[Diariusz] Вялікая раздача да рэфэрэндуму

Day 2,614, 05:56 Published in Belarus Lithuania by Schrodingers Nun


Дабрыдзень у вашую хату, браты-беларусы! Пакручастыя шляхі лёсу доўгі час вымушалі родную нам краіну бадзяцца беспрытульным батраком па сьвеце ў пошуках годных хаўрусьнікаў ды лепшае долі. Часам нам шанцавала, часам шанцавала камусьці іншаму, а апошнім часам пані Фартуна, мусіць, увогуле забылася на нашае сьціплае існаваньне. У гэтую скрушлівую хвіліну здаровы клёк падказаў Бацькаўшчыне зірнуць у даўна забыты бок - у бок найбліжэйшых суседзяў.

Дык вось панове, перад намі ізноў паўстаў пан Выбар. І гэтым разам ягоная прапанова даволі простая: ці хочам мы быць ветлівымі суседзямі і бачыць сумежныя нам краіны гасьціннымі да кожнага брата-беларуса? І гэта час прамовіць выразнае "Так!", васпаньства.



На панядзелак, 19-га студзеня, урад прызначае ўсенародны рэфэрэндум. Адзінае пытаньне - ці хочам мы, каб краіна стала ўдзельнікам альянсу Root. Што гэта за зьвер такі дзівосны? Гэта альянс, сябрамі якога зьяўляюцца любая нам Летува, заўжды гатовая прыйсьці на дапамогу ў цяжкую хвіліну, неабыякавая нам Грузыя, баявая Эстонія, а таксама сяброўскія ім Швэйцарыя, Паўднёвая Карэя і Славаччына. Фактычна ў полі Root гуляе братняя Ўкраіна, што было пацьверджана падчас апошняй вайны альянсу супраць Расеі.


Якія магчымасьці дае нам гэты альянс? Перш за ўсё, мы будзем выбудоўваць стасункі па лініі Ўкраіна-Летува-Беларусь-Грузыя. Сталыя гульцы добра памятаюць як доўга мы не маглі мець MPP з Украінай - цяпер гэта ня толькі магчыма, але й абавязкова да выкананьня. Па сутнасьці, мы станем часткай тае супольнасьці, якой прагнем у рэальным жыцьці, дужа далёкім ад ідэалаў. Каму цікава, можаце прачытаць сьвежае інтэрв'ю генэральнага сакратара Root і па сумяшчальніцтве міністра замежных справаў Летувы LucasFTM.



А цяпер да справы! Як і было абяцана, ладзіцца вялікая раздача: кожны, хто адпіша ў камэнтах улюблёнае "Hail Root!" ці да таго падобнае, атрымае ў плечы 10 q7 танкаў, а таксама 100 адзінак q5 ежы. Атрымлівайце асалоду і набірайцеся тлушчу перад галасаваньнем. Цярпеньне і Рут усё ператрут 🙂