[MinInfo&Cult] Выпуск 220 (20.08.2012) [BE]
NATIONAL BANK OF BLR
[Беларускамоўная версія]
"Я - беларус, люблю ўсё, што звязана з мінулым маёй краіны!" ©Bely71
Ніжэй прыведзены дынамікі вартасці золата ў валюце (price per 1 gold) і колькасці той самай валюты ў казне (treasury) за апошнія дні.
*казна сёння "у мінусе" з-за заключэння пакта аб узаемнай абароне.
Эканамічны агляд міністэрства эканомікі можна прачытаць, націснуўшы сюды.
Статыстыка па атрадах па колькасці пераможных праціўнікаў і нанесенага ўрону прапанавана ніжэй.
Кангрэс:
НЕ заключана пагадненне аб узаемнай абароне з Расіяй.
Ідзе заключэнне пактаў з наступнымі краінамі:
- > Аргентына
- > Швецыя
- > Канада
- > Фінляндыя
Такім чынам, пасля заключэння гэтых пактаў у Беларусі будзе 26 сяброўскіх краін.
Краіна:
Пра стварэнне новага альянсу паўночных краін можна прачытаць у газеце Baba Jagodka.
Аграрыі заклікаюць далучацца да сваіх шэрагаў. Добрая палітычная пляцоўка гарантавана!
А вось што бывае, калі партыя нікому не патрэбная - (спасылка).
У Беларусі:
Прэса вельмі радуе не толькі па колькасці артыкулаў, але і па якасці прадстаўленай інфармацыі. Пра самае цікавае распавядзем ніжэй.
Самыя апошнія навіны размешчаныя на гэтай старонцы.
Дапамога пачаткоўцам - тут і вось тут. Нават
Для пачаткоўцаў апублікаваныя 2 артыкулы, і абодва звязаныя з ваеннай сферай. Першы з іх адказвае на пытанне "Ці трэніравацца на платных базах?". У другім зроблены аналіз новаўвядзенняў адміністрацыі. Чытайце, галасуйце, каментуйце.
Прайшла Алімпіяда еРэспублікі ў Беларусі. Удзельнікі, атрымаўшыя прызы - у гэтым артыкуле!
Патрыятычны Малiтоўнiк Вацлава Ластоўскага. Падтрымаем новага гульца!
ШКОЛА РАЗВІЦЦЯ МОЛАДЗІ ЕРЭСПУБЛІКІ праводзіць набор для далейшага навучання. Каб даведацца больш прачытайце адпаведны артыкул.
Прапануем прыняць удзел у мерапрыемстве, якое праводзіць атрад Dogs of War.
Замежжа:
Прымайце ўдзел у віктарыне ў Расіі.
Як запрасіць людзей гуляць у еРэпку? Гайд для гульцоў.
Неадназначнае меркаванне расійскага гульца. "Я был рождён уже после великого экономического харакири." Але варта прачытаць ягоны артыкул.
Праект - віншаванні з Днём е-нараджэння - рухаецца наперад! Кожны гулец мае права паведаміць пра сваё міні-свята (але толькі загадзя), напісаўшы паведамленне да Eugene Just II, і віншаванні будуць апублікаваныя ў газеце, разам з выдачай падарункаў. Дадзеная традыцыя заснавана толькі на энтузіязме міністэрства, але і любы гулец можа падтрымаць акцыю, накіраваўшы ў фонд любую колькасць сродкаў (колькі захочаце). Вашая дапамога пойдзе толькі на дадзенае мерапрыемства! Такім чынам і падарункі будуць больш, і актыўнасць павялічыцца значна!
Але робім выключэнне з правілаў!
ВІНШУЕМ ГУЛЬЦА zMENSK з нараджэннем дочцы. І жадаем ёй толькі самага светлага, добрага і вясёлкавага
🙂
Атрад Dogs of War прапануе далучыцца да святочнай піратэхнічнай імпрэзы на тэатры баявых дзеянняў!
Сімвалічна гулец атрымлівае 2 тысячы балаў ежы)
Ура тройчы!
Асабісты дзякуй:
kainby i Luis Mendez de Haro за матэрыяльную падтрымку! 1000 BYR i 0.3 Gold.
Вялікі дзякуй за дызайн газеты гульцу justacoin!
Жадаем simust2 поспехаў і дзякуем за яго прэзідэнцкі тэрмін у Беларусі!
MinInfo
Eugene Just II
20.08.2012
Comments
V
Voted
"Заключана пагадненне аб узаемнай абароне з Расіяй." Vs. http://www.erepublik.com/en/main/law/Russia/114159
vote
>"Заключана пагадненне аб узаемнай абароне з Расіяй."
http://www.erepublik.com/en/main/law/Sweden/114275
http://www.erepublik.com/en/main/law/Finland/114254
Барыс, а вось гэта цікава)
EuroukrX, не зразумеў твой допіс.
Спасибо, что поправили статью 🙂
>>>Праект - віншаванні з Днём е-нараджэння
http://www.erepublik.com/en/article/-dow--2105042/1/20 у нашага байца нарадзілася дачка )))
вялікі дзякуй, спадарства! 🙂
v