнага ў сваёй партыі (адзначым, што ён спрабуе адраджаць Народную Грамаду ў некалькіх сферах, за што яму шчыра дзякуем і жадаем поспехаў), перамога Владыслава ў партыі Адраджэнне таксама ўспрымалася як само сабою зразумелае, Аверс у партыі Радзіма быў адзіны кандыдат і без намаганняў
🙂быў абраны кіраўніком гэтай фракцыі.
Але значна адметнымі былі падзеі, што адбываліся ў трох партыях: Рыцары Тампліеры, Вольная Беларусь і партыі анархістаў. Пра іх падрабязней.
Стваральнік партыі Блютмонд значна амбіцыёзна ставіўся да сваіх планаў па адраджэнню нашае краіны, таму адкрыта распавядаў пра свае крокі (што і пахавала яго надзеі на паспяховую працу сярод іншых партыі еБеларусі. Таксама яму не пасавала тое, што на першых парах ён пісаў толькі па-ангельску і выкарыстоўваў аватару Брэйвіка. Але потым пайшоў працэс узаемадзеяння з грамадзянамі: была прапанавана праца перакладчыка на родную мову і Расейскую, былі значныя спробы падтрымкі пачаткоўцаў, дзейнічаў агутацыйны кабінет.
Але своеасаблівая пазіцыя Блютмонда наконт рэформаў у Беларусі не ўспрымаліся насельніцтвам увогуле. Больш таго беларусы падчас партыйных выбараў паказалі яму, наколькі ён быў няправы, захапіўшы ўладу Тампліераў і змяніўшы імя партыі на "Падарунак Зелле"
🙂
Спадзяемся, гэта быў даволі значны ўрок для дадзенага персанажа. Пажадаем яму ў далейшым добрых ідэй, якія можна і рэальна дасягнуць.
Партыя Вольная Беларусь была створаная ў адказ на новую партыю былых Тампліераў. Насамрэч, не вядома, якую мэту ставілі перад сабою партыйцы пры яе стварэнні. Мабыць для фана?
Але рэзананс пра выбар Бікулава набыў сапраўды ўседзяржаўны характар, асабліва пасля нецэнзурнай працэдуры, што зрабіў Бікулаў.
Як асоба Бікулаў быў даволі неактыўным гульцом, працаваў калісьці на маёй фірме. Мы перапісваліся, але радыкальных рэчаў ён і не гаворыў.
Што рымусіла яго паставіць крыж на сваім персанажы (ён быў забанены), на маю думку, застанецца сакрэтам. Хай так і будзе.
Падзеі ў партыі С В А нельга назваць вельмі значнымі, але скажу адно: ўсе ведалі пра афіцыйнага кандыдата ў партыю, але амаль ніхто ня ведаў пра асобу, што змагалася за захоп улады - Фантамаса..
Усё пачалося, калі быў даны старт выбарам, пры першых галасах. З гэтага моманту і да канца галасавання ў нашую партыю прыйшло больш за 15 чалавек, што можа сведчыць аб адным: галасы купляліся, і вельмі проста.
Ня ведаю, колькі галасоў было за таго ці іншага кандыдата куплена. Але заклікаю ўсіх грамадзян: не слухайце іншых, галасуйце толькі за тых, каго лічыце патрэбным грамадству, не падавайцеся на саблазм (будзь то грашовы ці зброевы).
Спроба змены падаткаў на зброю
Змена падаткаў на зброю была распрацавана невялікай супольнасцю грамадзян, але тлумачэння гэтага звычайны гулец вельмі чакаў.
Украінцы распрацавалі план, які прадугледжваў змену падаткаў для таго, каб атрымліваць бонусы ў казну і паляпшэнне матэрыяльнага становішча насельніцтва. Было сказана, што нельга рабіць такія дзеянні ва Ўкраіне, бо яна не мае нейкай "другой краіны", дзе можна было б праверыць працаздольнасць дадзенага плана.
Як думае рэдакцыя еБеларускага Аглядальніка, еБелаурсь сама прапанавала стаць падвопытнай краіный, каб праверыць план.
І быў запушчаны адпаведны закон. Хто ведае, што было б з краінай пасля змен, але можна сцвярджаць, што з нестабільнасцю нашай эканомікі (інфляцыя, невялікая загружанасць рынкаў збыту) Беларусі ня трэба пакуль нешта змяняць.
На тым на сёння ўсё. Спадзяюся, што Вам было прыемна чытаць дадзены артыкул.
Дзякуй за ўвагу, панове!
Comments
Ў! Змястоўна і па справе!
(толькі "Вось и настаў" рускае "и" ў пачатку выправі на Беларускае))
V
Мм, актуально-то как.
Стенатекста ниочем. Извини.
Лично мне понравилось.)
Vote.
гуд
Первый раз выставился в ПП и выиграл,а оказалось,что это "як само сабою зразумелае" )) Спасибо, приятно, но кандидаты там поопытней меня были (например действующий президент ). Ну, а в общем читать интересно, вотаю,но чуток мало инфы для обсуждения,т.е. пищи для любителей хардкора и расчленёнки ))
Ян Лысы, выправіў. Дзякуй за падказку.
Ведаю, што мала інфармацыі зусім, выбачайце. Проста дагэтуль былі аналізы парт. выбараў, а ў снежні чамусьці не зрабілі..
У наступныя разы будзе больш актуальнага і значнага.
Як думае рэдакцыя еБеларускага Аглядальніка,
Сори, но это не так, жди скоро я опубликую статью. С объяснением.
Могу сказать только то, что пойдет на благо простых людей.
А статья отличная. Мне понравилась. Читается, на одном дыхании. Пиши в том же стиле.
V
Хм, Евгений, я просто в смятении от подобной логики.
Разве приход в партию 15-ти человек означает покупку голосов?
Это... сразило наповал.
Ну так или иначе, СВА ждет светлое будущее при таком ПП и его логике.
Фантамас, ну а як па-іншаму можна гэта растлумачыць прыход у партыю >15 чалавек енш чым за 1 дзень? Раптоўным жаданнем стаць анархістам?
І я не пра Вас пісаў наконт пакупкі галасоў, а пра сам факт гэтай падзеі.