Не будзь скотам

Day 2,616, 11:13 Published in Belarus Belarus by kajagoogo

Паважаны сябар, сёння хачу пагутарыць з табою пра апошнія падзеі ў е-свеце, годнасць ды сяброўства.

Частка 1
Пачнем з нашай даўняй ды неспакойнай суседкі Польшчы.

6 студзеня 2015 года – на выбарах перамагае GranatMW.
10 студзеня Польшча ірве ўсе стасункі з сваімі старымі сябрамі, агалошвае страйк на Грузію (ROOT, Ex-Sirius)
11 студзеня 2015 – страціўшы зашмат уплывовых МПП (з-за атакі на саюзніка, у якога гэтыя МПП засталіся) ды не знайшоўшы паразумення з новымі сябрамі, робіць фэйлстрайк.

Вынік – Польшча страціла аўтарытэт у былых сяброў таксама як і ў былых ворагаў. Уплывовыя краіны скасоўваюць ўсе дыпламатычныя ды ваенныя стасункі з Польшчаю.

Частка 2
Наш усходні сасед – Расея.

Канец снежня 2014 года, 2 тыдні да НГ – РВ у Менску, дыпламатычны канфлікт з Італіяй.
Замест таго, каб дыпламатыяй налагодзіць кантакт з італійцамі ды запытацца аб прычынах паўстання ў Менску, Расея без тлумачэнняў кідае НЕ спачатку беларусам, потым італійцам ( нягледзячы на тое, што ў расейцаў ды італійцаў былі падобныя саюзнікі з якімі не адбылося перамоваў перад вайною з італійцамі)

Першая ж атака на Італію адштурхнула ад Расеі ўплывовых саюзнікаў, якія падтрымалі Італію, болей таго, на баку італійцаў да вайны далучыліся краіны ROOT пры падтрымцы Чылі ды Харватыі (Расея атрымала спачатку НЕ ад Літвы ды Грузіі, а потым ад Украіны). З боку Расеі адбылося правальнае падпісанне МПП з Сербіяй.

Вынік – Расея апынулася 1 на 1 з атакаю з 4х бакоў, напрыканцы ўвогуле засталася без рэгіёнаў. Прынізіўся аўтарытэт Расеі сярод суседзяў, пакрытыя цемрай перспектывы краіны ў будучыя месяцы (сварка з старымі сябрамі, няўдалая спроба знайсці новых).

Частка 3
Беларусь
Маючы добрыя стасункі з краінамі Астэрыі-Лета, У пачатку студзеня 2014 года Беларусь выходзіць з альянсу, у якім была больш за 6 месяцаў. Выходзіць, ні з кім не дамовіўшысь, выходзіць без планаў на будучыню.

Не маючы аніякіх дыпламатчыных кантактаў па-за краінамі блоку Астэрыя-Лета, Беларусь застаецца 1 на 1 з “вежливым соседом”, у выглядзе Расеі , які ў рашучы момант проста паслаў на (ці прадаў, здаў) апошні наш карэнны рэгіён сваім жа сябрам па альянсу латышам. (Нагадаю, што Расея ды Латвія з’яўляюцца сябрамі па альянсу).

Што адбываецца зараз - усе старыя ворагі Беларусі спрабуюць налагодзіць кантакт з краінамі Астэрыі-Лета. Нашыя старыя сябры па альянсу румыны займаюць нашыя землі без перамоваў з намі, частка краін Астэрыі падпісваюць МПП з Латвіяй ды Польшчай, што ў будучыні робіць вельмі складаным вяртанне Беларусі на мапу.

Вынік - калі мы спадзяваліся, што выхад з Лета ў нікуды адразу зробіць нас вольнымі, а нашыя землі вернуцца на мапу, мы зрабілі стратэгічную памылку. Ад зараз супраць нас змагаюцца як былыя ворагі так і былыя сябры, пры тым што новых моцных сяброў мы так і не знайшлі.

Падсумаванне:
1) Не рабі хуткія ды незразумелыя крокі ў знешняй палітыцы.
2) Не рабі з сяброў ворагаў.
3) Сачы за падзеямі ў свеце ды актуальным станам спраў у розных альянсах.

Хутка будзе рэферэндум, жадаю табе, паважаны грамадзянін, не стацца ахвяраю падману ды прапаганды.

Галасуй сумленна. Не будзь скотам.